Перайсьці да зьместу

Сокараўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Со́караўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Цэнтрам савету была вёска Сокарава.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Ўльскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Бешанковіцкага раёну. 9 верасьня 1946 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўльскаму раёну Віцебскай вобласьці. Станам на 1 студзеня 1947 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Скакуноўшчына. 17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Бешанковіцкага раёну[1].

8 красавіка 2004 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Ўльскаму сельсавету[2].

  • 1 студзеня 1947 году — 20
  • 8 красавіка 2004 году — 15