Казань (аэрапорт)
«Казань» тат. «Казан» | ||||||||||
IATA: KZN – ICAO: УВКД[1] | ||||||||||
Тэрмінал 1А аэравакзала (2014 год) | ||||||||||
Асноўнае | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Тып аэрапорту | цывільны | |||||||||
Абслугоўвае | Казань | |||||||||
Месцазнаходжаньне | Лаішаўскі раён, Татарстан (Расея) | |||||||||
Адкрыты | 15 верасьня 1979 (44 гады таму) | |||||||||
Вузел для | «ПУТ Аэра» (Бугульма) | |||||||||
Пабудаваны | 1972—1979 гады | |||||||||
Часавы пас | маскоўскі (UTC+3) | |||||||||
Вышыня н. у. м. | 126 м | |||||||||
Каардынаты | 55°36′25″ пн. ш. 49°16′49″ у. д. / 55.60694° пн. ш. 49.28028° у. д.Каардынаты: 55°36′25″ пн. ш. 49°16′49″ у. д. / 55.60694° пн. ш. 49.28028° у. д. | |||||||||
Вэб-сайт | kazan.aero | |||||||||
Мапа | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Узьлётна-пасадачныя палосы | ||||||||||
| ||||||||||
Статыстыка (2021) | ||||||||||
Пасажырапаток | 3,876 млн чалавек | |||||||||
Грузаперавозкі | 5,755 млн тонаў |
«Казань» — міжнародны аэрапорт Расеі, заснаваны ў верасьні 1979 году ў Лаішаўскім раёне Татарстану пад назвай «Казань-2».
На 2022 год паветраныя зносіны ажыцьцяўлялі з 80 гарадамі ўнутры Расеі і за мяжой. Узьлётна-пасадачная паласа (УПП) належала да клясы А, што дазваляла прымаць самалёты з найбольшай у сьвеце ўзьлётнай вагой. На лётнішчы налічвалася 9 рулёжных дарожак. Пэрон меў плошчу 16,4 га[2]. Месьціўся за 28 км на паўднёвы захад ад цэнтру Казані[1]. УПП мела даўжыню 3750 м і шырыню 45 м, магістральная рулёжная дарожка — 3733 м і 45 м. Сярод 9 рулёжных дарожак 7 мелі шырыню 23 м, а астатнія — 44 і 46 м. Пасажырскі пэрон меў 28 стаянак для самалётаў і плошчу 17,8 га, а грузавы — 13 стаянак і плошчу 12,8 га[3]. Лётнішча мела ўласную службу прыгатаваньня ежы для дастаўкі на борт самалётаў. Адпаведны цэх плошчай 0,8 га мог гатаваць да 400 порцыяў ежы за гадзіну. На 3-м паверсе тэрмінала 1 працавала страўня на 120 месцаў[4]. Авіяпаліва пастаўлялі 2 прадпрыемствы — «Татнафтаавіясэрвіс» (Лаішаўскі раён) і «Авіэйшн Ладжыстык Сэрвісэс» (Казань)[5]. «Джэт Порт Сэрвісэз» забясьпечвала прыбіраньне самалётаў, а тэхнічны догляд ажыцьцяўлялі 5 прадпрыемстваў — «Тулпар Тэхнік» (Стаўбішча, Лаішаўскі раён), «ПУТ Аэра» (Бугульма), «КАВА Авія» (Казань), «ФЛ Тэхнік» (Вільня, Летува), «Аэрафлёт» (Масква) і «ПВ Тэхнік» (Хімкі, Маскоўская вобласьць)[6].
Перавозкі людзей[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 2022 год свае прадстаўніцтвы ў Міжнародным лётнішчы «Казань» мелі 23 авіяперавозьнікі 7 краінаў:
- 17 з Расеі — «Азімут» (Растоў-на-Доне), «Азур Эйр» (Масква), «Арэнбуржжа» (Нежынскі сельсавет, Арэнбурскі раён), «Аэрафлёт» (Масква), «Ікар» (Арэнбург), «Іраэра» (Іркуцк), «Паўночны вецер» (Хімкі, Маскоўская вобласьць), «Перамога» (Масква), «ПУТ Аэра» (Бугульма, Татарстан), «Расея» (Санкт-Пецярбург), «Роял Флайт» (Масква), «Рэд Вінгс» (Масква), «Сібір» (Новасібірск), «Смартавія» (Архангельск), «Уральскія авіялініі» (Екацярынбург), «ЮТэйр» (Сургут, Цюменская вобласьць) і «Ямал» (Саляхард, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга);
- 4 з 4 краінаў Азіі — «Авія Трафік Кампанія» (Бішкек, Кыргыстан), «Самон Эйр» (Душанбэ, Таджыкістан), «Турэцкія авіялініі» (Стамбул, Турэччына) і «Ўзбэцкія авіялініі» (Ташкент, Узбэкістан);
- 2 зь 2-х іншых краінаў Эўропы — «Белавія» (Менск, Беларусь) і «Віз Эйр» (Будапэшт, Вугоршчына)[7].
У Міжнароднае лётнішча «Казань» 6 разоў за дзень езьдзіў электрацягнік з чыгуначнай станцыі «Казань-Пасажырская». Ад Усходняга аўтавакзала Казані да тэрміналаў 1 і 1А лётнішча з 6-й да 22-й гадзіны штодня хадзіў аўтобус № 197[8]. Залі прылёту месьціліся ў тэрміналах 1А, 1 і 2[9]. У тэрмінале 1А працавалі білетныя касы, якія знаходзіліся насупраць стоек рэгістрацыі на ўнутраныя рэйсы[10]. На 1-м паверсе тэрміналаў 1А і 1 аказвалі платныя паслугі пакаваньня багажу[11].
Грузаперавозкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2022 год паштова-грузавы тэрмінал Міжнароднага лётнішча «Казань» быў аснашчаны аўтамабільнымі і электроннымі вагамі, штабэлёрам і гідралічнымі цялежкамі. На цёплым складзе грузы захоўвалі пад мытным наглядам[12]. Лягістычны і інфармацыйна-прававы цэнтар «Паволжа» прапаноўваў паслугі склада плошчай 322 кв.м. Абсталяваньне склада ўлучала лядоўню на 19 кубамэтраў і рэнтгенатэлевізар, паддоны і стэлажы, дазымэтры і вагі з магчымасьцю ўзважваньня ад 10 да 2000 кг, вілачны пагрузчык грузабадымальнасьцю да 2,5 тонаў і рохлю[13]. Налічвалася 9 грузавых авіяперавозьнікаў: «Аэрасмарт» (Варонеж), «ГросАвіяКарго» (Казань), «Джэт Порт Сэрвісэз» (Стаўбішча, Лаішаўскі раён, Татарстан), «Дынамічная дастаўка пасылак» (Ісі-ле-Муліно, край Выспа Францыі), «МэгаМар» (Стаўбішча), «С7 Карго» (Дамадзедава, Маскоўская вобласьць), Служба дастаўкі «Экспрэс-кур'ер» (Новасібірск), «Справавыя лініі» (Масква) і «Сторас» (Екацярынбург)[14].
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1972 годзе камандзір Казанскага аб’яднанага авіяатраду У.Х.Мустафін узначаліў будаўніцтва аэрапорта «Казань-2» (Татарская АССР) з узьлётнай паласой працягласьцю 2500 мэтраў. У 1974-м яго замяніў В.М. Хусаінаў. 15 верасьня 1979 году з аэрапорта выканалі 1-ы палёт на самалёце «Ту-134» у Сочы (Краснадарскі край). У лістападзе 1979 годзе на лётнішчы прынялі самалёты «Ту-154», «Ту-134», «Іл-18», «Ан-12», «Ан-24» і «Як-40». У 1982 годзе лётнішча дааснасьцілі для прыёму самалётаў «Іл-86». 1 лютага 1983 году Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (Канада) прызнала лётнішча «Казань-2» адпаведным нормам 1-й катэгорыі. 28 верасьня 1984 году лётнішча перайменавалі ў «Казань». 21 лютага 1986 году лётнішча атрымала статус міжнароднага. 1 траўня 1987 году «Барыспальскі аб'яднаны авіяатрад» (Украінская ССР) выканаў 1-ы міжнародны палёт у Бэрлін (Усходняя Нямеччына) на самалёце «Ту-154». У наступным сталі лётаць у Баўгарыю і Польшчу, Кітай і Турэччыну. 1 чэрвеня 1992 году лётнішча «Казань» вылучылі ў самастойнае прадпрыемства са складу «Авіялініяў Татарстану». 26 кастрычніка 1992 году «Авіялініі Татарстану» выканалі 1-ы рэгулярны міжнародны палёт у Стамбул (Турэччына). У сакавіку 1997 году «Люфтганза» (Нямеччына) адкрыла рэгулярныя палёты ў Франкфурт-на-Майне (зямля Гэсэн) на самалётах «А-319». 2 лістапада 1998 году лётнішча «Казань» пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства[15].

1 лістапада 2002 году ўвялі ў дзеяньне для дзённых палётаў 2-ю ўзьлётна-пасадачную паласу (УПП). У 2003 годзе запусьцілі тэлефонную станцыю «Хайком». 1 чэрвеня 2004 году 2-ю УПП дапусьцілі да кругласодневых палётаў пасьля ўсталяваньня сьвятловыгнальных агнёў высокай інтэнсіўнасьці і мэтэаралягічнага абсталяваньня КРАМС-4. У 2005 годзе адкрылі справавы тэрмінал прапускной здольнасьцю ў 100 чалавек за гадзіну. 29 верасьня 2006 году прынялі найбольшы ў сьвеце транспартны самалёт Ан-225 «Мрыя» (Украіна)[15]. 24 лютага 2011 году Міністэрства транспарту Расеі зацьвердзіла Загадам № 63 пра тэхнічныя магчымасьці Міжнароднага лётнішча «Казань», паводле якога прапускная здольнасьць узьлётна-пасадачнай паласы складала 24 самалёты за гадзіну, а рулёжных дарожак — 25. Пры гэтым, пасажырскі пэрон мог прыняць да 18 самалётаў за гадзіну, авіятэхнічная база — 3, а грузавы пэрон — 1. Тэрміналы 1А, 1 і 2 аэравакзалу былі разьлічаныя на 600, 600 і 100 пасажыраў за гадзіну адпаведна. Пагатоў, тэрмінал 1А меў грузавы склад плошчай 1538 м² і прапускной здольнасьцю 15 тонаў за содні. Палівасховішча магло зьмяшчаць да 4000 тонаў, зь якіх за содні маглі выдаць 2000 тонаў авіяпаліва. Гэта дазваляла заправіць да 38 самалётаў за содні з выкарыстаньнем палівазапраўнікаў. Разьдзелачны цэх службы бартавога харчаваньня мог вырабляць да 2500 порцыяў за содні для дастаўкі пасажырам на самалёты[16]. 1 лістапада 2012 году ўвялі ў дзеяньне тэрмінал 1А з прапускной здольнасьцю ў 1,2 млн чалавек за год. У сакавіку 2013 году адчынілі вежу кантрольна-дыспэтчарскага пункту. У траўні 2013 году «Казанскі аэраэкспрэс» зьвязаў лётнішча з чыгуначным вакзалам «Казань» цягнікамі «Ластаўка». 20 чэрвеня 2013 году 1-ю ўзьлётна-пасадачную паласу адчынілі пасьля падаўжэньня да 3750 мэтраў, а 2-ю УПП зрабілі магістральнай рулёжнай дарожкай. 22 чэрвеня 2013 году пасьля разбудовы прапускную здольнасьць тэрмінала 1 павялічылі да 1,2 млн чалавек за год. 6 чэрвеня 2013 году ў дзень адкрыцьця 27-й Летняй унівэрсыяды абслужылі 123 рэйсы[15].
У 2013 годзе Міжнароднае лётнішча «Казань» стала сябрам Міжнароднай рады лётнішчаў Эўропы (Бэльгія)[17]. У 2014 годзе ўкаранілі аўтаматызаваную сыстэму кіраваньня багажом. 19 жніўня 2015 году запусьцілі мабільны дастасунак для смартфонаў. 2 кастрычніка 2017 году пасажырапаток дасягнуў 2 млн чалавек ад пачатку году. 30 студзеня 2018 году запусьцілі службу паветранай дастаўкі «Пошту Расеі». У чэрвеня 2018 году падчас чэмпіянату сьвету па футболе абслужылі 415 000 пасажыраў і 4004 рэйсы з 22-х гарадоў у 4-х краінах Азіі, 10 краінах Эўропы і Калюмбіі. 11 сьнежня 2018 году пасажырапаток дасягнуў 3-х млн чалавек ад пачатку году. 31 траўня 2019 году расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў Указ № 246, якім надаў лётнішчу імя паэта Габдулы Тукая[15]. За 2019 год Міжнароднае лётнішча «Казань» абслужыла 3,47 млн пасажыраў[18]. У 2021 годзе лік палётаў вырас да 18 875, зь якіх 20 % прыпала на мясцовыя паветраныя лініі (МПЛ) Расеі. Пры гэтым, абслужылі 3,876 млн пасажыраў, зь якіх 27 % прыпала на МПЛ Расеі. Таксама перавезьлі 5,755 млн тонаў грузаў, у тым ліку паштовых. Сярод гэтых грузаў 55 % перавезьлі МПЛ Расеі[19].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Месцазнаходжаньне(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Авіяпрадпрыемствам(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Уласьцівасьці(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Грамадзкае харчаваньне(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Пастаўнікі авіяпаліва(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Пастаўнікі лётнішча(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Прадстаўніцтвы авіяперавозьнікаў(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Як дабрацца да лётнішча(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Пасажырам і гасьцям(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Авія- і чыгуначныя касы(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Пакаваньне(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Грузавы тэрмінал(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Грузавы тэрмінал(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Грузавыя агенты(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ а б в г Гісторыя(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Тэхнічныя магчымасьці(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Міжнародная рада лётнішчаў Эўропы(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Лётнішча(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- ^ Паказьнікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Зьвяжыцеся з намі(рас.) // Міжнароднае лётнішча «Казань», 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
- Кантакты, вылет і прылёт(рас.)
- Навіны, расцэнкі для авіяперавозьнікаў і грузаадпраўнікаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |