Парнаграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Значок парнаграфіі
Француская карыкатура «Вялікая эпідэмія парнаграфіі»

Парнагра́фія (грэц. πόρνος + γράφω — «распусьнік» + «пішу») — пасрэднае, немастацкае і беспачуцьцёвае адлюстраваньне і апісаньне любошчаў і плоцевых органаў. Ставіць за мэту плоцевае ўзбуджэньне спажыўца празь сьвядомае засяроджаньне ўвагі на цялесных рухах і плоцевых органах. Мае найбольшае пашырэньне ў кіно і часопісах. У мэдыцыне атрыманьне плоцевага задавальненьня ад порнавырабаў адносяць да плоцевага адхіленьня (парнаграфаманія). Найбольш шкодна ўплывае на падлеткаў з адхіленьнямі характару (псыхапатыя). Вострая цікавасьць да любошчаў, лёгкая плоцевая ўзбуджальнасьць, імпульсіўнасьць падлеткаў могуць прывесьці да злачынных паводзінаў. Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакараньне за выраб і збыт парнаграфічных тавараў, гандаль імі і захаваньне дзеля продажу і распаўсюджаньню[1].

Уплыў на схільнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працяглае ўзьдзеяньне парнаграфіі выклікае:

Пашыранасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2013 год у сеціве існавала больш за 4 мільёны вэб-сайтаў толькі зь дзіцячай парнаграфіяй. Штодня на іх выкладалася больш за 200 новых выяваў[3].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе ў Крымінальны кодэкс дадалі асобны артыкул за распаўсюджаньне дзіцячай парнаграфіі, што прадугледжвае да 13 гадоў пазбаўленьня волі. У 2012 годзе сьледчыя ўлічылі 200 злачынстваў распаўсюджаньню парнаграфіі, 5% зь якіх прыпадала на дзіцячую. Пры вырабе дзіцячай парнаграфіі выкарыстоўваліся дзеці ва ўзросьце ад 10 гадоў пераважна з маламаёмных разьбітых сем’яў[4]. У 2013 г. каля 9% карыстальнікаў сеціва праглядалі парнаграфічныя сайты[5]. Каля 70% улічаных выпадкаў распаўсюджаньню дзіцячай парнаграфіі ажыцьцяўлялася празь сеціва[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Парнаграфія // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. — Т. 12. — С. 99. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
  2. ^ Долф Зілман. Уплыў нястрымнага доступу да эротыкі на схільнасьці падлеткаў і маладых дарослых да сэксуальнасьці  (анг.) = Influence of unrestrained access to erotica on adolescents’ and young adults’ dispositions toward sexuality // Часопіс падлеткавага здароўя(en) : часопіс. — Жнівень 2000. — № 2 (27). — С. 41-44. — ISSN 1054-139X.
  3. ^ Надзея Нікалаева. У віртуальным сьвеце жывуць рэальныя людзі (частка 2) // Чырвоная зьмена. — 21 сакавіка 2013. — № 6 (15716). — С. 1-2.
  4. ^ БелаПАН. У Беларусі вырас попыт на дзіцячае порна // Telegraf.by, 19 ліпеня 2012 г. Праверана 26 чэрвеня 2014 г.
  5. ^ Тацяна Кашпур. У Беларусі пачасьціліся сэкс-скандалы // Белтэлерадыёкампанія, 13 чэрвеня 2013 г. Праверана 26 чэрвеня 2014 г.
  6. ^ Тацяна Гайс. Недзіцячы «ракурс» зь сеціва // Зьвязда : газэта. — 18 кастрычніка 2013. — № 197 (27562). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парнаграфіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў