Перайсьці да зьместу

Гісторыя Улы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ула — даўняе места Полацкага ваяводзтва, пры ўтоку ракі Ула ў Дзьвіну.

Ульскі замак, гравюра 1568 году

У час панаваньня вялікага князя Жыгімонта ІІ Аўгуста ў 1566 годзе стасункі з Маскоўскім княствам усё больш ускладняліся.Маскоўскі цар Іван IV Жахлівы у дыпляматычных лістах і прамовах дэкляраваў мір, аднак у рэчаіснасьці яго не хацеў; нягледзячы на замірэньне, рабаўнічыя аддзелы з Масковіі пляжылі памежныя літоўскія правінцыі. А тым часам цар Іван IV, рыхтуючыся да вайны, загадаў закласьці на захопленых землях некалькі абарончых замкаў, у іх ліку зьявіўся замак каля старажытнага мястэчка пры ўпадзеньні Улы да Дзьвіны на мысе — доўгім і вузкім кавалку зямлі, які далёка ўваходзіў паміж імі і праз гэта быў рэкамі абаронены. Замак у Уле праз геаграфічнае становішча мусіў утвараць для цара пункт стратэгічна важны; таму таго ж году на сойм у Вільню былі ён накіраваў сваіх паслоў. За абавязковую ўмову ставілі яны захаваньне за Масквою Полацкіх правінцыяў з усімі замкамі, у тым ліку і Улы, жадаючы адступленьня Рэчы Паспалітай да мяжы Віленскага ваяводзтва, а таксама патрабавалі ўсе Інфлянты аж да Дзьвіны. Вядома, вялікі князь адкінуў гэтыя ганебныя ўмовы, і вайна зрабілася непазьбежным вынікам няўдалых перамоваў.

У 1568 годзе Жыгімонт II Аўгуст зрабіў вялікую вайсковую падрыхтоўку, сканцэнтраваўшы да 100 000 войска, як падлічваюць нашы храністы, у Радашкавічах, куды і прыехаў з вайсковым аглядам, прабыўшы ў лягеры два месяцы, якія выкарыстаў для навукі і падрыхтоўкі жаўнераў. Калі ж дзяржаўная справа, а менавіта перамовы з інфлянцкімі пасламі ў Горадні, змусілі яго пакінуць лягер, распусьціўшы значную частку сабранага войска і перадаўшы камандаваньне Яну Гераніму Хадкевічу, жамойцкаму старосту, і паслаўшы яго здабываць расейскую крэпасьць Улу. Сам жа вярнуўся ў Горадню. Гэта выправа мела перадусім палітычную мэту; а менавіта падтрымаць меркаваны бунт баяраў, якіх мусіў падбухторыць нейкі шляхціч Казлоў, жанаты з Карсакоўнай. Казлоў быў таемна пасланы ад Літоўскіх сэнатараў да Масквы дзеля сувязі з тамтэйшымі баярамі, мусіў пераказаць ім сакрэтны плян, згодна зь якім баяры мелі выдаць Івана IV каралю, а князя Ўладзімера Андрэевіча пасадзіць на царскі трон. Калі Казлова другі раз паслалі з той сакрэтнай місіяй, ён быў злоўлены і пасаджаны на палю. Калі вайсковыя падрыхтоўкі, зробленыя Жыгімонтам II Аўгустам у такім вялікім маштабе і з такім вялікім розгаласам, праз каралеўскую непасьлядоўнасьць, былі скончаныя, тую нягеглую вайну з гумарам назвалі «Курынай». Ян Геранім Хадкевіч спрабаваў узяць Улу, але беспасьпяхова. Пазьней яго замяніў Раман Сангушка, які ў выніку дзёрзкага прыступу здолеў захапіць адну з наймацнейшых маскоўскіх фартэцыяў на Полаччыне.

У далейшым Ула з замкам зрабілася памежнай цьвярдыняй супраць нападаў Масквы. У 1580 годзе Стэфан Баторы рыхтаваўся да паходу на Вялікія Лукі. У Чашніках ён зьбіраў войскі, а пасьля прыняцьця там маскоўскага пасла асабіста выехаў да замка ў Вуле з мэтай яго ўзмацненьня для абароны краю, які заставаўся бяз войска, што рушыла на Вялікія Лукі.

  1. ^ а б в г д е Максім Макараў. Ула // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 685
  2. ^ Ула(недаступная спасылка) // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Святы Казімір у Паазер’і: 400 гадоў каталіцызма ў Лепельскім краі. — Лепель: Выдавецкая ініцыятыва LEPLE, 2004.
  • Ула // Князева, В. Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. Князева. — Мн., 2005.— 303 с. ISBN 985-01-0549-6. — С. 91.
  • Ула // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  • Uła // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 789
  • З гісторыі Улы // Зара (Бешанковічы). — 2001. — 13 сак.
  • Кавалеўскі, С. Ула // Народнае слова. — 2004. — 6 лістап.
  • Крачкоўскі, А. Ула і магдэбургскае права // Зара (Бешанковічы). — 2007. — 8 чэрв.
  • Крачкоўскі, А. Надаў Уле герб — «замак і вежу адну» // Зара (Бешанковічы). — 2007. — 14 жн.