Перайсьці да зьместу

Йыхві

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Йыхві
эст. Jõhvi
Населены пункт
Вуліца Раквэрэ
Вуліца Раквэрэ
Сьцяг Герб
Краіна Эстонія
Павет Іда-Вірумаа
Воласьць Йыхві
Першыя згадкі 1241
Горад з 1938
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Таўно Выхмар
Геаграфія
Плошча 7,62 км²
Часавы пас
Каардынаты 59°21′ пн. ш. 27°25′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 16 850 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +372
Паштовы індэкс 71501–71599
Сайт johvi.ee
Йыхві на мапе Эстоніі
Йыхві
Йыхві
Йыхві

Йы́хві (па-эстонску: Jõhvi; па-нямецку: Jewe) — горад у паўночна-ўсходняй Эстоніі, сталіца павету Іда-Вірумаа і адміністрацыйны цэнтар воласьці Йыхві. Знаходзіцца за 50 км ад расейскай граніцы.

Этнічныя эстонцы зьяўляюцца нацыянальнай меншасьцю ў Йыхві, бо 58% гарадзкога насельніцтва ўяўляюць сабой альбо этнічных расейскіх эмігрантаў, якія прыбылі ў Эстонію цягам пэрыяду савецкай улады ў Эстоніі (1944—1991), альбо іх нашчадкаў.

Упершыню Йыхві згадваецца як вёска ў 1241 годзе ў «Liber Census Daniæ», калі тая была пад уладай Даніі. Гістарычнымі назвамі Йыхві былі Геві і Еві. У XIII ст. тут была пабудаваная царква і Йыхві стаў цэнтрам царкоўнага прыходу.

1 траўня 1938 году Канстантын Пятс надаў мястэчку статус гораду разам з амаль усімі эстонскімі мястэчкамі. У 2005 годзе Йыхві быў аб’яднаны з воласьцю Йыхві.

Дачыненьні зь Беларусьсю

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У горадзе дзейнічае Беларуска-эстонскае згуртаваньне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Йыхвісховішча мультымэдыйных матэрыялаў