Ульскі пасялковы савет
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
У́льскі пасялко́вы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Цэнтрам савету быў гарадзкі пасёлак Ула (цяпер пасёлак).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны Ўльскі сельсавет у складзе Ўльскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году) з цэнтрам у вёсцы Ўла. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Бешанковіцкага раёну. З 27 верасьня 1938 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіцца ў мястэчку Ўла. 9 верасьня 1946 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўльскаму раёну Віцебскай вобласьці. Сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет.
8 красавіка 2004 году пасялковы савет скасаваны, населеныя пункты перададзены Ўльскаму сельсавету[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 24
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 581