Перайсьці да зьместу

Фэдэрыка Вальвэрдэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэдэрыка Вальвэрдэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 ліпеня 1998(1998-07-22)[1][2] (26 гадоў)
Рост 183 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016
2016—2018
2017—2018
2018—
Пэньяроль
Рэал Мадрыд Кастыльля
Дэпартыва (арэнда)
Рэал Мадрыд
12 (0)
30 (3)
24 (0)
188 (17)
Зборныя
2017— Уругвай 67 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2024.

Фэдэры́ка Вальвэ́рдэ (па-гішпанску: Federico Valverde; нар. 22 ліпеня 1998 году) — уругвайскі футбаліст, цэнтральны абаронца гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Уругваю. Ёсьць унівэрсальным гульцом, вядомы сваёй хуткасьцю працы і трываласьцю. Часам мае выконваць функцыю абарончага паўабаронцы, правага ўінгера, а часам і правага абаронцы.

Вальвэрдэ правёў большую частку сваёй маладосьці ў акадэміі «Пэньяролю», дзе хутка зарабіў сабе імя. Дэбютаваў у складзе асноўнай дружыны клюбу ў сэзоне 2015—2016 гадоў супраць клюбу «Сэра». Дзякуючы выступам хутка прыцягнуў увагу эўрапейскіх клюбаў, як то «Арсэнал», «Барсэлёна», «Чэлсі» і «Рэал»[3][4]. У ліпені 2016 году футбаліст далучыўся да гішпанскага «Рэалу», і, спачатку, увайшоў да складу другой дружыны клюбу. Ужо ў дэбютным сэзоне Вальвэрдэ замацаваўся ў асноўным складзе рэзэрвістаў. Наступным сэзонам 2017—2018 гадоў уругваец накіраваўся ў арэнду ў клюб Ля Лігі «Дэпартыва»[5]. Дэбют гульца ў гішпанскай эліце адбыўся 10 верасьня, калі футбаліст замяніў на пляцоўцы Фэдэрыка Картабію ў хатнім матчы супраць «Рэал Сасьедаду», але клюб атрымаў паразу зь лікам 2:4. Вальвэрдэ згуляў 24 матча ў гішпанскім першынстве, але ня здолеў дапамагчы клюбу захаваць месца ў лізе. Па вяртаньні да «Рэалу» новы трэнэр клюбу Хулен Ляпэтэгі зацікавіўся гульцом, прыцягваючы яго да асноўнага складу. У наступным сэзоне Зынэдын Зыдан зрабіў уругвайца ключовым футбалістам клюбу. 9 лістапада 2019 году Вальвэрдэ забіў свой першы гол за «Рэал» у матчы супраць «Эйбару» (4:0)[6]. 27 верасьня 2020 году Вальвэрдэ пацэліў у браму «Бэтысу» на пачатку сэзону 2020—2021 гадоў, дзякуючы чаму «сьметанковыя» здабылі перамогу зь лікам 3:2. Вальвэрдэ быў абраны гульцом матчу[7]. Гэта быў ягоны 50-ы матч у Ля Лізе ў складзе сталічнага клюбу[8]. Празь месяц, 24 кастрычніка, уругваец трапна ўлучыў мяч у браму «Барсэлёны», чым дапамог клюбу здабыць перамогу зь лікам 3:1. 24 жніўня 2021 году Вальвэрдэ працягнуў кантракт з мадрыдцамі да 2027 году[9].

У жніўні 2017 году Вальвэрдэ быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Уругваю[10] і дэбютаваў у колерах зборнай 5 верасьня 2017 году супраць зборнай Парагваю[11]. У гэтым жа матчы гулец адкрыў лік у матчы, які скончыўся перамогай уругвайцаў зь лікам 2:1.

«Пэньяроль»:

«Рэал»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]