Перайсьці да зьместу

Сьцяг Рэспублікі Татарстан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Рэспублікі Татарстан
Татарстан
Сьцяг Рэспублікі Татарстан
Прапорцыі 1:2
Прыняты 29 лістапада 1991 году
Тып Сьцяг рэгіёнаў Расеі
Аўтар Tawil Xaciäxmätef[d]

Сьцяг Татарста́ну зьяўляецца дзяржаўным сымбалям Татарстану. Прыняты 29 лістапада 1991 году.

Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Татарстан уяўляе сабою прастакутнае палотнішча з палосамі зялёнага, белага і чырвонага колераў. Белая паласа складае 1/15 шырыні сьцяга і знаходзіцца паміж роўнымі па шырыні палосамі зялёнага і чырвонага колераў. Зялёная паласа знаходзіцца згары. Суадносіны бакоў сьцяга — 1:2.

Колеры Дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Татарстан азначаюць:

  • зялёны — зеляніна вясны, колер ісламу, адраджэньне;
  • белы — колер чысьціні;
  • чырвоны — сталасьць, энэргія, сіла, жыцьцё.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]