Набярэжныя Чаўны
| Набярэжныя Чаўны лац. Nabiarežnyja Čaŭny рас. Набережныя Челны | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Татарстан | ||||
| Дата заснаваньня | 1626 | ||||
| Горад з | 1930 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Наіль Магдзееў[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 171 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 100 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°42′ пн. ш. 52°20′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 533 907 чал. (2019)[2] | ||||
| Афіцыйная мова | татарская мова і расейская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 8552 | ||||
| Паштовы індэкс | 4238** | ||||
| Нумарны знак | 16, 116 | ||||
| Сайт | nabchelny.ru | ||||
| Набярэжныя Чаўны на мапе Расеі Набярэжныя Чаўны | |||||
Набярэ́жныя Чаўны́[3] (па-расейску: Набережные Челны), або Яр Чаллы (па-татарску: Yar çallı / Яр Чаллы) — места ў Расеі, у складзе Рэспублікі Татарстану. Насельніцтва на 2019 год — 533 907 чалавек (другое паводле колькасьці насельніцтва места Татарстану). Заснаванае ў 1626 годзе, мае статус места з 1930 году. Буйны прамысловы цэнтар.
Набярэжныя Чаўны знаходзяцца ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Татарстан, на левым беразе ракі Камы, за 237 км на паўднёвы ўсход ад Казані.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1626 годзе сяляне-расейцы зь Ялабугі заснавалі Чаўноўскі пачынак (цяпер у межах Набярэжных Чаўноў), а сам горад вырас з заснаванага крыху пазьней суседняга сяла Бярэжныя Чаўны.
У канцы XIX ст. сяло становіцца буйным цэнтрам хлебнага гандлю.
10 жніўня 1930 быў нададзены статус гораду. Хутка вырас пачынаючы з 1970-х гадоў, дзякуючы будаўніцтву Камскага аўтамабільнага заводу. У 1982-1988 гадох меў назву Брэжнеў (у гонар былога кіраўніка СССР Леаніда Брэжнева).
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аб’ём прамысловай прадукцыі прадпрыемстваў гораду складае 20 % ад агульнага аб’ёму выпуску Татарстану. Асноўныя галіны — машынабудаваньне, электраэнэргетыка, будаўнічая індустрыя, перапрацоўчая прамысловасьць, харчовая прамысловасьць. Прадпрыемствы — ААТ «КамАЗ», АТ «Татэлектрамаш», «Кардонна-папяровы камбінат», АТ «Камгэсэнэргабуд», карпарацыя «РАССТАЛ», ААТ «ЗЯБ», Ніжнекамская ГЭС магутнасьцю 1248 Мвт, Набярэжначаўноўская ЦЭЦ, а таксама разьмешчаная непадалёк Заінская ГРЭС.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Барыс Макараў (1915—1991) — сьпявак (тэнар), Заслужаны артыст БССР[4]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мячэт Таўба
- Саборны мячэт Джаміг (у стадыі будаўніцтва па стане на 2019 год)
- Сьвята-Ўзьнясенскі сабор
- Храм Сьвятых Касмы і Даміяна
- Музэй гісторыі гораду
- Помнік Уладзімеру Высоцкаму
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]-
Мячэт Таўба
-
Сьвята-Ўзьнясенскі сабор
-
Храм Сьвятых Касмы і Даміяна
-
Вытворчы корпус КамАЗу
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б http://nabchelny.ru/company/1
- ^ Численность населения муниципальных образований Республики Татарстанна начало 2019 года (рас.)
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2 С. 451
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 С. 529