Ручная стымуляцыя чэлесу

Ручная стымуляцыя чэлесу (па-ангельску: handjob) — назва і абазначэньне плоцкае дзейнасьці, у якой адзін з удзельнікаў (жанчына ці мужчына) мастурбуе / стымулюе чэлес другога мужчыны, як правіла, даводзячы яго да аргазму ды эякуляцыі. У адрозьненьне ад фэляцыі,пераважна выкарыстоўваюцца менавіта рукі, а не рот. Зьяўляецца асобным выпадкам мастурбацыі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паколькі мастурбацыя ў гэтай практыцы выконваецца адным удзельнікаў для іншага, ручная стымуляцыя цалкам можа лічыцца асобным відам сэксу, адрозным ад аральнага сэксу.
Ручная стымуляцыя шырока прадстаўлена ў парнаграфічных фільмах і відэароліках, пераважна ў амэрыканскіх, дзе на гэту тэму нават здымаюцца асобныя фільмы.
Распаўсюджанасьць у масажных салёнах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У масажных салёнах гэта практыка звычайна завецца «шчасьлівы канец» (ад анг. happy ending) ці «поўнае расслабленьне».
Паводле дасьледаваньня 1975 году A. Дж. Веларда, у нейкім амэрыканскім горадзе заходняга ўзьбярэжжа ў адным з салёнаў была выяўленая «ручная работа»: жанчына мастубавала кліенту, выдаючы гэта за масажныя паслугі. Пасьля асьвятленьня выпадку ў СМІ мясцовая рада зацьвердзіла правілы па ліцэнзаваньні масажыстак(-аў), аналягічныя тым, што прад’яўляліся да прастытутак. Сам факт увядзеньня гэтага ліцэнзаваньня прывёў да павышэньня запытаў кліентаў: яны чакалі, што зараз будзе даступна нешта «большае», чым ручная стымуляцыя, а менавіта, палавыя зносіны. З прычыны таго, што масажысткі самі лічылі, што ім няма чаго губляць, і з прычыны таго, што мясцовая рада ўжо адносілася да іх, як да прастытутак, масажысткі часта згаджаліся — такім чынам узрос узровень прастытуцыі ў горадзе[1][2].
«Ручная работа» і дагэтуль практыкуецца ў значнай колькасьці масажных салёнаў. У некаторых краінах аказаньне падобных паслуг можа выклікаць судовы перасьлед.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sex work and regulation; holding on to an image: a sociological reflection. — . — P. 178. Архівавана 14 кастрычніка 2018.
- ↑ Becoming prostituted: the decline of the massage parlour profession and the masseuse. — 15, 3. — . — P. 251—263.