Прэзыдэнт Татарстану
Прэзыдэнт Рэспублікі Татарстан (па-татарску: Татарстан Республикасы Президенты) — кіраўнік рэспублікі (суб’екту, дзяржавы)[a][1] і вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвае сыстэму выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб’екту Расейскай Фэдэрацыі — Рэспублікі Татарстан.
Яго паўнамоцтвы вызначаюцца главой другой часткі IV Канстытуцыі Рэспублікі Татарстан. Тэрмін паўнамоцтваў — пяць гадоў. Прэзыдэнт рэспублікі абавязаны валодаць дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Татарстан (татарскай або расейскай[2][3]). Прэзыдэнтам ня можа быць асоба маладзейшая за 35 гадоў.

Рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Татарстану зьяўляецца Прэзыдэнцкі палац у Казанскім крамлі ў сталіцы Рэспублікі Татарстан горадзе Казані. Другой рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Татарстану зьяўляецца загарадная летняя рэзыдэнцыя ў пас. Баравое Мацюшына.
Сымбалем прэзыдэнцкай улады ў Рэспубліцы Татарстан зьяўляецца штандар прэзыдэнта Рэспублікі Татарстан, які знаходзіцца ў службовым кабінэце і падымацца над рэзыдэнцыямі. Штандар уяўляе сабою дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Татарстан з намаляваным па цэнтры дзяржаўным гербам Рэспублікі Татарстан.
Чакаецца, што з 2020 году пасада прэзыдэнта рэспублікі Татарстан будзе пераназваная[4].
Сьпіс прэзыдэнтаў Рэспублікі Татарстан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
№ | Партрэт | Імя, прозьвішча (гады жыцьця) |
Колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў | Тэрмін паўнамоцтваў | Партыя | |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
Мінцімер Шайміеў (нар. 1937) |
4 | 12 чэрвеня 1991 году | 25 сакавіка 2010 году | КПСС, «Наш дом — Расея», «Уся Расея» («Айчына — Уся Расея»), «Адзіная Расея» |
2 | ![]() |
Рустам Мініханаў (нар. 1957) |
2 | 25 сакавіка 2010 году | дзейны прэзыдэнт | УПП «Адзіная Расея» |
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Па сэнсе ар. 5 Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі рэспубліка атаясамліваецца зь дзяржавай, пры гэтым выраз «дзяржава» выводзіцца ў дужках
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Статья 89 Конституции Республики Татарстан
- ^ Глава 2. Президент Республики Татарстан // Конституция Республики Татарстан от 6 ноября 1992 г. (с изменениями и дополнениями)
- ^ Постановление Конституционного суда РТ от 30 мая 2003 г. N 9-П «По делу о толковании отдельных положений статей 5, 21, 91 Конституции Республики Татарстан»
- ^ Козлов П.Кремль не продлит договор с Татарстаном. Изменит ли это что-то? // Русская служба Би-би-си, 11.08.2017
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прэзыдэнт Татарстану — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў