Анальны сэкс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малюнак да сачыненьняў П'етра Арэтына. Мастак Эдуар Анры Аўрыль.
Малюнак, які паказвае анальны сэкс паміж мужчынай і жанчынаю
Анальны сэкс паміж мужчынамі.

Ана́льны сэкс (ад па-лацінску: anus — задні праход, заднепраходная адтуліна) — сэкс, які зьдзяйсьняецца шляхам уводу палавога чэлеса (або штучнага палавога чэлеса) ў задні праход.

Мінулае і распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анальны сэкс сустракаецца ўжо на пачатковых этапах разьвіцьця чалавецтва. Вядомыя антычныя амфары з малюнкамі анальнага плоцевага чыну. Існуюць карціны і літаратурныя творы, якія апісваюць анальны сэкс. З разьвіцьцём фатаграфіі і кіно, анальны сэкс стаў шырока прадстаўлены ў парнаграфіі.

Анальны сэкс выкарыстоўваюць у выпадку немагчымасьці або непажаданасьці ўстаўленьня палавога чэлесу ў похву (мэнструацыя, цяжарнасьць, страх цяжарнасьці, захворваньні або адхіленьні разьвіцьця похвы, жаданьне захаваць цнатлівасьць і інш.), для пашырэньня сэксуальных адчуваньняў або як знак адмысловых пачуцьцяў і даверу да партнёра.

Распаўсюджаны анальны сэкс і сярод геяў. У некаторых ізаляваных групах (месцы пазбаўленьня волі) анальны сэкс зьяўляюцца адным з сродкаў прыніжэньня. У некаторых выпадках анальны сэкс зьяўляецца сродкам ініцыяцыі або пасьвячэньня. Анальны сэкс можа выступаць як помста або сродак пакараньня за правіннасьць.

Існыя ў цяперашні час прадузятасьці супраць анальнага сэксу засноўваюцца, з аднаго боку, на тым, што на працягу гісторыі анальны сэкс разглядаўся як разбэшчанасьць.

У 2006 годзе, у ЗША 38,2 % мужчын ва ўзросьце паміж 20 і 39 гадамі і 32,6 % жанчын ва ўросьце паміж 18 і 44 гадамі займаюцца анальным сэксам з прадстаўнікамі процілеглага полу. Дадзеныя паказчыкі некалькі падрасьлі ў параўнаньні з 1992 годам, калі 25,6 % мужчын і 20,4 % жанчын у веку паміж 18 і 59 гадамі заявілі аб сваёй практыцы анальнага сэксу.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У анальным сэксе адрозьніваюць дзейснага і нерухомага ўдзельніка. Дзейсным удзельнікам анальнага сукупленьня завецца мужчына, які ўводзіць свой чэлес у задні праход. Нерухомым завецца, адпаведна, чалавек, які прымае, — мужчынскага або жаночага полу.

Рызыка для здароўя і меры засьцярогі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Траўматызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анальны сэкс амаль заўсёды прычыняе істотны боль або непрыемныя адчуваньні для нерухомага ўдзельніка. Магчымы крывацёкі з задняга праходу. У выпадку, калі чэлес занадта доўгі, магчымыя траўмы прамой кішкі.

Інфекцыйныя захворваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз анальны сэкс могуць перадавацца ўзбуджальнікі розных інфэкцыйных захворваньняў, напр.: СНІД, сыфіліс, гэпатыт, ганарэя і інш.

Апроч таго, нават у цалкам здаровага чалавека ў прамой кішцы прысутнічаюць бактэрыі, якаі пры трапленьні ў мочаспускальны канал могуць быць прычынай такіх захворваньняў, як урэтрыт.

Іншыя парушэньні здароўя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя дасьледчыкі лічаць верагодным падвышэньне рызыкі ўзьнікненьня пры анальным сэксе такіх захворваньняў як анальнага раку і раку прамой кішкі, асацыяваных з інфэкцыяваньнем вірусам папіломы чалавека 16-га тыпу (выклікае таксама рак шыйкі маткі ў жанчын).

Супрацьпаказаньні і меры засьцярогі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пры наяўнасьці пухлін або расколін задняга праходу або прамой кішкі варта адмовіцца ад анальнага сэксу.
  • Падчас заняцьця анальным сэксам неабходна падтрымліваць славесны кантакт з удзельнікам і спыніць зносіны ў выпадку ўзьнікненьня болевых адчуваньняў.
  • Для абароны ад заразных захворваньняў раюць выкарыстаць прэзэрватыў.
  • Для бязбольнага ўводу пеніса неабходна выкарыстаць дастатковую колькасьць змазкі (вазэлін або іншы любрыкант). У выпадку выкарыстаньня прэзэрватыва неабходна абіраць змазкі на воднай аснове, якія не псуюць латэкс.
  • У выпадку, калі пеніс занадта доўгі, варта выкарыстаць абмежавальныя кольцы.
  • Варта памятаць, што наяўнасьць кнуры ў прамой кішцы можа аказваць невялікі слабільны эфэкт.
  • Перад сэксам рэкамэндуецца ачысьціць задні праход ад кала і ў выпадку неабходнасьці зрабіць клізму.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]