Берасьцейскі павет (1919—1939)
Берасьцейскі павет | |
Powiat brzeski | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Палескае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Берасьце-над-Бугам |
Гміна | 22 вясковых гміны 1 горад 2 мястэчкі |
Найбольшы горад | Берасьце-над-Бугам |
Іншыя буйныя гарады | Камянец-Літоўск Высока-Літоўск |
Дата ўтварэньня | 1 сакавіка 1921 |
Дата скасаваньня | верасень 1939 |
Насельніцтва (1931) | 216 200 |
Шчыльнасьць | 47 чал./км² |
Плошча | 4625 км² |
Берасьцейскі павет на мапе Палескага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Берасьце́йскі паве́т — павет Палескага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горад Берасьце (Брэст-над-Бугам).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Былы павет Гарадзенскай губэрні Расеі. У 1919—1920 у складзе Берасьцейскае акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.
Утвораны 1 сакавіка 1921 году пасьля ўваходу ў склад Польскай Рэспублікі. Улучыў 22 вясковых гміны, 1 горад і 2 мястэчкі.
Ліквідаваны пасьля далучэньня да БССР у верасьні 1939 году. У цяперашні час тэрыторыя павету адносіцца да Берасьцейскага, Камянецкага, Жабінкаўскага і Маларыцкага раёнаў Беларусі. Толькі самыя захаднія часткі былога павету ўваходзяць у склад Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў Падляскага ваяводзтва Польшчы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1921—1928
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гміны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гміна Велікарыта — адміністрацыйны цэнтар Велікарыта
- Гміна Войская — адміністрацыйны цэнтар Войская
- Гміна Воўчын — адміністрацыйны цэнтар Воўчын
- Гміна Высокае — адміністрацыйны цэнтар Высокае (не ўваходзіла ў склад гміны)
- Гміна Вярховічы — адміністрацыйны цэнтар Вярховічы
- Гміна Дамачава — адміністрацыйны цэнтар Дамачава
- Гміна Дварцы — адміністрацыйны цэнтар Дварцы
- гміна Дзьмітровічы — адміністрацыйны цэнтар Дзьмітровічы
- Гміна Жыцін — адміністрацыйны цэнтар Жыцін
- Гміна Камяніца Жыравецкая — адміністрацыйны цэнтар Камяніца Жыравецкая
- Гміна Камянец — адміністрацыйны цэнтар Камянец (не ўваходзіў у склад гміны)
- Гміна Косічы — адміністрацыйны цэнтар Вялікія Косічы, Чэрні
- Гміна Лышчыцы — адміністрацыйны цэнтар Лышчыцы
- Гміна Маларыта — адміністрацыйны цэнтар Маларыта
- Гміна Матыкалы — адміністрацыйны цэнтар Матыкалы
- Гміна Медна — адміністрацыйны цэнтар Медна
- Гміна Олтуш — адміністрацыйны цэнтар Олтуш
- Гміна Полаўцы — адміністрацыйны цэнтар Полаўцы
- Гміна Прыбарава — адміністрацыйны цэнтар Прыбарава
- Гміна Радванічы — адміністрацыйны цэнтар Вялікія Радванічы
- Гміна Ратайчыцы — адміністрацыйны цэнтар Ратайчыцы
- Гміна Турна — адміністрацыйны цэнтар Турна Вялікая
Гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1928—1939
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гміны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гміна Велікарыта — адміністрацыйны цэнтар Велікарыта
- Гміна Воўчын — адміністрацыйны цэнтар Воўчын
- Гміна Высокае — адміністрацыйны цэнтар Высокае
- Гміна Вярховічы — адміністрацыйны цэнтар Вярховічы
- Гміна Дамачава — адміністрацыйны цэнтар Дамачава
- гміна Дзьмітровічы — адміністрацыйны цэнтар Дзьмітровічы
- Гміна Камяніца Жыравецкая — адміністрацыйны цэнтар Камяніца Жыравецкая
- Гміна Камянец — адміністрацыйны цэнтар Камянец
- Гміна Косічы — адміністрацыйны цэнтар Вялікія Косічы, Чэрні
- Гміна Маларыта — адміністрацыйны цэнтар Маларыта
- Гміна Матыкалы — адміністрацыйны цэнтар Матыкалы
- Гміна Медна — адміністрацыйны цэнтар Медна
- Гміна Олтуш — адміністрацыйны цэнтар Олтуш
- Гміна Ратайчыцы — адміністрацыйны цэнтар Ратайчыцы
- Гміна Турна — адміністрацыйны цэнтар Турна Вялікая
Гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 116 773 жыхароў, з чаго 54 717 (46,85%) беларусы, 36 384 (31,16%) палякі, 21 235 (18,19%) габрэяў, 2744 (2,35%) украінцаў (у перапісе былі запісаныя як русіны), 1235 (1,06%) расейцаў, 375 (0,32%) чалавек, якія значыліся ў катэгорыі тутэйшыя, мясцовыя, палешукі, рускія, 45 летувісаў, 27 немцаў, 14 латышоў, 5 фінаў, 4 татараў, па адным амэрыканцу, балгары, кітайцу, цыгану, датчану, французу, грэку, армяніне і італьянцу. Для параўнаньня, перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 г. засьведчыў у павеце 218 432 чал., зь якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 8 515 (г. зн. 3,9% ад насельніцтва павету), «расейскую» (пад якой разумелася ўласна расейская, а таксама беларуская ды ўкраінская, зь якіх да апошняй традыцыйна залічвалася палескае насельніцтва Беларусі) — 82 082 (74,13%), а габрэйскаю — 45 397 (20,62%)[1], пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага ці габрэйскага насельніцтва з рэгіёну або значнае збольшваньне польскага. 14,96% (17 465) жыхароў павету былі каталікамі, 62,74% (73 266) праваслаўнымі, 20,41% (23 480) юдэямі, 1,84% (2150) пратэстантамі, 29 уніятамі, 11 мусульманамі, 5 анабаптыстамі, 2 стараверамі, а яшчэ 5 былі пазначаныя яй іншыя нехрысьціяне[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Палескае ваяводзтва
- Берасьцейскі павет (1765—1919)
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гл. зьвесткі для Берасьцейскага павету паводле рэсурсу Демоскоп Weekly.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8. Województwo poleskie (пол.) Праверана 5 жніўня 2015 г.