Ульскі раён
Ульскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Статус | раён СССР[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Ула |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 і 9 верасьня 1946 |
Дата скасаваньня | 8 ліпеня 1931 і 17 сьнежня 1956 |
Час існаваньня | 1924—1930 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ульскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1931 і 1946—1956 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ула.
Утварыўся 17 ліпеня 1924 году ў складзе Полацкай акругі. З 20 жніўня 1924 году падзяляўся на 13 сельсаветаў: Баранькаўскі, Гарбаціцкі, Глыбачанскі, Зарачанскі, Клётчынскі, Мішкавіцкі, Обальскі, Сокараўскі, Сушанскі, Ульскі, Усайскі, Усьвейскі, Хоцінскі. Па першым скасаваньні (8 ліпеня 1931) тэрыторыя ўвайшла ў склад Бешанковіцкага. Лепельскага, Сіроцінскага, Ушацкага і Чашніцкага раёнаў.
Зноў утварыўся 9 верасьня 1946 году ў складзе Віцебскай вобласьці. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. Па другім скасаваньні (17 сьнежня 1956) тэрыторыя ўвайшла ў склад Лепельскага, Ушацкага, Сіроцінскага і Бешанковіцкага раёнаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8