Парнаграфія ў Альбаніі
Парнаграфія ў Альбаніі абмежавана ў сваім распаўсюджаньні. Права Альбаніі забараняе дзіцячую парнаграфію[1]. Завоз з-за мяжы, захаваньне, продаж, распаўсюджаньне дзіцячае парнаграфіі караецца законам. Асобнага закона для караньня дзіцячае парнаграфіі ў краіне няма[2], бо існуе вальны закон аб забароне і караньні парнаграфіі. У сеціве свабодна разьмешчаны порнасайты.
За распаўсюджаньне, вытворчасьць дзіцячае парнаграфіі існуе кара навязкі, або затвору ў астрог да двух гадоў[3]. Улады краіны прынялі закон аб забароне выкарыстаньня дзяцей для задаволеньня плоцкіх задачаў[4].
У краіне існуе бяда з торгам дзецьмі, асабліва дзяўчынак. Іх прадаюць мужчынам для заключэньня шлюбу, бо большасьць насельнікаў краіны — мусульмане. У местах дзеці маюць свабодны доступ да сеціва і іх проста можна выкарыстоўваць да плоцкіх забаваў. Беднасьць людзей штурхае да работы ў порнапрамысловасьці. Іх прымаюць у краіных: Грэцыя, Італія, Турэччына і інш.
Сеціва дае магчымасьць простага доступу карыстальнікаў. Дзеці могуць глядзець прнавырабы без абмеркаваньня. Сацыяльныя сеткі даюць такую ж магчымасьць і доступ да порна для карыстальнікаў, а сярод іх многа дзяцей. Хвэйсбук лёгка дае магчымасьць прагляду порнавырабаў на сваіх старонках.