Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Краіна Беларусь
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1992
Колькасьць камандаў 16
Вылет у Першая ліга
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Беларусі, Супэркубак Беларусі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы
Дзейны чэмпіён БАТЭ (2017)
Найбольш пасьпяховы клюб БАТЭ — 14 тытулаў
ТБ-партнэры Беларусь 5
Вэб-сайт abff.by
Soccerball current event.svg Сэзон 2018 году

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — спаборніцтва паміж найлепшымі прафэсійнымі футбольнымі клюбамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Пераможца вышэйшай лігі аб’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы чэмпіянат Беларусі быў разыграны ў 1992 годзе. У ім удзельнічалі прадстаўнік БССР у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР менскае «Дынама», яшчэ пяць камандаў, якія гулялі ў іншых лігах саюзнага чэмпіянату, і дзесяць камандаў з чэмпіянату БССР. Паколькі было прынята рашэньне аб тым каб перайсьці ад прынятага ў СССР футбольнага календара, калі чэмпіянат пачынаўся ўвесну, а сканчаўся восеньню на «эўрапейскую» сыстэму «восень-вясна», то першы чэмпіянат быў разыграны ў адно кола. Розыгрыш чэмпіянату такім чынам працягваўся да сэзону 1994—1995 гадоў, пасьля чаго зноў перайшлі на «вясну-восень».

Колькасьць камандаў, якія гулялі ў лізе вагалася паміж 14 і 16 (у сэзоне 1992—1993 гадоў іх было 17), пакуль у 2010 годзе ліга не была скарочана да 12 клюбаў. У сэзонах 2010—2012 гадоў кожны клюб гуляў з кожным іншым тры разы: на полі якога суперніка будзе праходіць адзін матч з трох, а на якім два вырашаецца падчас лёсаваньня. У сэзоне 2013 году фармат спаборніцтваў быў зьменены на двухэтапны. У першых дзьвюх колах 12 камандаў гулялі два разы кожная з кожнай, пасьля чаго падзяляліся на дзьве шасьцёркі (6 найлепшых і 6 найгоршых), у якіх яшчэ ў два колы разыгрывалі месцы з 1 па 6 у першай шасьцёрцы і з 7 па 12 у другой. За кожную перамогу клюбу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паразу — нуль. У канцы сэзону клюб з найменшай колькасьцю пунктаў пераходзіў у першую лігу, а яе пераможца пераходзіў у вышэйшую лігу. З 2010 году некалькі клюбаў з вышэйшай і першай ліг гулялі ў турніры за права выступаць у наступным годзе ў вышэйшай лізе. Пасьля сэзону 2014 году вышэйшая ліга ізноў была пашыраная да 14 камандаў, якія згулялі паміж сабой у два колы, а з сэзону 2016 году ліга была пашыраная да 16 камандаў.

З 2004 году для атрыманьня права на ўдзел у вышэйшай лізе клюбы павінныя прайсьці працэс ліцэнзаваньня ад БФФ.

Пераможца лігі атрымлівае залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі па футболе і права прадстаўляць у наступным сэзоне Беларусь у Лізе чэмпіёнаў. Прызэры гуляюць у Лізе Эўропы. Клюб, які стаў чэмпіёнам лігі пяць разоў (не абавязкова запар), мае права зьмясьціць выяву залатой зоркі на сваёй эмблеме.

Пераможцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Пераможца Агульная
колькасьць
перамог
Другое месца Трэцяе месца
2017 БАТЭ Барысаў 14 Дынама Менск Шахцёр Салігорск
2016 БАТЭ Барысаў 13 Шахцёр Салігорск Дынама Менск
2015 БАТЭ Барысаў 12 Дынама Менск Шахцёр Салігорск
2014 БАТЭ Барысаў 11 Дынама Менск Шахцёр Салігорск
2013 БАТЭ Барысаў 10 Шахцёр Салігорск Дынама Менск
2012 БАТЭ Барысаў 9 Шахцёр Салігорск Дынама Менск
2011 БАТЭ Барысаў 8 Шахцёр Салігорск Гомель
2010 БАТЭ Барысаў 7 Шахцёр Салігорск Менск
2009 БАТЭ Барысаў 6 Дынама Менск Дняпро Магілёў
2008 БАТЭ Барысаў 5 Дынама Менск МТЗ-РІПА Менск
2007 БАТЭ Барысаў 4 Гомель Шахцёр Салігорск
2006 БАТЭ Барысаў 3 Дынама Менск Шахцёр Салігорск
2005 Шахцёр Салігорск 1 Дынама Менск МТЗ-РІПА Менск
2004 Дынама Менск 7 БАТЭ Барысаў Шахцёр Салігорск
2003 Гомель 1 БАТЭ Барысаў Дынама Менск
2002 БАТЭ Барысаў 2 Нёман Горадня Шахцёр Салігорск
2001 Белшына Бабруйск 1 Дынама Менск БАТЭ Барысаў
2000 Славія Мазыр 2 БАТЭ Барысаў Дынама Менск
1999 БАТЭ Барысаў 1 Славія Мазыр Гомель
1998 Дняпро-Трансмаш Магілёў 1 БАТЭ Барысаў Белшына Бабруйск
1997 Дынама Менск 6 Белшына Бабруйск Лякаматыў-96 Віцебск
1996 МВКЦ Мазыр 1 Дынама Менск Белшына Бабруйск
1995 Дынама Менск 5 МВКЦ Мазыр Дынама-93 Менск
1994—1995 Дынама Менск 4 Дзьвіна Віцебск Дынама-93 Менск
1993—1994 Дынама Менск 3 Дынама-93 Менск КІМ Віцебск
1992—1993 Дынама Менск 2 КІМ Віцебск Беларусь Менск
1992 Дынама Менск 1 Дняпро Магілёў Дынама Берасьце

Агульная табліца ўсіх часоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвесткі па заканчэньні чэмпіянату 2017 году.

Каманда У Г В Н П РМ Пкт
Дынама Менск 27 763 456 165 142 1408–647 1533
БАТЭ Барысаў 20 582 387 118 77 1157–441 1279
Шахцёр Салігорск 27 763 356 189 218 1091–790 1257
Нёман Горадня 27 764 276 200 288 851–923 1028
Дынама Берасьце 27 763 259 184 320 908–1018 961
Дняпро Магілёў 24 677 258 169 250 896–836 943
Гомель 22 625 248 137 240 780–775 881
Віцебск 22 613 225 157 231 699–756 832
Белшына Бабруйск 20 578 219 128 231 787–770 785
Нафтан Наваполацак 21 615 190 131 294 716–945 701
Тарпэда-БелАЗ Жодзіна 18 513 184 132 197 593–605 684
Славія Мазыр 16 450 170 95 185 640–663 605
Тарпэда-СКА Менск 14 383 151 106 126 457–416 559
Менск 10 298 108 73 117 357–345 397
Дынама-93 Менск 6 181 99 43 39 296–157 340
Маладэчна-2000 12 323 80 80 163 339–490 320
Партызан Менск 7 198 80 42 76 288–281 282
Тарпэда-Кадзіна Магілёў 10 271 64 76 131 266–444 268
Ведрыч-97 Рэчыца 8 208 46 44 118 167–327 182
Дарыда Менскі раён 6 168 44 38 86 165–252 170
Бабруйск 5 122 44 34 44 119–145 166
Ліда 7 182 38 46 98 144–289 160
Слуцак 4 118 35 34 49 104–132 139
Граніт Мікашэвічы 4 112 31 35 46 112–161 128
Атака Менск 3 75 29 16 30 86–93 103
Лякаматыў Менск 4 112 23 25 64 100–187 94
Лякаматыў Віцебск 4 107 22 27 58 82–181 93
Зорка-БДУ Менск 4 112 21 23 68 106–228 86
Смаргонь 3 82 18 26 38 58–114 80
Гарадзея 2 60 16 28 16 73–74 76
Іслач Менскі раён 2 60 21 12 27 60–85 75
Камунальнік Слонім 3 89 15 17 57 66–191 62
Будаўнік Старыя Дарогі 3 77 14 18 45 48–117 60
Крумкачы Менск 2 60 14 16 30 50–86 58
Трансмаш Магілёў 1 30 8 4 18 30–52 28
Савіт Магілёў 1 30 5 6 19 28–61 21
Сьвіслач-Дах Асіповічы 1 30 4 4 22 24–74 16

Тоўстым шрыфтам вылучаныя каманды, якія граюць у вышэйшай лізе ў сэзоне 2017 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Чэмпіён Другое месца Трэцяе месца
БАТЭ 14 4 1
Дынама Менск 7 9 5
Славія 2 2
Шахцёр 1 5 7
Белшына 1 1 2
Гомель 1 1 2
Дняпро 1 1 1
Віцебск 2 2
Дынама-93 1 3
Нёман 1
Партызан 2
Дынама Берасьце 1
Менск 1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]