Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:ISO 3166-1

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дапамога ў перакладзе

[рэдагаваць крыніцу]

У апісаньні працэдуры ўключэньня краіны/тэрыторыі ў стандарт маецца наступная ўмова: «a party to the Statute of the International Court of Justice». Папярэдняя вэрсія перакладу была: «прымаць удзел у складаньні збору законаў Міжнароднага Суду» (хутчэй за ўсё ўзятае з рускага артыкула). Але ж пра ўдзел у складаньні збору законаў у першакрыніцы няма ані слова. Я паспрабаваў перарабіць у «быць удзельнікам састаўленьня Статуту Міжнароднага Суду». Але засумняваўся. Пра «састаўленьне» ў сыходным тэксьце таксама нічога не гаворыцца. Праблемным спалучэньнем зьяўляецца «party to the Statute». «party» - гэта «складовая частка», «удзельнік». Інакш мусіць ніяк тут немагчыма перакласьці. Для краіны быць складовай часткай статуту — мусіць поўная бязглузьдзіца, дый «to the» не характэрна для прыцягальнай формы, было б правільней «of the». Застаецца «удзельнік». Удзельнікам статуту таксама немагчыма быць, статут — гэта збор правілаў. Калі працягнуць лягічную лінію, можна быць удзельнікам састаўленьня статуту. Магчыма тут нейкая вельмі рэдкая і своеасаблівая канструкцыя ангельскай мовы, каторая разумее гэта (хаця «састаўленьня» не прысутнічае, яно разумецца). Але гэта толькі мае здагадкі. Дарэчы, гугл-транслэйт перакладае як «удзельнік Статуту». --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 16:33, 22 сакавіка 2010 (UTC)

Я мяркую, party to the smth. - гэта юрыдычная фармулёўка: бок (у юр. справе). Ніякай гаворкі пра складаньне Статуту Міжнароднага Суда тут не ідзе. Мусіць быць штосьці накшталт "адзін з бакоў у адпаведнасьці са Статутам Міжнароднага Суда".
суда ці суду? :) Wizardist г 16:40, 22 сакавіка 2010 (UTC)
Прынамсі, падобнае ўражаньне складаецца пасьля агляду таго самага Статуту. Wizardist г 16:41, 22 сакавіка 2010 (UTC)
  1. Слоўнік «Нашай Нівы» падае суду.
  2. Вось, што знайшоў ў тлумачальнік слоўніку Бірмінгемскага ўнівэрсытэту: ... 5 phrase If you are a party to an action or agreement (што адпавядае нашаму выпадку), you are involved in it, and are therefore partly responsible for it. Атрымліваецца, што літаральны пераклад усё ж — «бок/удзельнік Статуту», але гэта неяк не гучыць, мы так не гаворым. Як быць? Нешта нічога не прыходзіць у галаву.
--Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 18:49, 22 сакавіка 2010 (UTC)
Суб'ект? Разумееш жа, маецца наўвазе ж не ўзаемадзеяньне са Статутам, а ўзаемадзеяньне, акрэсьленае Статутам. Згодна са Статутам, бакамі (ня ведаю, як па-беларуску "истец" і "ответчик") могуць быць толькі дзяржавы. Адсюль і ісьці трэба. Але як гэта коратка сфармуляваць. Як я зразумеў, калі нейкае дзяржаўнае ўтварэньне зьяўляецца адным з баком у справе Міжнароднага Суду, то яна мае права атрымаць свой ўнікальны код у ISO 3166-1. Wizardist г 19:13, 22 сакавіка 2010 (UTC)
О, дарэчы, суб'ект — мусіць добры адпаведнік у дадзеным выпадку. Тады:
  1. Быць суб'ектам міжнароднага права.
  2. Быць суб'ектам права ў адпаведнасьці са Статутам Міжнароднага суду.
  3. Быць суб'ектам Статуту Міжнароднага суду.
На якім варыянце спынімся, ці можа будуць яшчэ варыянты? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 07:26, 23 сакавіка 2010 (UTC)
мо суб'ект у адпаведнасьц1? Wizardist
ОК, спынімся тады, прынамсі пакуль, на гэтым варыянце. А потым можа ў каго зьявіцца лепшая ідэя ці дакладныя веды. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 14:52, 23 сакавіка 2010 (UTC)
Я далёкі ад тэмы, але выраз «суб’ект міжнароднага права» сустракаў раней, мяркую, што цяперашні варыянт зьяўляецца дастаткова добрым. —zedlik 00:58, 24 сакавіка 2010 (UTC)