Перайсьці да зьместу

Сэксуальнасьць чалавека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сэксуа́льнасьць чалаве́ка — складаны фэномэн, які ўключае біялягічныя, псыхалягічныя, эмацыйныя, сацыяльныя й духоўныя аспэкты, зьвязаныя з інтымнымі адносінамі, асабістай ідэнтычнасьцю й задавальненьнем патрэбаў чалавека[1].

Сэксуальнасьць зьяўляецца прыроджаным запатрабаваньнем і функцыяй чалавечага цела, падобна працэсам дыханьня, страваваньня і інш. Чалавек нараджаецца з вызначаным фізыялягічным сэксуальным патэнцыялам, далей сэксуальнасьць фармуецца ўжо ў рамках індывідуальнага жыцьцёвага вопыту. У цэлым жа, сэксуальнасьць чалавека абумоўлена ўзаемадзеяньнем цялесных, псыхалягічных чыньнікаў[2][3].

Ёсьць вельмі шмат формаў чалавечай сэксуальнасьці. Сэксуальнасьць чалавека ўключае шырокі дыяпазон паводзінаў. Некаторыя характарыстыкі сэксуальнасьці закладзены ад нараджэньня, іншыя фармуюцца падчас жыцьця. У сувязі з гэтым вылучаюць некалькі кампанэнтаў чалавечай сэксуальнасьці:

  • біялягічны пол — сукупнасьць прыкмет, такіх як палавыя храмасомы, палавыя гармоны, палавыя клеткі, вонкавыя і ўнутраныя палавыя органы, другасныя палавыя прыкметы;
  • псыхалягічнае адчуваньне — адчуваньне прыналежнасьці да вызначанага полу, які не абавязкова супадае зь біялягічным полам;
  • адносіны да грамадзтва — паводзіны ў грамадзтве, якое адпавядае культурным нормам і ролям («тыпова мужчынскія» ці «тыпова жаночыя» паводзіны);
  • адносіны да ўдзельнікаў — цяга да людзей процілеглай плоці (гетэрасэксуальныя адносіны), той жа плоці (гомасэксуальныя адносіны) альбо абедзьвюх (бісэксуальныя адносіны);
  • сэксуальная ідэнтычнасьць — атаясьненьне сябе зь людзьмі, якія маюць тую ці іншую сэксуальную арыентацыю, усьведамленьне сябе як чалавека вызначанай арыентацыі[4].

Філязофія, асабліва этыка і навука маралі, гэтак жа як і багаслоўе маюць дачыненьне да прадмета. Амаль у кожную гістарычную эпоху і ў кожнай культуры мастацтва, уключаючы літаратурныя і выяўленчыя, а таксама папулярная культура ўяўляюць істотны ўклад грамадзкіх пунктаў гледжаньня на сэксуальнасьць. У большасьці грамадзтваў існуюць правілы, якія прадпісваюць пэўныя абмежаваньні сэксуальных паводзінаў. Сэксуальнасьць зьмяняецца ад культуры да культуры, ад рэгіёна да рэгіёна, і бесьперапынна зьмяняецца на працягу ўсёй гісторыі чалавека.

Існуе вялікая разнастайнасьць літаратуры, мясцовых арганізацыяў адукацыі і сацыяльнай падтрымкі для розных формаў чалавечай сэксуальнасьці[5][6].

Значэньне сэксуальнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сэксуальнасьць абумоўлівае сацыяльную актыўнасьць чалавека, бо яна зьвязаная ня толькі зь біялягічнымі, але й з эмацыйнымі, камунікатыўнымі патрэбамі, што можа ўплываць на агульны псыхалягічны стан і якасьць жыцьця. Перажываньні, зьвязаныя з плоцьцю й сэксуальнасьцю, могуць аказваць уплыў на паводзіны й сацыяльныя ўзаемадзеяньні чалавека ў розных сфэрах жыцьця.

Сэксуальнасьць зьяўляецца адным з важных рухальных фактараў у спазнаньні чалавекам навакольнай рэчаіснасьці й самаго сябе. Зыгмунд Фройд пісаў, што «цяга да спазнаньня ў дзяцей дзіўна рана і нечакана інтэнсіўным чынам спыняецца на сэксуальных праблемах, нават абуджаецца імі»[7]. Гэтая думка, актуальная для свайго часу, пазьней была пераасэнсаваная сучаснай навукай: цікаўнасьць да цела й плоці разглядаецца як адна з натуральных частак агульнапазнавальнага разьвіцьця дзіцяці.

Сэксуальнасьць зьяўляецца фактарам, якія падахвочвае людзей да сумеснага пражываньня і дзейнасьці, зьяўляецца рухальнай сілай збліжэньня і абьяднаньня людзей, адным з асноўных складнікаў сямейнага жыцьця.

Здаровая сэксуальнасьць ёсьць важным кампанэнтам агульнага фізычнага і псыхалягічнага дабрабыту чалавека, як у маладым, так і ў пажылым узросьце. Захаваньне сэксуальнай актыўнасьці ў сталым узросьце залежыць ад шырокага спэктру фактараў, уключаючы агульны стан здароўя, псыхалягічны настрой, якасьць адносінаў і асабістыя патрэбы.

Фармаваньне сэксуальнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Фізыялягічныя мэханізмы, якія абумаўляюць фармаваньне і ажыцьцяўленьне сэксуальных рэакцыяў неад’емна ўласьцівы чалавеку як жывой істоце, іх фармаваньне зьяўляецца абумоўленым прыродай. У той жа час, паколькі чалавек мае ня толькі біялягічную, але і сацыяльную прыроду, фармаваньне сэксуальнасьці апыняецца зьвязаным з умовамі яго існаваньня: сацыяльным асяродзьдзем, умовамі жыцьця і г.д. На фармаваньне сэксуальнасьці ўплываюць таксама такія фактары, як, напрыклад, паўнавартаснасьць харчаваньня.

Дзіцячая сэксуальнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Раней лічылася, што да вызначанага ўзросту дзеці пазбаўленыя сэксуальнасьці. Адным зь першых дасьледчыкаў, які зьвярнуў увагу на праявы палавой цікавасьці ў дзяцей, быў Зыгмунд Фройд. Нягледзячы на тое, што шматлікія яго канкрэтныя ідэі, такія як канцэпцыя псыхасэксуальнага разьвіцьця, цяпер разглядаюцца крытычна, сам падыход да вывучэньня гэтай тэмы адыграў важную ролю. Для дзяцей дашкольнага й малодшага школьнага ўзросту характэрная натуральная цікавасьць да ўласнага цела, адрозьненьняў паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі, што зьяўляецца часткай агульнага пазнавальнага разьвіцьця[8].

Падлеткавая сэксуальнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

На фармаваньне сэксуальнасьці ў падлеткавым узросьце ўплывае шырокі комплекс фактараў: асабістасныя рысы, узровень разьвіцьця, сацыяльнае асяродзьдзе, засваеньне грамадзкіх нормаў і культурны кантэкст. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгрывае адукацыя, накіраваная на фармаваньне адказнай і здаровай стаўленьня да ўласнай сэксуальнасьці[9].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Benagiano G, Carrara S, Filippi V. Social and ethical determinants of human sexuality: 1. The need to reproduce. Minerva Ginecol. 2010 Aug;62(4):349-59. PMID: 20827251.
  2. Social and ethical determinants of human sexuality. G.Benagiano et. al., Minerva Ginecol., 2010
  3. Imagining reproduction in science and history. R.Pierson, R.Stephanson, J Med Humanit, 2010
  4. The International Encyclopedia of Sexuality
  5. И. С. Кон. Сексология. Новая информация
  6. Российское научное сексологическое общество
  7. Фройд З. Очерки по психологии сексуальности. М., 1989.
  8. Османова, М. К. Сексуальность и социально-психические состояния / М. К. Османова. — Текст : непосредственный // Психология в России и за рубежом : материалы IV Междунар. науч. конф. (г. Санкт-Петербург, июль 2018 г.). — Санкт-Петербург : Свое издательство, 2018. — С. 1—6. (рас.)
  9. Иоффе, Елена Викторовна. Социально-психологические факторы формирования сексуального сценария личности. 2005, Санкт-Петербург. (рас.)