Мінцімер Шайміеў
Мінцімер Шайміеў | |
![]() | |
чалец Савету Фэдэрацыі Расеі, Прэзыдэнт Татарстану і State Councelor of the Republic of Tatarstan[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 студзеня 1937[1] (83 гады) Анякава, Калінінскі раён, Татарская АССР, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР |
Партыя: | Камуністычная партыя Савецкага Саюзу, Наш дом — Расея, Уся Расея і Адзіная Расея |
Адукацыя: | Казанскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт |
Мінцімер Шарыпавіч Шайміеў (па-татарску: Минтимер Шәрип улы Шәймиев; 20 студзеня 1937, Анякава, у Актанышскім раёне, Татарская АССР) — расейскі палітык, першы Прэзыдэнт Татарстану (12 чэрвеня 1991 г. — 25 сакавіка 2010 году).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1967 годзе пачаў адміністрацыйную кар’еру — працаваў інструктарам, намесьнікам загадчыка сельскагаспадарчым аддзелам Татарскага абкаму КПСС. У 1969—1983 гг. — Міністар мэліярацыі і воднай гаспадаркі Татарскай АССР. У 1983 г. — Першы намесьнік Старшыні Савета Міністраў ТАССР. У 1983—1985 гг. — сакратар Татарскага абкаму КПСС; 1985—1989 — Старшыня Савету Міністраў ТАССР. У 1989 г. абраны першым сакратаром Татарскага абкаму КПСС; 1990—1991 — Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Татарстан. У 1990—1991 гг. — чалец ЦК КПСС.
12 чэрвеня 1991 года на безальтэрнатыўнай аснове абраны Прэзыдэнтам Рэспублікі Татарстан. У 1996 годзе быў пераабраны на другі тэрмін падчас безальтэрнатыўных выбараў, атрымаўшы больш за 90% галасоў. У 2001 годзе прэзыдэнцкія выбары ўпершыню прайшлі на альтэрнатыўнай аснове: у іх, акрамя Шайміева, удзельнічалі чатыры кандыдаты, у тым ліку два чальцы расейскай Думы (Сяргей Шашурын і Іван Грачоў). Шайміеў атрымаў 79,5% галасоў выбаршчыкаў.
Пад кіраўніцтвам Шайміева была прынята Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Татарскай ССР, а таксама распрацавана і прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Татарстан. Па ініцыятыве Шайміева ў 1992 годзе быў праведзены Рэфэрэндум па пытаньні аб дзяржаўным статусе Рэспублікі Татарстан, падчас якога каля 62% выбаршчыкаў прагаласавалі за тое, каб Татарстан стаў сувэрэннай дзяржавай, «суб’ектам міжнароднага права, якая будуе свае адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй і іншымі рэспублікамі, дзяржавамі на аснове раўнапраўных дамоў».
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |