Плошча Свабоды (Менск)
Пляц Свабоды | |
Ратуша й Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Былыя назвы | Верхні рынак, Саборная плошча, Пляц Волі |
Бліжэйшыя станцыі мэтро | Няміга |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Пляц Свабоды ў Вікісховішчы |
Пляц Свабоды — адна з цэнтральных плошчаў у Менску (Беларусь), утвораная ў пачатку XVI стагодзьдзя як адміністрацыйны, гандлёвы й культурны цэнтар гораду. Месьціцца на ўзвышаным беразе ракі Сьвіслач.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 1860-х гадоў называлася Верхнім рынкам, да 1917 году — Саборнай плошчай. З 1917 да 1933 гг. насіла назву «Пляц Волі».
Плошча Свабоды лічылася цэнтральнай, але ў гады Другой сусьветнай вайны была моцна разбураная й страціла сваё значэньне.
На плошчы стаіць гарадзкая ратуша, адноўленая ў 2003 годзе па апошнім праекце (была пабудавана ў 1582 годзе, затым некалькі разоў перабудоўвалася і была зьнесеная па загадзе расейскага цара Мікалая І у 1857 годзе[1]), а таксама Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (1700—1710 гады).
У цэнтры плошчы Свабоды да рэвалюцыі стаяў помнік Расейскаму імпэратару Аляксандру II. У 1917 годзе на месцы бюста цару па праекце менскага архітэктара й скульптара А. Краснапольскага быў усталяваны помнік салдату рэвалюцыянэру. Помнік праіснаваў нядоўга, падчас нямецкай акупацыі 1918 году ён быў зьнесены. 1 траўня 1921 году на месцы помніка зьявіўся абэліск імя Менскай Рады. Верагодна, збудаваньне было зробленае зь недаўгавечных матэрыялаў і ў хуткім часе было разабранае. На месцы гэтага помніка ў 1922 годзе быў усталяваны новы — рэвалюцыянэру Гіршу Лекэрту(ru), які быў зьнесены ў 1937 годзе. У 1939 годзе на месцы помніка зьявіўся фантан, цяпер на яго месцы знаходзіцца шкляная піраміда.[2]
Крыніцы й заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ С. 220.
- ^ Плошча Свабоды (Саборная плошча) \\ Менск стары й новы
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча Свабоды (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|