Перайсьці да зьместу

Таварыства беларускай культуры ў Летуве

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Таварыства беларускай культуры ў Летуве (коратка ТБК) — беларуская арганізацыя, створаная ў Летувіскай Рэспубліцы ў 1989 годзе. Зь верасьня 2014 г. абавязкі старшыні ТБК выконвае Васіль Акуневіч[1].

Управа таварыствам Рада, якая складаецца з 9 свабодна выбраных радзьнікаў, якія абіраюцца на 2 гады[2]. Старшынёй зьяўляецца Аляксандар Адамковіч.

4 лютага 1989 г. адбыўся арганізацыйны Зьезд Таварыства беларускай культуры (ТБК), які выбраў управу і склаў праграму дзейнасьці. З пачатку і галоўная мэта ТБК — адраджэньне, захаваньне і разьвіцьцё беларускае культуры ў Літве. Прыярытэтам дзейнасьці ТБК таксама зьяўляецца змаганьне за свабоду і незалежнасьць Беларусі, за дэмакратычныя каштоўнасьці, праўдзівую беларускую гісторыю і культуру[2].

Дзякуючы працы ў першую чаргу Лявона Луцкевіча, Леваніда Караля, Міколы Рулінскага, Кастуся Шышэі і інш. Таварыства беларускай культуры пачало адраджаць беларускую культурную спадчыну ў Літве[2].

ТБК ладзіць сталыя мерапрыемствы і сустрэчы, запрашаючы літаратараў, навукоўцаў ды іншых грамадзкіх дзеячаў зь Беларусі і замежжа. Кожныя 4 гады Таварыства беларускай культуры арганізуе канфэрэнцыю беларусаў Балтыйскага рэгіёна і Беларусі. На сёньняшні дзень ТБК мае сваю сядзібу з бібліятэкай, а таксама ўчастак у Вільні пад пабудову культурнага цэнтра імя Якуба Коласа[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]