Сэкс-індустрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

     Прастытуцыя дазволена

     Забаронены бардэлі і сутэнэрства

     Прастытуцыя забаронена

     Няма даных

     Прастытуцыя дазволена

     Забаронены бардэлі і сутэнэрства

     Прастытуцыя забаронена

     Няма даных

     Прастытуцыя дазволена

     Забаронены бардэлі і сутэнэрства

     Прастытуцыя забаронена

     Няма даных

     Прастытуцыя дазволена

     Забаронены бардэлі і сутэнэрства

     Прастытуцыя забаронена

     Няма даных

     Прастытуцыя дазволена

     Забаронены бардэлі і сутэнэрства

Сэкс-індустры́я — галіна прамысловасьці, якая ўключае ў сябе вытворчасьць і продаж тавараў і паслуг сэксуальнага характару. Абароты сродкаў у гэтай галіне даволі вялікія. У ЗША, напрыклад, прыбытак сэкс-індустрыі складае каля 13 мільярдаў долараў у год.[1] Значная частка гэтага прыбытку — гэта сродкі атрыманыя ад продажу порнастужак на розных носьбітах і іншай мэдыя-прадукцыі. У Злучаных Штатах Амэрыкі вытворчасьць порнастужак сканцэнтравана ў Лос-Анджэлесе, у даліне Сан-Фэрнанда. У Эўропе цэнтрам, як парнаграфічнай кінапрамысловасьці, так і сэкс-індустрыі ў цэлым служыць Будапэшт.[2][3][4]

Сэкс-падарожжы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рост паездак для задаволеньня сваіх патрэбаў прывёў да росту сэкс-індустрыі ў шэрагу краінаў сьвету. Нелегальны сэкс-турызм, калі турысту прапануюцца непаўналетнія хлопчыкі і дзяўчынкі, мае шырокае распаўсюджваньне ў краінах у Карыбскага басэйну і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. У некаторых месцах сэкс-індустрыя дае істотную частку падатаковых паступленьняў у бюджэты. Шырока вядомая гамбурская зона прастытуцыі, у якой абслугоўваюцца кліенты з усяго сьвету.

Ваенны фактар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У геаграфіі сэкс-індустрыі не апошнюю ролю адыгрывае блізкасьць ваенных баз. У XIX стагодзьдзі сэкс-індустрыя квітнела ў брытанскім ваенным порце Портсмуце. У XX стагодзьдзі, да пачатку 1990-х гадоў, самая вялікая канцэнтрацыя бардэляў на Філіпінах была каля амэрыканскіх ваенных баз. Большасьць кліентаў бардэляў Манто, раёну Дубліна, які быў адным з найбуйнейшых цэнтраў прастытуцыі ў Эўропе, складалі брытанскія салдаты, раскватараваныя ў горадзе. Пасьля таго як Ірляндыя атрымала незалежнасьць і брытанскія войскі пакінулі Дублін, прастытуцыя ў гэтым раёне прыйшла ў заняпад. Добра вядомы Патпанк, раён забаваў у сталіцы ТайляндуБангкоку, быў пабудаваны, як зона адпачынку для амэрыканскіх салдатаў, якія ўдзельнічалі напачатку 1970-х гадоў у Віетнамскай вайне.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэкс-індустрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў