Саламонавы астравы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Саламонавы выспы»)
Саламонавы астравы
Solomon Islands
Сьцяг Саламонавых астравоў Герб Саламонавых астравоў
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «To Lead is to Serve»
Дзяржаўны гімн
«God Save Our Solomon Islands»
Месцазнаходжаньне Саламонавых астравоў
Афіцыйная мова Піджын ігліш
Сталіца Ханіяра
Найбуйнейшы горад Ханіяра
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Лізавета II
Фрэнк Кабуі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
142-е месца ў сьвеце
28 896 км²
3,2
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
170-е месца ў сьвеце
523 000
18,1/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
171-е месца ў сьвеце
$1,525 млрд
$2917
Валюта Даляр Саламонавых астравоў (SBD)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

7 ліпеня 1978
Аўтамабільны знак SOL
Дамэн верхняга ўзроўню .sb
Тэлефонны код +677
Мапа Саламонавых астравоў

Саламо́навы астравы (па-ангельску: Solomon Islands) — астраўная краіна ў паўднёва-ўсходняй Акіяніі, на ўсходзе ад Новай Гвінэі. Уваходзіць у склад Брытаскай Садружнасьці Нацыяў. Краіна разьмяшчаецца ва ўсходняй частцы архіпэлягу з такой жа назвай. Складаецца з 990 астравоў, агульная плошча якіх складае 28,8 тыс. км².

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Астравы былі адкрытыя ў 1568 годзе гішпанскім вандроўцам Альвара Мэндана дэ Нэйра. Эўрапейская калянізацыя пачалася ў ХІХ стагодзьдзі і паўночная частка архіпэлягу (з 1885 году) належала Нямеччыне, а паўднёвая (з 1893 году) Вялікабрытаніі. Некалькі астравоў былі перададзены Нямеччынай Вялікабрытаніі, якая ўсталявала тут свой пратэктарат. Астатнія нямецкія астравы Бугенвіль і Бука былі далучаныя да пратэктарату Нямецкай Новай Гвінэі.

Пад час Другой сусьветнай вайны (з 1942 году) астравы былі акупаваныя японскімі войскамі. З прычыны стратэгічнага становішча астравоў тут праходзілі адны з самых жорсткіх баёў у Ціхім акіяне. У 1943—1944 гадах японскія войскі былі выбітыя з архіпэлягу амэрыканскімі войскамі.

У 1976 годзе Саламонавы астравы атрымалі ўнутраную аўтаномію, а 7 ліпеня 1978 году атрымалі незалежнасьць, застаўшыся ў складзе Брытанскай Садружнасьці Нацыяў. У гады незалежнасьці краіна трапіла ў складанае эканамічнае становішча з прычыны ўсеагульнай карупцыі і значнага дэфіцыту бюджэту. Беспарадкі на вуліцах прывялі да яшчэ горшага крызісу. У ліпені 2003 году губэрнатар Саламонавых астравоў папрасіў аб міжнароднай дапамозе. Празь месяц на астравах высадзіліся 2200 паліцэйскіх з 20 краінаў Ціхага акіяна, на чале з Аўстраліяй і Новай Зэляндыяй.

1 траўня 2007 году астравы пацярпелі ад землятрусу і цунамі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка Саламонавых астравоў заснаваная на сельскай гаспадарцы, якая складае 48% нацыянальнага прыбытку, паслугі складаюць 40% прыбытку, прамысловасьць — 9%. Краіна атрымлівае значную міжнародную дапамогу.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: какосавая пальма, кававыя бабы, батат, пальмавы алей, маніёк.

Турызм на астравах не атрымаў значнага разьвіцьця. У 2000 годзе колькасьць турыстаў склала 15 тыс. чалавек (у асноўным з Аўстраліі, Маршалавых астравоў і Новай Зэляндыі).

На высьпе Бугенвіль знаходзяцца радовішчы медзі.

Галоўнымі партамі краіны зьяўляюцца Ханіяра, Яндзіна і Гізо.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шчыльнасьць засяленьня астравоў невысокая, 94% насельніцтва складаюць саламонцы і мэлянэзійцы, 4% — палінэзійцы.

Па рэлігійным складзе насельніцтва: 77,5% — пратэстанты, 19,2% — каталікі.

На астравах ужываецца каля 80 моваў, з групы мэлянэзійскіх моваў і піджын інгліш, які выконвае функцыі lingua franca.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі астравамі краіны зьяўляюцца: Бугенвіль, Гуадалканал, Санта-Ісабэль, Малаіта, Сан-Крыстабаль, Шуазэль, Новая Георгія.

Паўночная частка архіпэлягу ўваходзіць у склад Папуа-Новай Гвінэі.

Астравы, у асноўным маюць вульканічнае паходжаньне, дзейнічаючыя вульканы: Балбі, Багана. Самы высокі пункт краіны знаходзіцца на вышыні 2743 км (востраў Бугенвіль). Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Сярэднегадавая тэмпэратура вагаецца ад 26 °C да 28 °C. Ападкі складаюць ад 2300 да 7500 мм у год. З траўня да кастрычніка дзьме паўднёва-ўсходні пасат, са сьнежня да сакавіка — паўночна-заходні экватарыяльны мусон. Рэкі — невялікія і шматводныя. Большая частка астравоў пакрытая экватарыяльнымі лясамі (пальмы, фікусы і г. д.), у сухіх месцах саванамі.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Правінцыі Саламонавых астравоў

Саламонавы астравы дзеляцца на 9 правінцыяў:

  1. Цэнтральная
  2. Чоісэўл
  3. Гуадалканал
  4. Ісабэль
  5. Макіра-Улава
  6. Малаіта
  7. Рэнэль і Бэлона
  8. Тэмоту
  9. Заходняя