Перайсьці да зьместу

ISO 3166-1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

ISO 3166-1 — частка стандарту ISO 3166 Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі, якая вызначае коды назваў краінаў, залежных тэрыторыяў і асаблівых раёнаў геаграфічнага інтарэсу. Для кожнага аб’екту стандарт вызначае тры розныя коды:

Літарныя коды былі ўпершыню ўведзены ў ISO 3166 у 1974 годзе, а лічбавыя — у 1981. З 1997 году, з таго часу, як стандарт ISO 3166 быў падзелены на тры часткі[1], коды краінаў публікуюцца ў асобным ISO 3166-1.[2]

ISO 3166-1 шырока выкарыстоўваецца іншымі стандартамі і міжнароднымі арганізацыямі[3] для ўніфікацыі абмену таварамі і інфармацыяй. Тым ня менш, гэта не адзіны стандарт кодаў краінаў. Іншыя сыстэмы кодаў, якія выкарыстоўваюцца шматлікімі міжнароднымі арганізацыямі, часткова альбо цалкам не сумяшчальныя з ISO 3166-1[4].

Крытэры ўключэньня ў стандарт

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Стандартам на дадзены момант прысвоены афіцыйныя коды 246 краінам, тэрыторыям і раёнам геаграфічнага інтарэсу. У адпаведнасьці з правіламі Агенцтва падтрымкі стандарту ISO 3166 (па-ангельску: ISO 3166 Maintenance Agency, скарочана ISO 3166/MA) адзіны шлях увесьці новы код/назву краіны ў стандарт — гэта апублікаваць яго ў адной з наступных дзьвюх крыніц[5]:

  • Тэрміналягічны бюлетэнь ААН «Назвы краінаў» (па-ангельску: «Country Names»), ці
  • Коды краінаў і рэгіёнаў для статыстычнага выкарыстаньня[6] Статыстычнага аддзяленьня ААН.

Для таго, каб быць уключанай у бюлетэнь «Назвы краінаў», краіна або тэрыторыя павінна задавальняць любой зь ніжэйпералічаных умоваў:

Як толькі краіна альбо тэрыторыя зьявіцца ў адной зь дзьвюх вышэйзгаданых крыніц, яна аўтаматычна будзе даданая ў ISO 3166-1.

Інфармацыя, каторую зьмяшчае стандарт

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

ISO 3166-1 афіцыйна публікуецца на ангельскай і францускай мовах. Пачынаючы з другой рэдакцыі ISO 3166-1, для кожнага запісу стандарт вызначае наступныя даныя:

  1. Кароткае імя краіны на ангельскай (францускай) мове
  2. Кароткае імя краіны на ангельскай (францускай) мове малымі літарамі
  3. Поўнае імя краіны на ангельскай (францускай) мове
  4. Код Alpha-2
  5. Код Alpha-3
  6. Лічбавы код
  7. Заўвагі
  8. Незалежнасьць (наяўнасьць сымбаля # азначае, што краіна зьяўляецца сувэрэннай дзяржавай)
  9. Дадатковая інфармацыя: адміністрацыйная(-ыя) мова(-ы) alpha-2
  10. Дадатковая інфармацыя: адміністрацыйная(-ыя) мова(-ы) alpha-3
  11. Дадатковая інфармацыя: лякалізаваная кароткая назва краіны.

Цяперашнія коды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Афіцыйна назначаныя коды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ніжэй прыведзены поўны сьпіс краінаў і тэрыторыяў у адпаведнасьці з ISO 3166-1 у альфабэтнай пасьлядоўнасьці.

Націснуўшы на кнопку каля тэксту любой з калёнак, можна зьмяніць сыходную пасьлядоўнасьць адсартаваўшы табліцу па гэтай калёнцы.

Парадкавы
нумар
КраінаAlpha-2Alpha-3Лічбавы кодКоды ISO 3166-2
1Сьцяг Злучаных Арабскіх Эміратаў ААЭ AEARE784ISO 3166-2:AE
2Сьцяг Азэрбайджану АзэрбайджанAZAZE031ISO 3166-2:AZ
3Сьцяг Альбаніі АльбаніяALALB008ISO 3166-2:AL
4Сьцяг Альжыру Альжыр DZDZA012ISO 3166-2:DZ
5Сьцяг Аляндзкіх выспаў Аляндзкія астравыAXALA248ISO 3166-2:AX
6Сьцяг Аману Аман OMOMN512ISO 3166-2:OM
7Амэрыканскія Віргінскія астравы Амэрыканскія Віргінскія астравыVIVIR850ISO 3166-2:VI
8Сьцяг Амэрыканскага Самоа Амэрыканскае СамоаASASM016ISO 3166-2:AS
9Сьцяг Ангільі АнгільяAIAIA660ISO 3166-2:AI
10Сьцяг Анголы Ангола AOAGO024ISO 3166-2:AO
11Сьцяг Андоры АндораADAND020ISO 3166-2:AD
12Сьцяг Антарктыды АнтарктыдаAQATA010ISO 3166-2:AQ
13Сьцяг Антыгуа і Барбуды Антыгуа і Барбуда AGATG028ISO 3166-2:AG
14Сьцяг Аргентыны АргентынаARARG032ISO 3166-2:AR
15Сьцяг Армэніі АрмэніяAMARM051ISO 3166-2:AM
16Сьцяг Арубы Аруба AWABW533ISO 3166-2:AW
17Сьцяг Аўстраліі АўстраліяAUAUS036ISO 3166-2:AU
18Сьцяг Аўстрыі АўстрыяATAUT040ISO 3166-2:AT
19Сьцяг Аўганістану АўганістанAFAFG004ISO 3166-2:AF
21Сьцяг Баўгарыі БаўгарыяBGBGR100ISO 3166-2:BG
22Сьцяг Багамаў БагамыBSBHS044ISO 3166-2:BS
23Сьцяг Балівіі БалівіяBOBOL068ISO 3166-2:BO
24Сьцяг Банглядэш БанглядэшBDBGD050ISO 3166-2:BD
25Сьцяг Барбадасу Барбадас BBBRB052ISO 3166-2:BB
26Сьцяг Бахрэйну БахрэйнBHBHR048ISO 3166-2:BH
27Сьцяг Бацваны Батсвана BWBWA072ISO 3166-2:BW
28 Нацыянальны сьцяг Беларусі БеларусьBYBLR112ISO 3166-2:BY
29Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Босьнія і ГерцагавінаBABIH070ISO 3166-2:BA
30Сьцяг Бразыліі Бразылія BRBRA076ISO 3166-2:BR
31Сьцяг Брунэю Брунэй BNBRN096ISO 3166-2:BN
32Сьцяг Брытанскіх Віргінскіх выспаў Брытанскія Віргінскія выспы VGVGB092ISO 3166-2:VG
33Сьцяг Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне IOIOT086ISO 3166-2:IO
34Сьцяг Бувэ Бувэ BVBVT074ISO 3166-2:BV
35Сьцяг Буркіна-Фасо Буркіна-Фасо BFBFA854ISO 3166-2:BF
36Сьцяг Бурундзі БурундзіBIBDI108ISO 3166-2:BI
37Сьцяг Бутану Бутан BTBTN064ISO 3166-2:BT
38Сьцяг Бэлізу Бэліз BZBLZ084ISO 3166-2:BZ
39Сьцяг Бэльгіі БэльгіяBEBEL056ISO 3166-2:BE
40Сьцяг Бэніну Бэнін BJBEN204ISO 3166-2:BJ
41Сьцяг Бярмудзкіх выспаў Бэрмуды BMBMU060ISO 3166-2:BM
42Сьцяг Віетнаму ВіетнамVNVNM704ISO 3166-2:VN
43Сьцяг Вануату Вануату VUVUT548ISO 3166-2:VU
44Сьцяг Ватыкану Ватыкан VAVAT336ISO 3166-2:VA
45Сьцяг Вугоршчыны ВугоршчынаHUHUN348ISO 3166-2:HU
46Сьцяг Выспы Мэн Выспа МэнIMIMN833ISO 3166-2:IM
47Сьцяг Выспы Раства Востраў Раства CXCXR162ISO 3166-2:CX
48Сьцяг Выспы Сьвятой Алены Выспы Сьвятой Гелены, Ушэсьця і Трыстан-да-Кунья SHSHN654ISO 3166-2:SH
49Сьцяг Ўоліс і Футуна Выспы Ўоліс і Футуна WFWLF876ISO 3166-2:WF
50Сьцяг Выспаў Кука Выспы Кука CKCOK184ISO 3166-2:CK
51Сьцяг Выспаў Піткейрна Выспы Піткейрна PNPCN612ISO 3166-2:PN
52Сьцяг Вэнэсуэлы Вэнэсуэла VEVEN862ISO 3166-2:VE
53Сьцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяGBGBR826ISO 3166-2:GB
54Сьцяг Гаіці Гаіці HTHTI332ISO 3166-2:HT
55Сьцяг Габону Габон GAGAB266ISO 3166-2:GA
56Сьцяг Гамбіі Гамбія GMGMB270ISO 3166-2:GM
57Сьцяг Ганы Гана GHGHA288ISO 3166-2:GH
58Сьцяг Гандурасу Гандурас HNHND340ISO 3166-2:HN
59Сьцяг Ганконгу Ганконг HKHKG344ISO 3166-2:HK
60Сьцяг Гаяны Гаяна GYGUY328ISO 3166-2:GY
61Сьцяг Гвінэі-Бісаў Гвінэя-Бісаў GWGNB624ISO 3166-2:GW
62Сьцяг Гвінэі ГвінэяGNGIN324ISO 3166-2:GN
63Сьцяг Гвадэлюпы Гвадэлюпа GPGLP312ISO 3166-2:GP
64Сьцяг Гватэмалы Гватэмала GTGTM320ISO 3166-2:GT
65Сьцяг Гернсі ГернсіGGGGY831ISO 3166-2:GG
66Сьцяг Гібралтару Гібральтар GIGIB292ISO 3166-2:GI
67Сьцяг Гішпаніі ГішпаніяESESP724ISO 3166-2:ES
68Сьцяг Грузіі ГрузіяGEGEO268ISO 3166-2:GE
69Сьцяг Грэнады Грэнада GDGRD308ISO 3166-2:GD
70Сьцяг  Грэнляндыі Грэнляндыя GLGRL304ISO 3166-2:GL
71Сьцяг Грэцыі ГрэцыяGRGRC300ISO 3166-2:GR
72Сьцяг Гуаму Гуам GUGUM316ISO 3166-2:GU
73Сьцяг выспаў Гэрд і МакДоналд Гэрд і МакДональд HMHMD334ISO 3166-2:HM
74Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ДР КонгаCDCOD180ISO 3166-2:CD
75Сьцяг Дамінікі Дамініка DMDMA212ISO 3166-2:DM
76Сьцяг Дамініканскай Рэспублікі Дамініканская Рэспубліка DODOM214ISO 3166-2:DO
77Данія Данія DKDNK208ISO 3166-2:DK
78Сьцяг Джыбуці Джыбуці DJDJI262ISO 3166-2:DJ
79Сьцяг Джэрсі ДжэрзіJEJEY832ISO 3166-2:JE
80Сьцяг Емэна Емэн YEYEM887ISO 3166-2:YE
81Сьцяг ЗША ЗШАUSUSA840ISO 3166-2:US
82Сьцяг Замбіі Замбія ZMZMB894ISO 3166-2:ZM
83Сьцяг Заходняй Сахары Заходняя Сахара EHESH732ISO 3166-2:EH
84Сьцяг Зімбабвэ Зымбабвэ ZWZWE716ISO 3166-2:ZW
85Сьцяг ЗША Зьнешнія малыя выспы (ЗША) UMUMI581ISO 3166-2:UM
86Сьцяг Кіпру КіпрCYCYP196ISO 3166-2:CY
87Сьцяг Ізраілю ІзраільILISR376ISO 3166-2:IL
88Сьцяг Інданэзіі ІнданэзіяIDIDN360ISO 3166-2:ID
89Сьцяг Індыі ІндыяININD356ISO 3166-2:IN
90Сьцяг Іраку Ірак IQIRQ368ISO 3166-2:IQ
91Сьцяг Ірану ІранIRIRN364ISO 3166-2:IR
92Сьцяг Ірляндыі ІрляндыяIEIRL372ISO 3166-2:IE
93Сьцяг Ісьляндыі ІсьляндыяISISL352ISO 3166-2:IS
94Сьцяг Італіі ІталіяITITA380ISO 3166-2:IT
95Сьцяг Кірыбаці Кірыбаці KIKIR296ISO 3166-2:KI
96Сьцяг Кітаю КітайCNCHN156ISO 3166-2:CN
97Сьцяг КНДР КНДР KPPRK408ISO 3166-2:KP
98Сьцяг Каба-Вэрдэ Каба-Вэрдэ CVCPV132ISO 3166-2:CV
99Сьцяг Казахстану КазахстанKZKAZ398ISO 3166-2:KZ
100Сьцяг Кайманавых выспаў Кайманавы выспы KYCYM136ISO 3166-2:KY
101Какосавыя астравы Какосавыя астравыCCCCK166ISO 3166-2:CC
102Сьцяг Калюмбіі Калюмбія COCOL170ISO 3166-2:CO
103Сьцяг Камбоджы Камбоджа KHKHM116ISO 3166-2:KH
104Сьцяг Каморскіх выспаў Каморскія выспы KMCOM174ISO 3166-2:KM
105Сьцяг Камэруну Камэрун CMCMR120ISO 3166-2:CM
106Сьцяг Канады КанадаCACAN124ISO 3166-2:CA
107Сьцяг Катару Катар QAQAT634ISO 3166-2:QA
108Сьцяг Кеніі Кенія KEKEN404ISO 3166-2:KE
109Сьцяг Рэспублікі Конга Конга CGCOG178ISO 3166-2:CG
110Сьцяг Коста Рыкі Коста-Рыка CRCRI188ISO 3166-2:CR
111Сьцяг Кот-д’Івуару Кот д'Івуар CICIV384ISO 3166-2:CI
112Сьцяг Кубы КубаCUCUB192ISO 3166-2:CU
113Сьцяг Кувэйту Кувэйт KWKWT414ISO 3166-2:KW
114Сьцяг Кыргыстану Кыргыстан KGKGZ417ISO 3166-2:KG
115Сьцяг Лібіі Лібія LYLBY434ISO 3166-2:LY
116Сьцяг Лібану Лібан LBLBN422ISO 3166-2:LB
117Сьцяг Лібэрыі Лібэрыя LRLBR430ISO 3166-2:LR
118Сьцяг Ліхтэнштайну Ліхтэнштайн LILIE438ISO 3166-2:LI
119Сьцяг Лаосу Лаос LALAO418ISO 3166-2:LA
120Сьцяг Латвіі ЛатвіяLVLVA428ISO 3166-2:LV
121Сьцяг Лесота Лесота LSLSO426ISO 3166-2:LS
122Сьцяг Летувы ЛетуваLTLTU440ISO 3166-2:LT
123Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургLULUX442ISO 3166-2:LU
124Сьцяг М'янмы М’янма MMMMR104ISO 3166-2:MM
125Сьцяг Маўрыкія Маўрыкій MUMUS480ISO 3166-2:MU
126Сьцяг Маўрытаніі Маўрытанія MRMRT478ISO 3166-2:MR
127Сьцяг Маёты Маёта YTMYT175ISO 3166-2:YT
128Сьцяг Мадагаскару Мадагаскар MGMDG450ISO 3166-2:MG
129Сьцяг Мазамбіку Мазамбік MZMOZ508ISO 3166-2:MZ
130Макао МакаоMOMAC446ISO 3166-2:MO
131Сьцяг Паўночнай Македоніі Паўночная МакедоніяMKMKD807ISO 3166-2:MK
132Сьцяг Малі Малі MLMLI466ISO 3166-2:ML
133Сьцяг Малаві Малаві MWMWI454ISO 3166-2:MW
134Сьцяг Малайзіі Малайзія MYMYS458ISO 3166-2:MY
135Сьцяг Малдовы МалдоваMDMDA498ISO 3166-2:MD
136Сьцяг Мальдыўскай Рэспублікі Мальдывы MVMDV462ISO 3166-2:MV
137Сьцяг Мальты Мальта MTMLT470ISO 3166-2:MT
138Сьцяг Манака Манака MCMCO492ISO 3166-2:MC
139Сьцяг Манголіі Манголія MNMNG496ISO 3166-2:MN
140Сьцяг Мансэрату Мансэрат MSMSR500ISO 3166-2:MS
141Сьцяг Марока МарокаMAMAR504ISO 3166-2:MA
142Сьцяг Мартынікі Мартыніка MQMTQ474ISO 3166-2:MQ
143Сьцяг Маршалавых выспаў Маршалавы выспы MHMHL584ISO 3166-2:MH
144Сьцяг Мэксыкі МэксыкаMXMEX484ISO 3166-2:MX
145Сьцяг Нігера Нігер NENER562ISO 3166-2:NE
146Сьцяг Нігерыі Нігерыя NGNGA566ISO 3166-2:NG
147Сьцяг Нідэрляндзкіх Антылаў Нідэрляндзкія Антылы ANANT530ISO 3166-2:AN
148Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыNLNLD528ISO 3166-2:NL
149Сьцяг Нікарагуа НікарагуаNINIC558ISO 3166-2:NI
150Сьцяг Ніуе НіуеNUNIU570ISO 3166-2:NU
151Сьцяг Намібіі Намібія NANAM516ISO 3166-2:NA
152Сьцяг Нарвэгіі НарвэгіяNONOR578ISO 3166-2:NO
153Сьцяг Науру НауруNRNRU520ISO 3166-2:NR
154Сьцяг Новай Зэляндыі Новая ЗэляндыяNZNZL554ISO 3166-2:NZ
155Сьцяг Новай Каледоніі Новая Каледонія NCNCL540ISO 3166-2:NC
156Сьцяг НорфалкаNFNFK574ISO 3166-2:NF
157Сьцяг Нэпалу НэпалNPNPL524ISO 3166-2:NP
158Сьцяг Нямеччыны НямеччынаDEDEU276ISO 3166-2:DE
159Сьцяг ПАР Паўднёва-Афрыканская РэспублікаZAZAF710ISO 3166-2:ZA
160Сьцяг Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сэндвічавых выспаў Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя выспы GSSGS239ISO 3166-2:GS
161Сьцяг Паўночных Марыянскіх Выспаў Паўночныя Марыянскія Выспы MPMNP580ISO 3166-2:MP
162Сьцяг Пакістану ПакістанPKPAK586ISO 3166-2:PK
163Сьцяг Палаў Палаў PWPLW585ISO 3166-2:PW
164Сьцяг Палестыны ПалестынаPSPSE275ISO 3166-2:PS
165Сьцяг Панамы Панама PAPAN591ISO 3166-2:PA
166Сьцяг Папуа-Новай ГвінэіPGPNG598ISO 3166-2:PG
167Сьцяг Парагваю Парагвай PYPRY600ISO 3166-2:PY
168Сьцяг Партугаліі ПартугаліяPTPRT620ISO 3166-2:PT
169Сьцяг Польшчы ПольшчаPLPOL616ISO 3166-2:PL
170Сьцяг Пуэрта-Рыка Пуэрта-РыкаPRPRI630ISO 3166-2:PR
171Сьцяг Пэру Пэру PEPER604ISO 3166-2:PE
171Сьцяг Расеі РасеяRURUS643ISO 3166-2:RU
172Сьцяг Руанды Руанда RWRWA646ISO 3166-2:RW
173Сьцяг Румыніі РумыніяROROU642ISO 3166-2:RO
174Сьцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя KRKOR410ISO 3166-2:KR
175Сьцяг Рэюньёна Рэюньён REREU638ISO 3166-2:RE
176Сьцяг Сьера-Леонэ Сьера-Леонэ SLSLE694ISO 3166-2:SL
177Сьцяг Саламонавых выспаў Саламонавы выспы SBSLB090ISO 3166-2:SB
178Сьцяг Сальвадору СальвадорSVSLV222ISO 3166-2:SV
179Сьцяг Самалі Самалі SOSOM706ISO 3166-2:SO
180Сьцяг Самоа Самоа WSWSM882ISO 3166-2:WS
181Сьцяг Сан-Тамэ і Прынсыпі Сан-Тамэ і Прынсыпі STSTP678ISO 3166-2:ST
182Сьцяг Сан-Марына Сан-Марына SMSMR674ISO 3166-2:SM
183Сьцяг Саудаўскай Арабіі Саудаўская АрабіяSASAU682ISO 3166-2:SA
184Сьцяг Свазілэнду Свазілэнд SZSWZ748ISO 3166-2:SZ
185Сьцяг Славаччыны Славаччына SKSVK703ISO 3166-2:SK
186Сьцяг Славеніі СлавеніяSISVN705ISO 3166-2:SI
187Сьцяг Судану СуданSDSDN736ISO 3166-2:SD
188Сьцяг Сурынаму Сурынам SRSUR740ISO 3166-2:SR
189Сьцяг Сынгапуру СынгапурSGSGP702ISO 3166-2:SG
190Сьцяг Сырыі Сырыя SYSYR760ISO 3166-2:SY
191Сьцяг Сьвятой Люсіі Сьвятая Люсія LCLCA662ISO 3166-2:LC
192Сьцяг Сьвятога Вінцэнта і Грэнадзінаў Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны VCVCT670ISO 3166-2:VC
193Сьцяг Сьвятога Кітса і Нэвіса Сьвяты Кітс і НэвісKNKNA659ISO 3166-2:KN
194Сьцяг Сьвятога П'ера і Міквэлона Сэн-П’ер і Мікелён PMSPM666ISO 3166-2:PM
195Сьцяг Сэйшэлаў Сэйшэльскія выспы SCSYC690ISO 3166-2:SC
196Сьцяг Сэн-Бартэльмі Сэн-БартэльміBLBLM652ISO 3166-2:BL
197Сьцяг Сэн-Мартэн Сэн-МартэнMFMAF663ISO 3166-2:MF
198Сьцяг Сэнэгалу Сэнэгал SNSEN686ISO 3166-2:SN
199Сьцяг Сэрбіі Сэрбія RSSRB688ISO 3166-2:RS
200Сьцяг Таджыкістану Таджыкістан TJTJK762ISO 3166-2:TJ
201Сьцяг Тайваня Тайвань TWTWN158ISO 3166-2:TW
202Сьцяг Тайлянду Тайлянд THTHA764ISO 3166-2:TH
203Сьцяг Такелаў Такелаў TKTKL772ISO 3166-2:TK
204Сьцяг Танзаніі Танзанія TZTZA834ISO 3166-2:TZ
205Сьцяг Таркса і Кэйкаса Тэркс і КэйкасTCTCA796ISO 3166-2:TC
206Сьцяг Тога Тога TGTGO768ISO 3166-2:TG
207Сьцяг Тонга Тонга TOTON776ISO 3166-2:TO
208Сьцяг Трынідада і Табага Трынідад і Табага TTTTO780ISO 3166-2:TT
209Сьцяг Тувалу ТувалуTVTUV798ISO 3166-2:TV
210Сьцяг Тунісу Туніс TNTUN788ISO 3166-2:TN
211Сьцяг Туркмэністану Туркмэністан TMTKM795ISO 3166-2:TM
212Сьцяг Турэччыны ТурэччынаTRTUR792ISO 3166-2:TR
213Сьцяг Уганды Уганда UGUGA800ISO 3166-2:UG
214Сьцяг Узбэкістана Узбэкістан UZUZB860ISO 3166-2:UZ
215Сьцяг Украіны Украіна UAUKR804ISO 3166-2:UA
216Сьцяг Уругваю Уругвай UYURY858ISO 3166-2:UY
217Сьцяг Тымор-Лешці Усходні ТыморTLTLS626ISO 3166-2:TL
218Сьцяг Фіджы Фіджы FJFJI242ISO 3166-2:FJ
219Сьцяг Філіпінаў Філіпіны PHPHL608ISO 3166-2:PH
220Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя FIFIN246ISO 3166-2:FI
221Сьцяг альклендзкіх астравоўFKFLK238ISO 3166-2:FK
222Сьцяг Фарэрскіх выспаў Фарэрскія выспы FOFRO234ISO 3166-2:FO
223Сьцяг Францускіх Паўднёвых Тэрыторый Францускія Паўднёвыя ТэрыторыіTFATF260ISO 3166-2:TF
224Сьцяг Францускай Гвіяны Француская Гвіяна GFGUF254ISO 3166-2:GF
225Сьцяг Французскае Палінэзіі Француская Палінэзія PFPYF258ISO 3166-2:PF
226Сьцяг Францыі Францыя FRFRA250ISO 3166-2:FR
227Сьцяг Мікранэзіі Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі FMFSM583ISO 3166-2:FM
228Сьцяг Харватыі ХарватыяHRHRV191ISO 3166-2:HR
229Сьцяг Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка CFCAF140ISO 3166-2:CF
230Сьцяг Чада Чад TDTCD148ISO 3166-2:TD
231Сьцяг Чарнагорыі Чарнагорыя MEMNE499ISO 3166-2:ME
232Сьцяг Чылі ЧыліCLCHL152ISO 3166-2:CL
233Сьцяг Чэхіі Чэхія CZCZE203ISO 3166-2:CZ
234Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя CHCHE756ISO 3166-2:CH
235Сьцяг Швэцыі Швэцыя SESWE752ISO 3166-2:SE
236Сьцяг Шпіцбэргену і Яна Маена Шпіцбэрген і Ян Маен SJSJM744ISO 3166-2:SJ
237Сьцяг Шры-Ланкі Шры-Ланка LKLKA144ISO 3166-2:LK
238Сьцяг Эгіпту ЭгіпетEGEGY818ISO 3166-2:EG
239Сьцяг Эквадора Эквадор ECECU218ISO 3166-2:EC
240Сьцяг Экватарыяльнай Гвінэі Экватарыяльная Гвінэя GQGNQ226ISO 3166-2:GQ
241Сьцяг Эрытрэі Эрытрэя ERERI232ISO 3166-2:ER
242Сьцяг Эстоніі Эстонія EEEST233ISO 3166-2:EE
243Сьцяг Этыёпіі Этыёпія ETETH231ISO 3166-2:ET
244Сьцяг Ямайкі Ямайка JMJAM388ISO 3166-2:JM
245Сьцяг Японіі Японія JPJPN392ISO 3166-2:JP
246Сьцяг Ярданіі Ярданія JOJOR400ISO 3166-2:JO

Зарэзэрваваныя і ўласна назначаныя коды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Акрамя афіцыйна назначаных кодаў сыстэма кадаваньня можа быць пашыраная зарэзэрваванымі кодамі і кодамі, каторыя могуць ўжываць у сваіх сыстэмах карыстальнікі стандарту.[7]

Каб пазьбегнуць у сыстэмах кадаваньня праблем пры зьменах у сьпісе кодаў, а таксама для большай гнуткасьці стандарту, Агенцтва падтрымкі стандарту можа вылучаць коды, якія абавязваецца не выкарыстоўваць для іншых мэтаў, акрамя вызначаных, на працягу абмежаванага часу або нявызначанага тэрміну. Яны называюцца абароненымі ці зарэзэрваванымі кодамі і іх выкарыстаньне, як правіла, абмяжоўваецца ўжываньнем, для якога яны былі зарэзэрваваныя.

Рэзэрваваньні могуць быць наступных катэгорыяў:

  • Пераходнае рэзэрваваньне, як вынік зьменаў у стандарце. Такія коды могуць ужывацца толькі цягам пераходнага пэрыяду, пакуль новыя коды, прызначаныя іх замяніць, ня ўступяць у сілу.
  • Нявызначанае рэзэрваваньне, калі існаваньне падобных кодаў у зьвязаных сыстэмах апраўдана і важна для іх пасьпяховага ўжываньня. Выкарыстаньне гэтых кодаў па-за межамі такіх сыстэм не ўхваляецца і чакаецца, што яны будуць альбо выключаны з ужываньня, альбо замененыя на афіцыйныя коды ISO 3166-1.
  • Выключнае рэзэрваваньне, у выніку запыту нацыянальных прадстаўнікоў у ISO, урадаў ці міжнародных арганізацыяў. Тычыцца некаторых кодаў, якія патрэбны для працы пэўных сыстэмаў і абмяжоўваюцца ўжываньнем, на які яны былі першапачаткова запрошаны.

Уласна назначаныя коды — коды, якія карыстальнікі ISO 3166-1 могуць выкарыстоўваць на свой погляд, калі ім трэба дадаць дадатковыя назвы краінаў, тэрыторыяў ці іншых геаграфічных адзінак у сыстэмы ўласнага карыстаньня. Агенцтва падтрымкі стандарту ніколі ня будзе выкарыстоўваць іх пры ўводзе новых кодаў у стандарт. Гэтыя коды:

  • Alpha-2: AA, QM—QZ, XA—XZ і ZZ
  • Alpha-3: AAA—AAZ, QMA—QZZ, XAA—XZZ і ZZA—ZZZ
  • Лічбавыя: 900—999

Рэдакцыі і абнаўленьні

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Існуе дзьве рэдакцыі ISO 3166-1. Першая зь іх (ISO 3166-1:1997) была апублікаваная 25.09.1997, другая (ISO 3166-1:2006) — 20.11.2006.

Паміж рознымі рэдакцыямі Агенцтва падтрымкі стандарту ўносіць зьмены ў сьпіс кодаў праз адпаведныя бюлетэні.[8] Звычайна краіне назначаецца новы код, калі зьмяняецца яе назва ці тэрытарыяльныя межы. Калі зьмяняецца значная частка назвы краіны, назначаецца новы альфабэтны код. Калі ж зьмяняюцца межы краіны, назначаецца новы лічбавы код. Коды былых краінаў выдаляюцца з ISO 3166-1 і пераносяцца ў ISO 3166-3.

Бюлетэні першай рэдакцыі ISO 3166-1 (ISO 3166-1:1997)
Бюлетэнь Дата публікацыі Зьмест
V-1 (анг.) 05.02.1998 Зьмена назвы Самоа
V-2 (анг.) 01.10.1999 Уключэньне новай краіны і коду (Акупаваныя палестынскія тэрыторыі)
V-3 (анг.) 01.02.2002 Зьмены коду alpha-3 Румыніі
V-4 (анг.) 20.05.2002 Зьмены назваў (Аўганістан, Азэрбайджан, Бахрэйн, Босьнія і Герцагавіна, Фіджы, Ганконг, Казахстан, Кірыбаці, Макао, Ніуе, Самалі, Вэнэсуэла)
V-5 (анг.) 20.05.2002 Зьмена назвы і альфабэтных кодаў Ўсходняга Тымору
V-6 (анг.) 15.11.2002 Зьмена назваў Ўсходняга Тымору
V-7 (анг.) 14.01.2003 Зьмена афіцыйнай назвы Каморскіх выспаў
V-8 (анг.) 23.07.2003 Выдаленьне Югаславіі, уключэньне Сэрбіі і Чарнагорыі з новымі альфабэтнымі кодамі
V-9 (анг.) 13.02.2004 Уключэньне ў сьпіс Аляндзкіх астравоў
V-10 (анг.) 26.04.2004 Зьмена назваў Аўганістану і Аляндзкіх астравоў
V-11 (анг.) 29.03.2006 Уключэньне ў сьпіс запісаў пра Джэрзі, Гернсі і востраў Мэн. Зьмена заўвагі пра Вялікабрытанію
V-12 (анг.) 26.09.2006 Уключэньне новых запісаў асобна пра Сэрбію і асобна пра Чарнагорыю (замест ранейшага запісу пра Сэрбію і Чарнагорыю)
Бюлетэні другой рэдакцыі ISO 3166-1 (ISO 3166-1:2006)
Бюлетэнь Дата публікацыі Зьмест
VI-1 (анг.) 21.09.2007 Прысваеньне кодаў Сэн-Бартэльмі і Сэн-Мартэн, абнаўленьне запісу пра Францыю і францускія тэрыторыі (Француская Палінэзія, Францускія Паўднёвыя Тэрыторыі, Ґвадэлюпа і Рэюньён)
VI-2 (анг.) 31.03.2008 Зьмена назваў Малдовы, Чарнагорыі і іншыя дробныя выпраўленьні (Мадаґаскар, Акупаваныя палестынскія тэрыторыі, Сэн-Бартэльмі)
VI-3 (анг.) 09.09.2008 Зьмена назвы Нэпалу і іншыя дробныя выпраўленьні (Грэнляндыя, Гернсі, Малдова, Ніґерыя)
VI-4 (анг.) 07.01.2009 Зьмена назвы Рэспублікі Малдова і іншыя дробныя выпраўленьні (Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Каморскія выспы)
VI-5 (анг.) 03.03.2009 Зьмена назвы Вэнэсуэлы і іншыя дробныя выпраўленьні (Кірыбаці і Тувалу)
VI-6 (анг.) 08.05.2009 Зьмена назвы Балівіі
VI-7 (анг.) 22.02.2010 Зьмена назвы Выспаў Сьвятой Гелены, Ушэсьця і Трыстан-да-Кунья

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Сучасны стандарт ISO 3166 акрамя пазначанай у гэтым артыкуле часткі, мае яшчэ ISO 3166-2 — коды адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак першага ўзроўню асобных краінаў і рэгіёнаў, і ISO 3166-3 — коды былых краінаў
  2. Гісторыя разьвіцьця ISO 3166. ISO. (анг.)
  3. Рэалізацыя ISO 3166-1. ISO. (анг.)
  4. Карысныя вонкавыя спасылкі ад ISO. (анг.)
  5. ISO 3166 and ccTLDs (анг.)
  6. http://unstats.un.org/unsd/methods/m49/m49alpha.htm
  7. Выключнае ўжываньне ISO 3166-1. ISO. (анг.)
  8. Зьмены ў ISO 3166. ISO. (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]