Асэксуальнасьць
Выгляд
Асэксуа́льнасьць (грэц. ά + лац. sexus — «без» + «плоць») — поўная адсутнасьць плоцевай зацікаўленасьці ў дарослых людзей, што суправаджаецца алібідэміяй і анаргазьміяй. Прычынай бывае нэўраэндакрыннае парушэньне, атручаньне наркотыкам, снатворным, нэўралептыкам і транквілізатарам, солямі цяжкіх мэталаў, арганічная хвароба галаўнога і сьпіннога мозга, гіпаплязія плоцевага апарату, дэпрэсія, мазахісцкія і садысцкія схільнасьці. У прыроджаным выглядзе празь целасклад сустракаецца ў 0,5% жанчынаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Асексуальнасць // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 27. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асэксуальнасьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў