Перайсьці да зьместу

Мікалай Таўцігерд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Таўцігерд
лац. Mikałaj Taŭcigierd / Taŭcihierd

Герб «Дрыя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIV стагодзьдзе
Памёр па 1434
Дзеці Андрэй

Мікалай Таўцігерд (памёр па 1434) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста майшагольскі (1434). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Дрыя».

Меў уладаньні ў Майшагольскай воласьці[1].

Тэўтгерда або Тэўтгарда (Teutgerdis, Teutgardis) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўцівіл, Таўтвін; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutwin) паходзіць ад гоцкага þiuda[4], германскага þeudo[5] 'род, народ'[6], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Мундыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Mundgerd) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[7]. Такім парадкам, імя Таўцігерд азначае «ахова роду»[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Nicolao Tavtigerd[8], Nicolaus Tawtigerd[9], Nicolaum Tawtygerd[10] (2 кастрычніка 1413 году); Teutigerd Mischegoliensis [tenutarii] (27 лютага 1434 году)[11][12].

Зь літоўскага баярскага роду. Упершыню ўпамінаецца ў акце Гарадзельскай уніі (1413 год).

27 лютага 1434 году засьведчыў Гарадзенскую ўмову з Польшчай як староста майшагольскі.

Меў сына Андрэя.

  1. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 311.
  2. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1429.
  3. 1 2 Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  4. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
  5. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  7. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  9. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  10. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 69.
  11. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  12. Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 202.