Парнаграфія ў Пакістане
Парнаграфія ў Пакістане мае свае асаблівасьці ў азначэньні і выкарыстаньні. Урад Пакістану ў лістападзе 2011 г. забараніў распаўсюджаньне празь сеціва і старонкі ў сеціве, якія маюць непрыстойны і грахоўны зьмест. У 2016 годзе былі зьвесткі аб забароне каля 400 000 старонак сеціва, дзе былі непрыстойны зьмест[1]. Пазьней у 2019 годзе каля 800 000 дзейных старонак сеціва былі забароненыя для прагляду па загадзе ўраду Пакістану[2][3].
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пакістан меў ісламскае і не ісламскае мінулае. У розны час азначэньне слова "прыстойнасьць" мянялася. У сучасным Пакістане іслам уплывае на духоўнае жыцьцё людзей. Не выключэньне плоцкія адносіны.
Да верасьня 2011 г. сеціва не было строга абмежаванае для паказу непрыстойнасьцяў. Порнавырабы былі шырока прадстаўленыя ў сеціве. Мужчыны і жанчыны мелі доступ да прагляду і чытаньня непрыстойнага зьместу старонак у сеціве[4]. У верасьні 2011 г. пакістанская Галоўная служба сувязі рашыа пачаць чысткі сеціва ад старонак зь непрыстойным зьместам (порнасайтаў)[5].
У верасьні 2011 гакер змог зламаць старонку Вярхоўнага суду Пакістану з-за таго, што той гакер быў незадаволены абмежаваньнямі паказу непрыстойнасьцяў у сеціве[6]. У кастрычніку 2011 году зноў той жа чалавек зламаў старонку ў сеціве Галоўнае службы сувязі. Ён патрабаваў зьняцьця забаронаў на распаўсюджаньне непрыстойнага зьместу ў сеціве[7].
У лістападзе 2011 Галоўная служба сувязі абвясьціла аб рабоце па чыстцы сеціва ад непрыстойнасьцяў у Пакістане. Меры былі сумніўныя, хоць заявілі аб зачыстцы каля 1 тыс. старонак[8]. У 2012 годзе была справаздача аб чыстках, дзе было ўказана аб многіх старонках ачышчаных ад непрыстойнасьцяў. Некаторыя асобы пачалі шукаць порнавырабы на рынках, у Карачы на рынку "Дом Вясёлкі"[9].
Права[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Перад стварэньнем свайго ўласнага заканадаўства Пакістан прыняў і падпісаў міжнародныя дагаворы аб забароне продажу дзяцей, дзіцячае прастытуцыі і дзіцячае парнаграфіі[10].
Дзіцячая парнаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Дзіцячая парнаграфія
Дзіцячая парнаграфія ў Пакістане забароненая. Асоба абвіначаная ў вырабе і (або) распаўсюджаньні дзіцячае парнаграфіі будзе пкараная да 7 гадоў зьняволеньня і навязкі 17 920 рублёў[11]. пазьней пакараньне было павышанае да зьняволеньне ад 14 гадоў да 20 гадоў і навязкі 1 млн рупіяў[12][13][14][15].
У 2018 годзе стала вядома, што Пакістан мае аддзел па барацьбе з кібэрзлачыннасьцю супраць дзяцей. Аддзел мае каля 40 работнікаў і аднаго старшыню, які мае права пачаць праверку аб распаўсюджаньні дзіцячае парнаграфіі. Аддзел зьвязаны зь дзяржаўнаю бясьпекаю Пакістану і Галоўнаю службаю сувязі краіны[16][17].
15 ліпеня 2015 г. міністар па правах чалавека Пакістану Шырын Мазары сказаў, што Пакістан быў вызначаны сярод краінаў з-за вялікае колькасьці гледачоў дзіцячае парнаграфіі[18].
Земская служба сьледзтва Пакістану ў асобе начальніка аддзелу па барацьбе з кібэрзлачынствамі заявіла, што "Дзіцячая парнаграфія — работа... зь імі зьвязаныя ў незаконныя сувязі з міжнароднымі кругамі дзіцячае парнаграфіі."[19].
18 ліпеня 2019 г. каля 2 384 старонак сеціва было ачышчанае ад непрыстойнасьцяў дзіцячае парнаграфіі і былі забароненыя для прагляду Галоўнаю службаю сувязі[2]. Яе старшыня Амір Азім Баджыва заявіў, што Пакістан цесна зьвязаны з Інтэрполам для забароны непрыстойнасьцяў з удзелам дзяцей. Ён сказаў, што няма ніводнага выпадку загрузкі дзіцячае парнаграфіі ў Пакістане і ніхто з пакістанцаў не глядзіць такое дзіва з дапамогаю пасярэднікаў. Старшыня заявіў, што яго служба забараніла работу каля 11 000 пасярэднікаў[2][3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Bangkok Post (26 студзеня 2016) Pakistan orders 400,000 porn sites blocked(анг.). Bangkok Post.
- ^ а б в New Indian Express (18 ліпеня 2016) Pakistan blocks 800,000 websites to curb pornography(анг.). New Indian Express.
- ^ а б Outlook India (18 ліпеня 2019) Pakistan blocks 8 lakh websites to curb pornography(анг.). Outlook India.
- ^ The Sydney Morning Herald (23 красавіка 2003) Pakistan moves to curb porn browsing at internet cafes(анг.) (html). The Sydney Morning Herald.
- ^ Дышак, Шамель (13 лістапада 2017) FOCUS: Pornography Laws in Pakistan(анг.). The Diplomatic Envoy.
- ^ Express Tribune Hacker defaces Supreme Court website(анг.)
- ^ Ban porn or else: Hacker penetrates PTA site(анг.). The Express Tribune (10 кастрычніка 2011).
- ^ PTA approved: Over 1,000 porn sites blocked in Pakistan(анг.). The Express Tribune (17 лістапада 2011).
- ^ Smutty DVD sales go up as porn sites go down(анг.). The Express Tribune (8 студзеня 2012).
- ^ Child Rights Movement (CRM) Pakistan (1 красавіка 2012) The Universal Periodic Review (UPR) Pakistan: The State of Children's Rights in Pakistan(анг.) Праверана 18 ліпеня 2013 г.
- ^ Pakistan parliament passes law against child sexual abuse(анг.) (html). News 18. Праверана 12 сакавіка 2016 г.
- ^ NA approves harsher punishments for child abuse(анг.). Express tribune. Праверана 13 лютага 2018 г.
- ^ NA passes bill to impose stricter punishment on sex offenders(анг.). Pakistan Today. Праверана 13 лютага 2018 г.
- ^ Child molester, pornographer to face up to 20 years imprisonment(анг.). Dunya News. Праверана 25 кастрычніка 2017 г.
- ^ NA Okays 14-20 years' jail time for child sex offenders(анг.). Daily times. Праверана 14 лютага 2018 г.
- ^ Interior ministry approves cyber unit to curb child pornography(анг.). Pakistan Today. Праверана 1 лютага 2018 г.
- ^ Govt approves establishment of cyber patrolling unit to curb child pornography(анг.). Morning Mail. Праверана 2 лютага 2018 г.
- ^ Шагададзін, Махмуд (15 ліпеня 2019) Child Pornography in Pakistan: Reality or myth?(анг.). Daily Times. Праверана 16 красавіка 2020 г.
- ^ Геа ТБ Child pornography a business in Pakistan: FIA cyber-crime chief(анг.) Праверана 16 красавіка 2020 г.