Перайсьці да зьместу

Парнаграфія ў Антарктыдзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парнаграфія ў Антарктыдзе поўнасьцю законная, бо гэта месца, дзе не існуе права. У адпаведнасьці зь міжнароднымі пагадненьнямі Антарктыда ня можа быць уключаная ў склад краінаў, якія заключылі адпаведны дагавор. Права ў Антарктыдзе не існуе.

У XX ст. на Антарктыду высадзіліся першыя людзі. Першыя пасяленьні людзей былі створаныя ў сярэдзіне 1950-ых гадоў. Разам з людзьмі зьявілася парнаграфія: здымкі. Іх асноўнымі выявамі былі голыя жанчыны, бо ўсе насельнікі Антарктыды былі мужчыны. У 2000-ыя гады Ўладзіслаў Пэльш зьняў карціну аб сваім падарожжы ў глыб Антарктыды. У ім быў паказаны здымак голае жанчыны, які захаваўся ў нутры дому ў апусьцелым амэрыканскім пасяленьні[1]. Здымак быў выразаны з часопіса «Плэйбой».

У 2000-ыя гады на Антарктыдзе стала магчымым падключэньне зь сецівам з дапамогаю спадарожнікаў. Гэта адкрыла доступ насельнікаў Антарктыды да парнаграфіі.

На крайнім поўдні зямлі маюцца ўсе віды порна:

Невядома нічога аб вытворчасьці порнавырабаў на Антарктыдзе. Права там не існуе і можна ствараць порнавырабы без абмежаваньняў і страху за пакараньне.