Перайсьці да зьместу

Саўт-Рывэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саўт-Рывэр
анг. South River
Населены пункт
Краіна ЗША
Штат Нью-Джэрзі
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Peter Guindi[d][1]
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 8 м
Часавы пас EDT[d]
Каардынаты 40°26′44,35″ пн. ш. 74°22′42,45″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 08882
Сайт southrivernj.org (анг.)
Саўт-Рывэр на мапе ЗША
Саўт-Рывэр
Саўт-Рывэр
Саўт-Рывэр

Саўт-Ры́вэр (па-ангельску: South River) — раён у штаце Нью-Джэрзі (ЗША) з насельніцтвам каля 15 300 чалавек.

Беларусы ў Саўт-Рывэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Помнік у Саўт-Рывэры

Саўт-Рывэр зьяўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі ў ЗША. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы зь Беларусі складалі ў Саўт-Рывэры да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку гораду. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладэчна і Вялейкі пабудавалі царкву сьвятых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі Расейскай праваслаўнай царквы.

Зьбеларусізаваўся Саўт-Рывэр у пачатку 1950-х зь перасяленьнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў зь лягероў для перамешчаных асобаў у Нямеччыне. Беларусы заснавалі прыход сьв. Эўфрасіньні Полацкай у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, збудавалі царкву, Беларуска-амэрыканскі культурны цэнтар. У Саўт-Рывэры дзейнічалі і дзейнічаюць некалькі грамадзкіх і сацыяльных арганізацыяў, выдаваліся газэты і часопісы, часопіс «Беларуская думка» выходзіць і па сёньня. У рысе гораду знаходзяцца асобныя беларускія могілкі. Штогод арганізуецца Беларуска-амэрыканскі фэстываль у Саўт-Рывэры.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]