Альмецьеўск
| Альмецьеўск рас. Альметьевск | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Татарстан | ||
| Першыя згадкі | 1720 | ||
| Дата заснаваньня | 1740[1] | ||
| Горад з | 1953 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 110 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°54′ пн. ш. 52°18′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Этнічны склад насельніцтва | татары (50%), расейцы (40%), чувашы (2,5%) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 8553 | ||
| Паштовы індэкс | 423450–423465 | ||
| Нумарны знак | 16, 116 | ||
| Сайт | almetyevsk.tatar.ru | ||
| Альмецьеўск на мапе Расеі Альмецьеўск | |||
Альмецьеўск (па-расейску: Альметьевск, па-татарску: Әлмәт) — горад (ад 3 лістапада 1953) у Расеі. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Рэспублікі Татарстан, на адлегласьці 265 км ад Казані. Разьмешчаны на левым беразе ракі Зай (прыток Камы)[3]. Зьяўляецца цэнтрам Альмецьеўскага раёну. Утварае гарадзкое паселішча горад Альмецьеўск. Самы вялікі горад у поліцэнтрычнай Альмецьеўска-Бугульмінска-Ленінагорскай аглямэрацыі і цэнтар тэрытарыяльна-вытворчага комплексу Паўднёва-ўсходняй эканамічнай зоны рэспублікі. За 13 км ад гораду разьмешчаная чыгуначная станцыя Альмецьеўская Куйбышаўскай чыгункі. Горад зьяўляецца пачатковым пунктам нафтапровада «Дружба». Колькасьць насельніцтва 141 675 чалавек (ацэнка 2006 году)[4]. Чацьверты паводле колькасьці насельніцтва і значэньня горад Татарстану.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дакладная дата заснаваньня вёскі Альмецьева не захавалася. Аднак шэраг ускосных сьведчаньняў дазваляе меркаваць, што гэтая падзея адбылася на мяжы 1720-х — 1730-х. У 1840 годзе пад час апытаньня жыхары Альмецьеўска паведамілі ўладам, што іх паселішча было заснавана за 121 гадоў да гэтага, што значыць у 1719 годзе. У 1831 загадам Арэнбурскага ваеннага губэрнатара ў вёсцы Альмецьеўск стаў праводзіцца кірмаш па продажы зерня. У 1867 годзе Альмецьеўск — цэнтар воласьці, у склад якой уваходзілі 6 вёсак. Ад 1920 году ў складзе Бугульмінскага раёну Татарскай АССР. 10 жніўня 1930 году Альмецьеўск зрабіўся цэнтрам раёну[3]. Пад час Другой сусьветнай вайны ў Альмецьеўскім раёне выяўлена радовічша нафты, таму каля паселішча быў пабудаваны рабочы пасёлак. 3 лістапада 1953 году Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР пасёлак ператвораны ў горад.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клімат Альмецьеўску такі ж самы, як і ў Паволжы і ўсёй сярэдняй паласе Расеі. Лета дастаткова цёплае, у асобныя гады даволі сьпякотнае, зіма ўмерана халодная. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — каля −10 °C, ліпеня — каля 20 °C.
| Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Сярэдняя t, °C | −10,9 | −10,8 | −5,7 | 4,8 | 13,9 | 19,0 | 20,7 | 18,2 | 12,6 | 4,6 | −4,6 | −10,2 | 4,4 |
Сярэдняя колькасьць ападкаў за год — каля 500 мм.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Як і большасьць іншых гарадоў і вёсак паўднёвага ўсходу рэспублікі, горад Альмецьеўск моцна залежыць ад нафтавай прамысловасьці Татарстану. У горадзе разьмечшаная штаб-кватэра нафтаперапрацоўчай кампані АТАТ Татнафта, ад якой горад атрымлівае большасьць бюджэтных даходаў. Акрамя галаўнога офісу ў горадзе разьмешчаныя некалькі структурных падразьдзяленьняў Татнафта. У Альмецьеўску разьмешчаны занальны вузел электрасувязі Таттэлекам.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе ёсьць аўтавакзал. У Альмецьеўску ходзяць тралейбусы па 4 маршрутах і каля 20 маршрутраў аўтобусаў. Працуюць таксама маршрутныя таксі і звычайныя таксі. Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца ў горадзе Бугульма.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе працуюць краязнаўчы музэй, карцінная галерэя, палац культуры «Нефтьче», Альмецьеўскі татарскі дзяржаўны драматычны тэатар. Два кінатэатры. У горадзе разьмешчаныя некалькі тэлекампаній. Адзінае цалкам мясцовае «Жаданае радыё».
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Саборная мячэт пабудаваная ў 1990—1999 гадах. Другая Саборная мячэт пабудаваная ў 1872—1877 гадах. У горадзе ёсьць мусульманскі рэлігійны цэнтар імя Рызы Фахрэтдына, пры якім працуе новая мячэт. З хрысьціянскіх храмаў — Храм іконы Казанскай Маткі Боскай і Храм Божага Нараджэньня ў гонар воінаў, якія загінулі (асьвенчаны ў 2000 годзе).
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе створаная хакейная каманда «Нафтавік», якая ў 1998 і 2000 гадах перамагала ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Расеі. Футбольны клюб «Нафтаград». Ад 2002 году выступае спартовая каманда па рэгбі «ALDAN», якая да 2009 году мела назву «Слава». У горадзе разьмешчаныя палац спорту «Юбілейны», дом каратэ, тэніс-сіці.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сургут, Расея
- Балканабад, Туркмэністан
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://almetyevsk.tatar.ru/rus/istoricheskaya-spravka.htm
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года (рас.) — Росстат, 2024.
- 1 2 Белов И. В. Альметьевск (рас.) Праверана 24 мая 2017 г.
- ↑ Almetyevsk Encyclopedia Britannica Праверана 17 кастрычніка 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Альметьевск: климат, экология, районы, экономика, криминал и достопримечательности (рас.). Не сидится — клуб желающих переехать (2013).