Пераросьля
Пераросьля лац. Pierarośla | |||||
польск. Przerośl | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сувальскі | ||||
Гміна: | Пераросьля | ||||
Насельніцтва: | 829 чал. (2008) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-427 | ||||
Нумарны знак: | BSU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°15′7″ пн. ш. 22°39′22″ у. д. / 54.25194° пн. ш. 22.65611° у. д.Каардынаты: 54°15′7″ пн. ш. 22°39′22″ у. д. / 54.25194° пн. ш. 22.65611° у. д. | ||||
Пераросьля | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пераросьля (польск. Przerośl) — вёска ў Польшчы, на беразе Касьцельнага возера. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад Сувалак, за 131 км на поўнач ад Беластоку.
Пераросьля — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства на граніцы з Прусіяй.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апроч формы Пераросьля[1], якая найбольш адпавядае беларускай мове (паводле Супрасьля, Радамля, Відамля і інш.), сустракаюцца таксама варыянты Пераросьль[2] і Прэросьль[3]. У Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў зазначаецца, што гістарычная польская назва мястэчка — Przerośla[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 лістапада 1566 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Пераросьлі Магдэбурскае права і герб: у срэбным полі чырвоны леў за кратамі[3]. У гэты час места ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1571 годзе тут заснавалі каталіцкую парафію.
У 1-й палове XVII ст. Пераросьля стала адным з найбольшых местаў на паўночным захадзе Гарадзенскага павету. У 1709—1710 гадох шмат месьцічаў памерла ў час мору, што разам зь зьмяненьнем гандлёвых шляхоў прывяло да заняпаду паселішча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пераросьля апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1799 год у месьце было 246 будынкаў, на 1827 год — 218. У 1870 годзе расейскія ўлады пазбавілі Пераросьлю Магдэбурскага права.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пераросьлю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пераросьля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Пераросьля знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1799 год — 1310 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1645 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2008 год — 829 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Званіца касьцёла (XIX ст.)
- Могілкі: каталіцкія, пратэстанцкія, юдэйскія
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл
-
Званіца
-
Гімназія
-
Рынак
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Семянчук А. Метрыка Вялікага княства Літоўскага: Кн. 70 (1582-1585): кн. запісаў № 70 (копія канца XVI ст.), падрыхт. А. А. Мяцельскі, Мінск 2008, 354с. Наклад 1000 асобнікаў // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr. 30. С. 212.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 86.
- ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 222.
- ^ а б Chlebowski B. Przerośl // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 176.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
|