Прымэйра-Ліга
| Прымэйра-Ліга | |
| |
| Краіна |
|
|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА |
| Заснаваная | 1934 |
| Колькасьць камандаў | 18 |
| Вылет у | Сэгунда ліга |
| Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
| Хатнія кубкі |
Кубак Партугаліі Кубак партугальскай лігі |
| Міжнародныя кубкі |
Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы, Ліга канфэрэнцыяў |
| Дзейны чэмпіён | Спортынг — 21-ы тытул (2024—2025) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Бэнфіка — 38 тытулаў |
|
| |
Прымэйра-Ліга (па-партугальску: Primeira Liga) — найвышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Партугаліі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 18 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюбы, якія занялі два апошнія месцы, пераводзяцца ў Сэгунда лігу, а іхнае месца займаюць дзьве наймацнейшыя каманды з гэтага дывізіёну. Ліга была заснавана ў 1934 годзе, і з гэтых часоў па сёньня ў ёй дамінуюць тры каманды, «Бэнфіка», «Порту» й «Спортынг», якія маюць на сваім рахунку 89 тытулаў. Яшчэ аднойчы ў сваёй гісторыі чэмпіёнамі станавіліся клюбы «Бэленэнсіш» і «Баавішта». Сіла лігі прыкметна падрасла ў пачатку XXI стагодзьдзя, дабраўшыся да 5-га месца ў эўрапейскім рэйтынгу УЭФА ў 2012 годзе, пакінуўшы за сабой Францускую Лігу 1.
З сэзону 2006—2007 гадоў колькасьць клюбаў, якія бяруць удзел у спаборніцтве, была скарочана з 18 да 16. У сэзоне 2014—2015 гадоў колькасьць удзельнікаў вярнулася да 18. Падчас турніру кожны клюб гуляе два матчы з кожным супернікам, адзін зь якіх праводзіць на сваім полі, а другі — на пляцоўцы суперніка.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (парт.)
- Ліга на сайце УЭФА
