Ражанка (Люблінскае ваяводзтва)
Ражанка лац. Ražanka | |
польск. Różanka | |
Сядзіба Пацеяў | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Люблінскае |
Павет: | Уладаўскі |
Гміна: | Уладава |
Насельніцтва: | 957 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 22-211 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°39′0″ пн. ш. 23°35′0″ у. д. / 51.65° пн. ш. 23.58333° у. д.Каардынаты: 51°39′0″ пн. ш. 23°35′0″ у. д. / 51.65° пн. ш. 23.58333° у. д. |
Ражанка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.rozanka.gmina-wlodawa.pl/ |
Ража́нка (Ружа́нка, польск. Różanka) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бугу. Уваходзіць у склад гміны Ўладава Ўладаўскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 957 чалавек. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад Уладавы, каля беларуска-польскай граніцы.
Ражанка — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася збудаваная ў стылі барока сядзіба Пацеяў, помнік архітэктуры XVIII ст., які з часоў Другой сусьветнай вайны стаіць у руінах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Ражанку як мястэчка датуецца 1524 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. Да 1700 году Ражанка страціла статус мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ражанка апынулася ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. На 1827 год у вёсцы было 104 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ражанку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Палац
-
З боку ракі
-
Парк
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ражанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе вёску занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Ражанку занялі савецкія войскі, па чым яе зноў перадалі Польшчы.
-
Палац, 1907 г.
-
Палац, да 1914 г.
-
Палац, да 1914 г.
-
Палац, да 1914 г.
-
Палац, да 1914 г.
-
Палац, да 1914 г.
-
З боку ракі, да 1914 г.
-
Палац, да 1914 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 651 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 957 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Аўгустына (1908—1913)
- Могілкі хрысьціянскія
- Палацава-паркавы комплекс Пацеяў (XVIII ст.; руіны)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца могілкавая
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл
-
Сядзіба, афіцына
-
Сядзіба, павільён
-
Гаспадарчая пабудова
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іпаці Пацей (1541—1613) — дзяржаўны і царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, багаслоў, пісьменьнік-палеміст
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Chlebowski B. Różanka // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 854.
|