Перайсьці да зьместу

Арэльен Чуамэні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арэльен Чуамэні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 студзеня 2000(2000-01-27)[1] (24 гады)
Рост 187 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2020
2020—2022
2022—
Бардо
Манака
Рэал Мадрыд
25 (0)
74 (5)
64 (3)
Зборныя
2021— Францыя 36 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 ліпеня 2024.

Арэлье́н Чуамэні́ (па-француску: Aurélien Tchouaméni; нар. 27 студзеня 2000 году) — францускі футбаліст, абарончы паўабаронца гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Францыі.

Чуамэні дэбютаваў 26 ліпеня 2018 году ў складзе клюбу «Бардо», акадэмію якога скончыў, у гасьцявых матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы супраць латвійскага «Вэнтсьпілсу» зь лікам 1:0. Паўабаронца пачаў матч у асноўным складзе і быў зьменены толькі на 89 хвіліне. 9 жніўня ён забіў свой першы гол у кар’еры, усталяваўшы канчатковы лік 3:1 у выязным матчы Лігі Эўропы супраць украінскага «Марыюпалю».

29 студзеня 2020 году француз падпісаў кантракт з «Манака», які быў разьлічаны на чатыры з паловай гады[2]. Прыкладна праз год, Чуамэні, нарэшце, адзначыўся голам у складзе новага клюбу, улучыўшы мяч у браму марсэльскага «Алімпіка» зь лікам 3:1[3]. Гэтая падзея адбылася 23 студзеня 2021 году, а гол паўабронцы стаў другім голам ягонай дружыны. 14 траўня 2022 году ён зрабіў выніковую перадачу на капітана Вісама Бэн Едэра і, такім чынам, паўдзельнічаў у 9-й перамозе запар[4].

11 чэрвеня 2022 году было абвешчана, што з 1 ліпеня 2022 году Чуамэні будзе выступаць за гішпанскі «Рэал», падпісаўшы шасьцігадовы кантракт з клюбам[5]. Паведамлялася, што за пераход гульца мадрыдцы выклалі 80 млн эўра, але сума можа вырасьці да 100 млн эўра праз дадатковыя паказчыкі[6].

Праз сваё камэрунскае паходжаньне гулец меў мажлівасьць гуляць у складзе нацыянальнай зборнай Камэруну, але Чуамэні абраў Францыю. 26 жніўня 2021 году паўабаронца быў выкліканы да шэрагай нацыянальнай зборнай Францыі. 1 верасьня адбыўся дэбют гульца ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Босьніі і Герцагавіны, замяніўшы на 46-й хвіліне Тама Лемара.

«Рэал»:

Францыя:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]