Баўлы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баўлы
рас. Бавлы
Герб Баўлы
Дата заснаваньня: 1658
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Татарстан
Плошча:
  • 18,5 км²
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 85569
Паштовы індэкс: 423930
Нумарны знак: 16, 116
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′0″ пн. ш. 53°15′0″ у. д. / 54.4° пн. ш. 53.25° у. д. / 54.4; 53.25Каардынаты: 54°24′0″ пн. ш. 53°15′0″ у. д. / 54.4° пн. ш. 53.25° у. д. / 54.4; 53.25
Баўлы на мапе Расеі
Баўлы
Баўлы
Баўлы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Баўлы́ (па-расейску: Бавлы; па-татарску: Баулы) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Баўлінскага раёну Татарстану. Месьціцца за 365 км да Казані. Насельніцтва складае 22 157 чалавек паводле стану на 2020 год. Большасьць насельніцтва складаюць татары (69,1%), значную частку таксама фармуюць расейцы (21,6%), чувашы (3,5%) і ўдмурты (2,5%).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле адной з вэрсіяў, у 1755 годзе па берагах ракі Баўлы быў вылучаны зямельны надзел Мансуру Дзельнаму, які і заклаў тут свой маёнтак. Вядома, што Мансур у 1750 годзе ён працаваў перакладчыкам пры канцылярыі Арэнбурскай губэрні. Кіраўніком Арэнбурскай губэрні быў Пётар Рычкоў, выбітны навуковец, які хадайнічаў аб выдзяленьні зямельнага надзелу свайму супрацоўніку. Права на карыстаньне зямлёй Мансур атрымаў на падставе дагавору, зацьверджанага ў крэпасьці Нагайбак.

Вёска спачатку ўваходзіла ў Арэнбурскую, а затым у Самарскую губэрні. З башкірскага боку па берагах ракі пасяліўся род Дзербыш, які быў буйным землеўладальнікам. Дзеля асваеньня новых зямель на рацэ Баўлы ён выправіў сына Кармана. З тых часоў паселішча было падзеленае на дзьве часткі: башкірскую і мішарскую. З разьвіцьцём вёскі на рацэ Баўлы зьявілася некалькі маёнткаў, і, такім чынам, было страчанае значэньне Мансурава, а вёска стала называцца адным словам, якое аб’ядноўвае ўсе маёнткі, па назве ракі. Асноўнымі заняткамі жыхароў былі земляробства, жывёлагадоўля і гандаль. Да 1917 году адзіным прамысловым прадпрыемствам быў спіртавы завод памешчыка Жданава.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://tatstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/tatstat/resources/64ec280049620f14a900ff3fbd401489/МОчисл2019.pdf