Парнаграфія ў Беларусі
Парнаграфія ў Беларусі забаронена й яе вытворчасьць караецца па законе. Асноўнымі караемымі асобамі зьяўляюцца мужчыны. Жанчыны не караюцца.
Першыя порнавырабы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З пачатку зьяўленьня пісьменства Беларусь мела порнавырабы. Напрыклад, яны маюцца ў Бібліі. Аповед аб спосабах палону дзяўчын, спосабу іх выкарыстаньня да плоцкага каханьня можна аднесьці да БДСМ. Сёньня ў Беларусі — забаронена й зьяўляецца порнавырабам.
Савецкі час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У СССР (і ў БССР) не было паказу непрыстойнасьці ў кіно, тэатрах і іншых грамадзкіх месцах, але былі выключэньні. Вядомыя любому савецкаму чалавеку кіно Брыліянтавая рука мае стрыптыз. У ім Сьвятлічная запрасіла С. С. да сябе ў кватэру і разьдзелася, а затым быў выстрал і яе бюстгальтар расшпіліўся.
Кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Прыгоды італьянцаў у Расеі» мае кароткія выявы голага жаночага цела. У ім італьянка адзяваецца і праз адзеньне відно яе грудзі.
Тэлебачаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У савецкім тэлебачаньні шырока паказывалі дзівы з голымі целамі ледзь прыкрытымі адзеньнем: спартовыя мерапрыемствы, аэробіка і г.д. Сярод іх можна выдзеліць:
- мастацкае плаваньне (асабліва жаночае)
- гімнастыка
- грэка-рымская барацьба
- плаваньне
На савецкім тэлебачаньні пастаянна паказвалі аэробіку, дзе добра было відаць «асаблівасьці будовы цела».
Выданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выданьні (часопісы, газэты) выкарыстоўваліся для прагляду голых целаў. Асабліва выкарыстоўваліся навуковыя выданьні, дзе можна было відаць голыя целы мужчын ды жанчын:
- анатомія
- гінэкалёгія
- ёга
- кнігі па фізкультуры.
Вусная творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Песьні была крыніцаю непрыстойнасьцяў. «Касіў Ясь канюшыну» была адной з порна песьняў. Былі нават музычныя гурты, якія сталі вядомыя з-за сваіх непрыстойных песьняў: «Сэктар газа».
Анэкдоты былі адное з крыніц непрыстойнасьцяў. Сярод іх мабыць самы вядомы зьмест — Муж прыехаў з камандзіроўкі.
Вольная Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасьля распаду СССР Беларусь стала незалежнаю краінаю. Яна займела свае заканадаўства. У ім парнаграфія забароненая й караецца яе распаўсюджваньне. На справе забарона ня дзейнічае. Тэлебачаньне, сеціва мае порнавырабы. Кабэльнае тэлебачаньне прапануе «кіно для дарослых» за асобную плату.
Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Буйная вытворчасьць порнавырабаў у Беларусі амаль адсутнічае. Галоўная прычына — жорсткія пакараньні. «Вытворчасьць» мае выгляд множаньня порнавырабаў, якія былі зробленыя па-за краінаю. Касэты для дамашняга прагляду зьявіліся ў пачатку 1990-ых гадоў. Беларусы займелі просты спосаб для прагляду відэапорна. У сеціва крыніцаю порна сталі асобныя старонкі, дзе маюцца порнавырабы:
- порначасопісы;
- апавяданьні непрыстойнага зьместу;
- відэазапісы з плоцкімі дзеяньнямі.
Сацыяльныя сеткі ў сеціва пачалі распаўсюджваць порнавырабы. Сярод іх сацсетка «ВКонтакте». Вытворчасьць дзіцячае парнаграфіі можа доўжыцца гадамі, а нават і дзесяцігодзьдзямі[1][2][3]. Беларусь мае свае порнастудыі[4].
Алекс Леслі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Алекс Лесьлі (сапраўднае імя Аляксандр Кірылаў) — асоба, якая называе сябе «гуру пікапа», яго імя зьвязана з крымінальнымі справамі ў Беларусі і Тайляндзе, падазраецца ў Тайляндзе ў арганізацыі паслуг сэксуальнага характару ў складзе арганізаванай групы. Тайна рабіў сутэнэрам да моманту арышту. Можа сесьці на 20 гадоў.
Алекс Лесьлі нарадзіўся 9 студзеня 1982 гады ў Віцебску, Беларусь.
Прайшоў навучаньне ў ПТВ.
У 2000-я гады займаўся публікацыяй літаратуры на тэму таго «як правільна жыць».
Скандальная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сьнежні 2016 году спрабаваў распаўсюдзіць ілжэнавіны пра ўласную сьмерць у Тайляндзе (у мэтах закрыць крымінальную справу ў Беларусі), у тым ліку для пацьверджэньня былі зробленыя фота Лесьлі ў труне, аднак неўзабаве нечакана апынуўся жывым і працягнуў пісаць у свой дзёньнік.
У лютым 2018 арыштаваны ў Тайляндзе, стаў адказчыкам па справе аб нелегальнай працы, у красавіку стаў удзельнікам карнае справы па частцы стварэньня злачыннай супольнасьці і арганізацыі сэксуальных паслуг[5].
У жніўні 2016 года Кірылаў стаў фігурантам крымінальнай справы, якая ўзбуджаная ў Беларусі пасьля заявы Васіліны Вялічкі, якая зазнала зьдзекі, абразы і грубасьць з боку Лесьлі. Раней Вялічка працавала ва Ўпраўленьні справамі прэзыдэнта Беларусі.
26 лютага 2018 года Лесьлі разам з саўдзельнікамі (у ліку якіх уваходзіла путанка зь яго асабістага «гарэму», Насьцяй Рыбкай) быў арыштаваны паліцыяй места Патая ў Тайляндзе (дзе Лесьлі жыў ужо больш за год, хаваючыся ад праваахоўных органаў Беларусі)[6].
Першапачаткова разьгляд вёўся выключна ў сувязі з нелегальнай працоўнай дзейнасьцю ў Тайляндзе і пагражала парушальнікам выгнаньнем з краіны з наступным унясеньнем у чорныя сьпісы. Аднак як Алекс Лесьлі, так і яго падапечныя паднялі значны шум, у тым ліку запатрабаваўшы палітычнага прытулку ў ЗША[7], адмовіўшыся вяртацца ў Расею ці Беларусь (па-відаць, у сувязі з пададзенай мільярдэрам Алегам Дзерыпаскам пазовам аб абароне гонару і годнасьці, якія істотна падарвалі заявы Рыбкі і Лесьлі у Тайляндзе).
13 красавіка 2018 года Лесьлі быў пераведзены ў горада Патая ў сувязі з прад’яўленьнем яму абвінавачваньняў у арганізацыі злачыннай супольнасьці і прастытуцыі ў Тайляндзе. 14 красавіка 2018 Алекс Лесьлі быў апраўданы па абвінавачваньні незаконнае рабоце ў Тайляндзе[8].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Выкладчыца твёрка зьняла правакацыйны ролік на цэнтральнай вуліцы Горадні.
- Скандальная «каралева тверку» з Гродна станцавала на ўкраінскім шоу талентаў.
- «Порна» і эротыка на Кубку Палесся — відэа.
- З басейна — у 200-хвілінны порнафільм. Як спартсменкі зарабляюць у ХХХ-індустрыі.
- Кароткае дзіва з дзеўкамі на Кубку Палесься 2011
- Восеньскі фестываль эротыкі ў Менску.
- Аголеная Беларусь.
- Эротыка ў Віцебску.
- Выйшла кніга беларускіх пісьменнікаў пра эротыку і сэкс.
- Дызайнер кнігі «Беларускі эратычны фальклор»: Беларусы заўсёды давалі жару па поўнай ФОТЫ.
- Супрацоўнік УУС распавёў, як каментар «Фу, якая брыдота» пад порна прывёў гамяльчанку на лаву падсудных, і назваў сацсетку
- Беларусы і сэкс: як гэта рабілі продкі.
- Пад брэндам дзяржаўнага аператара сувязі ў Байнэце распаўсюджваўся парнаграфічны кантэнт.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Беларускі партызан. Педафіл арганізоўваў замежнікам сэкс-туры ў Беларусь: гвалтавалі маленькіх дзяўчынак, іх маці ўсё ведалі і самі здымалі порна(бел.) Праверана 18 траўня 2021 г.
- ^ Эўрарадыё Педафіл некалькі гадоў ладзіў для замежнікаў сэкс-туры ў Беларусь(бел.) Праверана 18 траўня 2021 г.
- ^ Наша Ніва// Педафіл арганізоўваў замежнікам сэкс-туры ў Беларусь: гвалтавалі маленькіх дзяўчатак, іх маці ўсё ведалі і самі здымалі порна(бел.) Праверана 18 траўня 2021 г.
- ^ Тэлебачаньне СТВ «Матери девочек были осведомлены». В Минске пресекли работу детской порностудии, среди пострадавших даже 5-летние(рас.) Праверана 18 траўня 2021 г.
- ^ Рыбкау і Леслі ў складзе групы з 10 асобаў затрымалі 26 лютага. Бабруйчанка прыцягнула да сябе ўвагу пасля таго, як у сацсетках размясціла інфармацыю пра асабістае жыццё Алега Дзерыпаскі. Бізнесовец падаў на яе і Леслі пазоў.
- ^ Паліцыя ў Тайландзе адмовілася вызваліць пад заклад Насцю Рыбку і Алекса Леслі
- ^ Тым часам з’явілася інфармацыя, што Алекс Леслі, нібыта, звярнуўся ў консульства ЗША з мэтай атрымання палітычнага прытулку.
- ^ Тайскі суд апраўдаў Леслі і Рыбку па справе аб нелегальнай працы