Абмеркаваньне шаблёну:Берасьцейскае ваяводзтва
Выгляд
Добры шаблён, можна будзе зрабіць такія для ўсіх ваяводзтваў. Толькі на маю думку, лепей прыбраць месты і дадаць воласьці, староствы і графствы (інфармацыю пра якія можна ўзяць з таго ж Вялікага гістарычнага атлясу). Усё ж месты не датычыліся менавіта адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, апроч таго іх афіцыйны статус фактычна не адрозьніваўся ад мястэчак. Пагатоў месты і мястэчкі ўжо пералічваюцца ў шаблёнах {{Месты і мястэчкі гістарычнай Берасьцейшчыны}} і {{Месты і мястэчкі гістарычнай Піншчыны}}. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:43, 22 жніўня 2018 (MSK)
- Дзякуй. Я браў зьвесткі з Шаблён:Літаратура/Адм.-тэр. падзел Беларусі. Тамака пералічваліся месты. Што тычыцца даданьня валасьцей, старостваў і графстваў. Нельга дадаваць воласьці, бо гэта састаўная частка павету. Староства і графства, калі я правільна зразумеў, таксама ўваходзілі ў павет. Я ўжо пачаў ствараць шаблёны для паветаў — Шаблён:Мазырскі павет (Менская губэрня). Я доўга думаў, усё ж будзе лепей для кожнай краіны ствараць асобныя павятовыя шаблёны, бо склад ва ўсіх быў розны. --Ліцьвін (гутаркі) 23:00, 22 жніўня 2018 (MSK)
- Рэч у тым, што выданьне 1985 году або састарэла, або не зьяўляецца дакладным. Местаў у Берасьцейскім ваяводзтве было значна больш і яны былі ня толькі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, тым часам асабіста я не сустракаў іншым зьветак пра тое, што Гарадзец быў местам. Увогуле, у гістарычных крыніцах месты і мястэчкі ідуць зусім побач і разьдзяліць іх часам даволі няпроста. Усё ж прапаную прыбраць месты з шаблёну. Наконт павятовай прыналежнасьці воласьцяў, старостваў і графстваў — маеце рацыю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:14, 23 жніўня 2018 (MSK)
- Не, што наконт населеных пунктаў, я ня супраць. Я проста сказаў, адкуль я браў інфармацыю. І ў артыкуле сьцьвярджаецца, што іх было больш. Зараз прыбяру іх. --Ліцьвін (гутаркі) 22:22, 23 жніўня 2018 (MSK)