Татарстан
Рэспубліка Татарстан | |
рас. Республика Татарстан тат. Татарстан Республикасы | |
Сьцяг | |
Гімн | Гімн Татарстану |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | Рэспубліка |
Уваходзіць у | Прыволскую фэдэральную акругу |
Адміністрацыйны цэнтар | Казань |
Улучае | 43 раёны, 14 местаў рэспубліканскага падпарадкаваньня |
Найбольшы горад | Казань |
Іншыя буйныя гарады | Казань, Набярэжныя Чаўны, Ніжнякамск, Альмецьеўск |
Дата ўтварэньня | 27 траўня 1920 (як Татарская АССР) 30 жніўня 1990 (як Татарская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) 7 лютага 1992 (як Рэспубліка Татарстан) |
Кіраўнік (Раіс) | Рустам Мініханаў |
Прэм’ер-міністар | Ільдар Халікаў |
Афіцыйныя мовы | расейская, татарская |
Насельніцтва (2013) | ▲3 822 038 (8-е месца) |
Шчыльнасьць | 56,33 чал/км² чал./км² |
Нацыянальны склад | татары, расейцы |
Канфэсійны склад | мусульмане, хрысьціяне |
Плошча | 67 847 км² км² (44-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | ~200 м |
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Татарстан | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-TA |
Код аўтам. нумароў | 16 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Рэспу́бліка Татарста́н, Татарста́н (па-расейску: Республика Татарстан, па-татарску: Татарстан Республикасы) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі (рэспубліка), знаходзіцца ў Прыволскай фэдэральнай акрузе.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2021 год найбольшымі прадпрыемствамі Татарстану былі: «Казаньаргсынтэз», «Ніжнякамскнафтахім» і «Татнафта». З 1979 году ў Лаішаўскім раёне дзейнічала лётнішча «Казань».
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Татарстан знаходзіцца ў цэнтры Ўсходне-Эўрапейскае раўніны, прыкладна за 797 км на ўсход ад Масквы, на зьліцьці дзьвюх буйных рэк — Волгі ды Камы.
Плошча Татарстану — 68 000 км², працягласьць тэрыторыі — 290 км з поўначы на поўдзень і 460 км з захаду на ўсход.
Татарстан мяжуе толькі зь іншымі суб’ектамі фэдэрацыі Расеі: Башкартастанам на ўсходзе, Арэнбурскаю, Самарскаю, Ульянаўскаю абласьцямі на поўдні, Чувашыяй на захадзе, Марый Эл на паўночным захадзе, Кіраўскаю вобласьцю і Ўдмуртыяй на поўначы.
Тэрыторыя Татарстану яўляе сабою раўніну ў лясной і лесастэпавай зоне зь невялікімі ўзвышшамі на правым беразе Волгі і паўднёвым усходзе рэспублікі. 90% тэрыторыі ляжыць на вышыні больш за 200 м над узроўнем мора.
Больш як 16% тэрыторыі Татарстану пакрытая лясамі, што складаюцца пераважна з дрэваў пераважна лісьцьвенных пародаў (дуб, ліпа, бяроза, асіна), хвойныя пароды прадстаўленыя сасною і ялінай. Мясцовая фаўна прадстаўленая 430 відамі пазванковых жывёлаў і сотнямі відаў беспазванковых.
Клімат — умерана-кантынэнтальны. Часам здараюцца засухі. Сярэдняя тэмпэратура студзеня (самага халоднага месяцу) −14°С, ліпеня (самага гарачага месяцу) +19°С. Сярэдняя колькасьць ападкаў ад 460 да 520 мм. Вэґэтацыйны пэрыяд складае каля 170 дзён.
Глебы вылучаюцца вялікаю разнастайнасьцю — ад шэрых лясных і падзолістых на поўначы і захадзе да розных відаў чарназёмаў на поўдні Татарстану (32% агульнае плошчы).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва Татарстану складае 3 786 488 чалавек (перапіс 2010 г.), зь якіх 2 012 571 (53,2%)— татары. Іншыя буйныя этнічныя ґрупы — расейцы і іншыя. Для адзначэньня жыхара Татарстану ў незалежнасьці ад этнічнага паходжаньня ўжываецца тэрмін «татарстанец».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярэднявечча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Татарская дзяржава існавала з 9 стагодзьдзя як Волская Булгарыя. Прыкладна ў 922 годзе валжанскія булґары прынялі іслам ад місіянэраў з Багдаду. Каля 1230 году тэрыторыя Татарстану была захопленая манґоламі на чале з Ханам Батыем, якія і далі булґарам назву «татары». У першай палове 15 стагодзьдзя татарскія землі сталіся асновай для Казанскага ханства.
У сярэдзіне 16 стагодзьдзя ханства далучанае да Масковіі царом Іванам IV Жахлівым, у 1552 годзе маскавіты захапілі Казань. Частку татараў ґвалтоўна храсьцілі ў праваслаўе, у Казані збудавалі праваслаўныя храмы. Да 1593 году ўсе мячэты на далучаных да Масковіі тэрыторыях былі зьнішчаныя. Забарона на пабудову новых мячэтаў датрымалася да 18 стагодзьдзя, першыя новыя мячэты былі пабудаваныя ў 1766—1770 гадах.
Новы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 19 стагодзьдзі Татарстан стаўся месцам зьяўленьня і шырокага распаўсюду джаддызму (таксама вядомага як эўраісьлям). Адметнасьць джаддызму — талерантнасьць да іншых, не-ісламскіх рэліґіяў.
Пасьля кастрычніцкага перавароту, грамадзянскае вайны 1918—1920-х гадоў і падаўленьня нацыянальна-вызваленчага руху, камуністамі была абвешчаная Татарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Межы рэспублікі былі вызначаныя ў 1920 годзе такім чынам, што ў яе склад ня трапіла большая частка этнічных татарскіх тэрыторыяў, але наадварот трапіла шмат зямель, населеных расейцамі.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]30 жніўня 1990 году Татарстан абвясьціў незалежнасьць ад Расеі. 15 лютага 1994 году паміж Татарстанам і ўрадам Расейскае Фэдэрацыі было падпісанае пагадненьне «Аб абмежаваньні сувэрэнітэту ў сфэры зьнешнеэканамічных сувязяў», якое часам кваліфікуецца як прызнаньне Расеяю незалежнасьці Татарстану, бо спасылаецца на Дэклярацыю аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце Рэспублікі Татарстану. З 1994 па 2000 год Татарстан дэ-юрэ быў сувэрэннай дзяржаваю ў складзе Расеі, аднак паводле канстытуцыйнай рэформы 2000 году Татарстан ужо яскрава заявіў аб сабе як частцы Расейскае Фэдэрацыі.
Палітычны лад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэспубліка Татарстан — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі. Большасьць суб’ектаў РФ павязаныя з фэдэральным урадам Фэдэральнай дамовай, але адносіны татарскага ўраду з фэдэральным цэнтрам больш складаныя і вызначаныя канстытуцыяю ад 2000 году, якая не ва ўсім адпавядае Канстытуцыі Расеі. Паводле яе Рэспубліка Татарстан ёсьць дэмакратычная прававая дзяржава, асацыяваная з Расейскаю Фэдэрацыяй паводле Канстытуцыі Расейскае Фэдэрацыі, Канстытуцыі Рэспублікі Татарстану і Дзяржаўнаю дамовай паміж Расеяй і Татарстанам, і суб’ект Расейскае Фэдэрацыі. Першы прэзыдэнт Мінцімер Шайміеў быў прапанаваны на гэтую пасаду прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным і 25 сакавіка 2005 году зацьвержаны парлямэнтам Татарстану. З 2010 году прэзыдэнтам абраны Рустам Мініханаў.
Аднапалатны татарстанскі парлямэнт (Дзяржаўны савет, Däwlät Sovetı) складаецца з 100 дэпутатаў: 50 абіраюцца па партыйных сьпісах, 50 — па аднамандатных акругах.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе рэспублікі Татарстан ёсьць 43 раёны, 20 местаў (зь іх 14 — рэспубліканскага падначаленьня), 21 пасёлак мескага тыпу, 897 сельскіх саветаў. Сталіца — места Казань.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Единый Портал органов государственной власти и местного самоуправления «Официальный Татарстан» (рас.)
- Президент Республики Татарстан (рас.)
- Официальные новости Татарстана. Новости Казани (рас.)
- Татцентр.ру, деловой центр республики Татарстан (рас.)
- Новости Татарстана, обзоры, аналитика — Информационное агентство «Татар-информ» (рас.)
- Карта Татарстана (рас.)
- Скачать — Татарстан республика — Все карты России (рас.)