Берасьцейскі павет
Берасьцейскі павет лац. Bieraściejski paviet | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Берасьце |
Дата ўтварэньня | 1513 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Старосты | Старосты берасьцейскія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Час існаваньня | 1565/66—1795 |
Месцазнаходжаньне Берасьцейскага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Берасьце́йскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Падляскага, пазьней Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Берасьце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утварыўся ў 1513 годзе ў складзе Падляскага ваяводзтва[1]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў перайшоў да Берасьцейскага ваяводзтва. Адначасна ў ягоны склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кобрынскага і Камянецкага паветаў.
У 1616 годзе ад Берасьцейскага павету Вялікага Княства Літоўскага да Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва Каралеўства Польскага далучылі маёнткі Бокавічы, Вітулін, Гарадзішча, Казерады , Міжрэчча, Палюбічы, Росаш, Яблань ды іншыя[2].
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Берасьцейскага павету ліцьвінамі: «литвин… Мартишка з города с Кобрина» (1609—1610 гады)[3]. Паводле асабовага каталёгу езуітаў, Мікалай Грэбянеўскі (уступіў у ордэн у 1572 годзе) азначаецца як Lithuanus, ex Brzestae districtu[4], а паводле каталёгу студэнтаў Грэцкай калегіі ў Рыме, Ісыдор Ляшчынскі азначаецца як Lithuanus, ex Palatinatu Brestensi (1714 год)[5]. У матрыкуле Базэльскага ўнівэрсытэту пад 1599/1600 годам значыцца Nicolaus Zenowitz, Palatinides Brestensis Lituanus[6], у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэтуту пад 1775 годам — Pusch Dan. Gottlob Ernest., Slawaticza-Litthuan.[7] У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значацца Serapion Lozowsky Lithuanus Brestensis (1711—1714 гады), Sylvester Arteczky Lituanus ex Palatinatu Brestensi (1738—1742 гады)[8]. Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Maria de Mercede Grabowski… Lithuanus, in palatinatu Brestensi natus… Omnibus Sanctis Zadarnowski… Lithuanus, in palatinatu Brestensi natus[9]. Апроч таго, сярод вернікаў некалькі парафіяў ўпамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Чарнаўчыцы (1721 год)[10], Камянец (1726 год)[11][12], Равяцічы (1746 год)[13].
У 1791 годзе, згодна з Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай, з складу Берасьцейскага вылучылі Кобрынскі павет з цэнтрам у месьце Кобрынь[14].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) большая частка павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, заходнія рэгіёны — у Аўстрыі.
Сымболіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павятовая харугва была блакітнага колеру з выяваю Пагоні ў чырвоным полі[15].
Мескія гербы атрымалі Белая, Берасьце, Высокае, Гарадзец, Камянец, Кобрынь, Кодань, Малеч, Мілейчыцы, Пяшчатка, Пружаны, Славатычы, Шарашоў, Янаў Падляскі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На поўначы межаваў зь Мельніцкім паветам Падляскага ваяводзтва і Ваўкавыскім паветам Наваградзкага ваяводзтва, на ўсходзе — з Слонімскім паветам Наваградзкага ваяводзтва і Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на поўдні і захадзе — з Каралеўствам Польскім.
У склад Берасьцейскага павету ўваходзіла тэрыторыя Берасьцейскага гродавага, Зёлаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Шарашоўскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
Найбольш значныя месты і мястэчкі: Белая, Бяроза Картуская, Вішніцы, Воўчын, Высокае, Ганна, Дывін, Дакудаў, Камянец, Кобрынь, Кодань, Міжрэчча, Пішчац, Пружаны, Ражанка, Славатычы, Уладава, Чарнаўчыцы, Шарашоў, Янаў Падляскі[15]. Таксама на тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі Антопаль, Воінь, Гарадзец, Дамачава, Ламазы, Малеч, Мілейчыцы, Расна, Сялец, Тэрэспаль. Магдэбурскае права мелі Белая (1.06.1621), Берасьце (15.08.1390), Вішніцы (XVI ст.), Высокае (1494), Ганна (1546), Гарадзец (10.12.1589), Дакудаў (1504), Дывін (1642), Камянец (26.06.1503), Кобрынь (10.12.1589), Кодань (1511), Ламазы (1568), Малеч (6.06.1645), Міжрэчча (XV ст.), Мілейчыцы (1516), Пішчац (1530), Пружаны (6.05.1589), Славатычы (1577), Уладава (1534), Чарнаўчыцы (1718), Шарашоў (1726).
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XVII ст. налічваў 40 455 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 283 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 147 тыс. чал.[16]
На 1775 год павет налічваў 32 554 дымы[17].
Ураднікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павятовы соймік праходзіў у Берасьці, тамака ж месьціліся падкаморскі,земскі, гродзкі суды. Берасьцейская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі Берасьцейшчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.
-
Спаская царква, Брашэвічы
-
Узьвіжанская царква, Галоўчыцы
-
Царква Сьвятога Сымона, Камянец
-
Мікольская царква, Крынкі
-
Спаская царква, Олтуш
-
Царква Сьвятой Ганны, Ялова
Мураваная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVII ст. у мураваную архітэктуру Берасьцейшчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.
-
Кляштар аўгустынаў, Берасьце
-
Кляштар брыгітак, Берасьце
-
Кляштар бэрнардынак у Берасьці, віленскае барока
-
Кляштар бэрнардынаў, Берасьце
-
Кляштар трынітарыяў, Берасьце
-
Кляштар баніфратаў, Высокае
-
Богаяўленская царква ў Таракані, віленскае барока
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Камінскі М. Брэсцкі павет // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 105.
- ^ Спірыдонаў М. Агляд працы: Michaluk, Dorota. Ziemia mielnicka wojwództwa podlaskiego w XVI—XVII w: Osadnictwo, własność ziemska i podziały kościelne. Torn, 2002. 220, 11 map. // Беларускі гістарычны агляд. Том 9, сшытак 1—2 (16—17), снежань 2002 г.
- ^ Мальцев В. П. Записки о смерти «тюремных сидельцев» в смоленских тюрьмах в 1609—1610 гг. // Исторический архив. № 5, 1960.
- ^ Шевченко Т. Етнохороніми українців, білорусів і литовців в єзуїтських джерелах ранньомодерної доби // Славістична збірка. Вип. 1. — К., 2015. С. 28.
- ^ Надсан А. Беларусы ў Грэцкай калегіі // Запісы БІНіМ. Т. 30. — New York — Miensk, 2006. С. 173.
- ^ Die Matrikel der Universität Basel. Bd. 2. — Basel, 1956. S. 491.
- ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 539.
- ^ Blažejovskyj D. Ukrainian and Armenian pontifical seminaries of Lviv (1665—1784) (Analecta OSBM. Vol. 29). — Rom, 1975. P. 59.
- ^ Asuncion A. Diccionario de escritores Trinitarios de Espana y Portugal. T. 2. — Roma, 1899. P. 545, 553.
- ^ Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 301.
- ^ Constitutiones synodales diaecesis Luceoriensis & Brestensis. — Varsaviae, 1726. P. C1.
- ^ Historya Kościoła polskiego: Przez x. Melchiora Bulińskiego. T. 3. — Kraków, 1874. S. 266.
- ^ Акты Виленской археографической комиссии. Т. 3. Акты Брестского городского суда XVI—XVIII вв. — Вильна, 1870. С. 202.
- ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 34—39.
- ^ а б Пазднякоў В. Берасцейскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 321.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Jelski A. Powiat brzeski // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 341.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
|
|