Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ула)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ула |
Каардынаты | 55°13′59″ пн. ш. 29°14′26″ у. д. / 55.23306° пн. ш. 29.24056° у. д.Каардынаты: 55°13′59″ пн. ш. 29°14′26″ у. д. / 55.23306° пн. ш. 29.24056° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Дата скасаваньня | 1882 |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ва Уле. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, на гістарычнай Прабойнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.
Комплекс Ульскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл ва Уле пад тытулам Сьвятога Духа збудавалі 1669 годзе на руінах зьнішчанага замка з фундацыі Яўстаха Лукомскага, каралеўскага сакратара, і Браніслава Прысецкага. Пры касьцёле засснавали кляштар дамініканащ, на ўтрыманьне яких вылучылі невялікі маёнтак. У 1782 годзе адзін з спадкаемцаў фундатара Прысецкага адабраў маёнтак у дамініканаў, і тыя праз два гады мусілі пакінуць мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ула апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1800 годзе чарговы ўдальнік маёнтку Ігнаці Рэўт, маршалак шляхты Лепельскага павету, аднавіў зямельнае дараваньне касьцёлу, а арцыбіскуп магілёўскі Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч зацьвердзіў Ульскі касьцёл як парафіяльны. Апрача ксяндзоў-дамініканаў, у Вуле на могілках у капліцы служылі капяланы дыяцэзіяльныя.
Паводле мясцовых мэтрычных кніг, статус пробашчаў мясцовыя ксяндзы атрымалі толькі ў 1812 годзе. У пэўныя часы Ула мела трох вікарыяў, а доўгі час пры дыяцэзіяльных ксяндзах вікарнымі былі ксяндзы бэрнардыны. Паводле «Кнігі мэтрык хросных касьцёла парафіяльнага Ульскага, паводле інструкцыяў, дадзеных візытатарам у 1828 годзе ў часе візыты генэральнай, а 1829 году месяца красавіка, з разнастайных аркушоў і шпаргалак сабраная», пробашчамі Ульскімі былі: у 1825 годзе ксёндз Альхімовіч, у 1834 годзе ксёндз дэкан Галецкі, ксёндз Сульжынскі, бэрнардын вікарны. Ад 1848 году ксяндзы вікарныя дыяцэзіяльныя. Ксёндз Рачкоўскі, ксёндз Аношка, у 1856 годзе ксёндз Якусевіч (вікарны ксёндз Мотуз), у 1864 годзе ксёндз Мотуз, у 1878 годзе ксёндз Батановіч, у 1901 годзе ксёндз Зэльба, ксёндз Була, ксёндз Юхно, ксёндз Канапацкі, ксёндз Мяжвінскі, у 1907 годзе ксёндз Мацкевіч, ксёндз Казлоўскі, ксёндз Тэадор Кулікоўскі.
У 1853—1864 гадох ксяндзы Янусевіч і Мотуз рупіліся пра будаваньне мураванага касьцёла. Існуюць сьведчаньні, што ў 1876—1882 гадох ксёндз Мотуз, які старанна навучаў парафіянаў чытаць і сьпяваць, гаварыў у касьцёле казаньні на беларускай мове. Пазьней ксёндз Мяжвінскі плённа змагаўся з п’янствам, якое ўрэшце зьменшылася сярод перафіянаў. Ён добра ведаў беларускую мову і прамаўляў на ёй.
На 1913 год Ульская парафія налічвала 4860 вернікаў, была адной з найвялікшых сярод іншых, і менш разьлеглая за іх. Найдалейшая мясцовасьць знаходзіцца ад касьцёла за 25 вёрстаў. Апроч некалькіх двароў і невялікай колькасьці шляхты, парафію складаюць вяскоўцы. Існавала шмат чыста каталіцкіх вёсак, асабліва паблізу ад касьцёла. Тлумачылася гэта часткова тым, што прадчуваючы перасьлед расейскіх уладаў, шмат уніятаў перайшло на лацінскі абрад. Агулам у парафіі было чатыры двары, некалькі фальваркаў і 45 вёсак.
У 1914 годзе праводзілася рэстаўрацыя касьцёла, якой займаўся ксёндз Тэадор Кулікоўскі[1].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1935 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад склад.
У 1999 годзе вернікі часткова аднавілі будынак касьцёла.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Роўнічныя фасады праразаюцца вялікімі аркавымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, апярэзваюцца тонкапрафіляваным карнізам. Абапал франтальнага фасада, які падзяляецца на тры праслы шырокімі лапаткамі, узвышаліся 2-ярусныя 4-гранныя вежы з цыліндрычнымі сыгнатуркамі. Уваход праз прастакутны праём пад паўкруглым сандрыкам, на якім месьціцца круглая люкарна.
Унутраная прастора чатырма магутнымі крыжовымі ў сечыве слупамі і перакінутымі церазь іх аркамі падзяляецца на тры нэфы. Цэнтральны зь іх перакрываўся бэлькавай стольлю, бакавыя вузкія — крыжовымі скляпеньнямі, апсыда — конхай. Апсыда вылучаецца шырокім аркавым прасьветам, у ёй на высокім п’едэстале стаяў 4-калённы алтар. Два разныя алтары ў стылі нэаготыкі стаялі з бакоў прэзьбітэрыюму. Над уваходам на трайной аркадзе месьціцца галерэя хораў[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1913 г.
-
1913 г.
-
да 1918 г.
-
1941 г.
-
14 ліпеня 1941 г.
-
1941—1942 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Святы Казімір у Паазер’і: 400 гадоў каталіцызма ў Лепельскім краі. — Лепель: Выдавецкая ініцыятыва LEPLE, 2004.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 358.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Святы Казімір у Паазер’і: 400 гадоў каталіцызма ў Лепельскім краі. — Лепель: Выдавецкая ініцыятыва LEPLE, 2004.