Парнаграфія ў Францыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парнаграфія ў Францыі дазволеная, але з абмежаваньнямі. Мяккая парнаграфія дазволена для прагляду асобамі ва ўзросьце 16 і болей год, а жорсткая парнаграфія не прадаецца асобам ва ўзросьце ніжэй 18 год. Жорсткая парнаграфія паказваецца ў асобных месцах, дзе непаўналетнія ня могуць выпадкова ўбачыць "забароненае дзіва". Порнавырабы маюць асобную стаўку ПДВ: 33%.

Зь 17 па першую палову 20 стагодзьдзяў Эўропа знаходзілася пад культурным уплывам Францыі. Значная частка парнаграфіі ў Эўропе таго часу была з Францыі.

Першая вядомая кніга, дзе можна чытаць і глядзець парнаграфію, мела назву «Школа каханьня»[a]. Яна выйшла ў сьвет у Францыі ў 1655 годзе. Кніга «Школа каханьня» была пачаткам парнаграфіі ў Францыі[1]. Самойла Пэпіс (насельнік Вялікарытаніі) запісаў у сваім дзёньніку пакупку кнігі «Школа каханьня» для асабістага чытаньня. Ён затым спаліў яе, бо яе магла знайсьці жонка:

не патрэбная зманлівая кніга «Школа каханьня», якую я купіў з-за абкладкі... бо я рашыў, як прачытаю, то яе спалю.

У 18 ст. парнаграфія была зьвязаная з насільствам—каханьнем. Насільства было ў 19 ст. часткаю непрыстойных кнігаў. Асабліва гэта было ў вучылішчах Францыі й іншых краінаў Эўропы, дзе насільства было звычаем і прымянялася ў караньні вучняў[2].

У 18 ст. Францыя дала дарогу для кнігі «Успаміны Казановы», якія сталі, мабыць, адным з самых вядомых эўрапескіх пахатлівых кнігаў. Цісьненьне тае кнігі дало славу Дж. Казанова, якая захавалася ў 21 стагодзьдзі.

У канцы 19 і пачатку 20 ст. ст. па ўсёй Эўропе пачаліся ганеньні і караньні продажу й друку порнавырабаў і прымусіла прыпыніць іх продаж. Асноўнымі вытворцам порнавырабаў стала Францыя, а асноўныя выдаўцы былі ў м. Парыж.

Цікавае, што Друкарня Алімп была ў Парыжы, а яе заснаваў Морыс Джэродыяз. Ён друкаваў пахатлівыя байкі для дарослых на ангельскае мове. Яго прадпрыемства ціснула кнігі, якія не маглі быць друкаваныя ў Брытаніі, бо пагражала кара. У Францыі яго не каралі, бо насельнікі не маглі чытаць кнігі на чужое для іх мове.

У Францыі былі дазволеныя для друку навуковыя, лякарскія кнігі, клясычныя пісьменьнікі (Эміль Заля і інш.).

У 1970-ыя гады Францыя была заваленая самаробнаю парнаграфіяю. Аднак дзяржава спрабавала караць за раздачу порнавырабаў.

Фатаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эратычная фатаграфія

У 1841 годзе Вілям Фокс Тальбат заявіў аб адкрыцьці спосабу множаньня выявы абразу[3].

Сярод краінаў сьвету асноўным месцам для вытворчасьці порназдымкаў стала Францыя. Іх вывозілі ва ўсе краіны Эўропы і астатняга сьвету[4]. Іх перапраўлялі поштаю, або перавозілі падарожнікі й купцы.

Часопісы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Порначасопіс

У пачатку 20 ст. зьявіўся 2-цветны друк і ён пачаў выкарыстоўвацца ў часопісах. Яны мелі здымкі голых людзей (часта былі зьнятыя акторкі бурлеску) і часткова голых людзей, бо яны былі часткова прыкрытыя адзеньнем. Зараз тыя здымкі назвалі бы мяккая парнаграфія, а ў той час здымкі былі жорсткім порна. Такія і іншыя падобныя часопісы пазьней хаваліся пад назваю «мастацкія часопісы», «часопісы аб прыродзе»[4].

Пасьля Другое сьсветнае вайны Францыя была разгромлена і старалася аднавіцьь свае прамысловыя магчымасьці. Была пашкоджаная і вытворчасьць порнавырабаў. Узьнікненьне «жалезнага заслону» прывяло да адрыву вялікае часткі Эўропы (т. зв. «сацыялістычны лягер»), а іменна, сярэдзіна й усход Эўропы. Вырабы з Францыі, у тым ліку порнавырабы, не маглі быць завезеныя ў адарваныя краіны сярэдняе й усходняе Эўропы.

У Францыі ў 1960-ыя гады часопісы паказвалі цікавасьць да нілёну і сподняга адзеньня. Часопісы паказвалі голых, або паўголых жанчын ў сарамлівых, або безсаромных паставах цела. У 1960-ых гадах у Францыю пачалі завозіць «Пэнтгаўс», а раней у 1940-ых гадах пачалі завозіць часопіс «Плэйбой».

Дзіва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Францыі ў другое палове дваццатага стагодзьдзя людзі бачылі порнавырабы праз кінатэатры, а затым, праз відэа. Кіно й відэа, з большага, было тутэйшым, а не завезенае з-за мяжы.

Кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Парнафільм у Францыі

У Эўропе карціны былі больш непрыстойнымі з пачаткам 1960-ых гадоў і некаторыя з тых непрыстойных карцінаў пранікалі з Францыі ў краіны Заходняе Эўропы. Аднак у 1960-ыя гады Францыя пачала саступаць у кінематаграфіі свае панаваньне, бо далі дазвол на вытворчасьць парнаграфіі ў Даніі, Галяндыі (1969)[5] й Швэцыі (1971). Гэта прывяло да выбуху вытворчасьці порнавырабаў для продажу ў тых краінах. Цьвет бясплоднае таварыства стала ў Эўропе вядучым вытворцам парнаграфіі на наступныя некалькі дзесяцьцігодзьдзяў.

У 1970-ых гадах Францыя дала сьвету порнакіно Эманюэль і яе далейшыя працягі.

Тэлебачаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Тэлебачаньне

Да сярэдзіны 1980-ых гадоў порна здымалася на кінастужкі, а пазьней паступова пачало выцясьняцца відэакасэтамі. Іх можна было глядзець на відэамагнітафонах дома, а не ў кінатэатры. Запіс порна можна было рабіць дома без удзелу многіх людзей. Гэта прывяло да падзеньня расходаў па вытворчасьці порнавырабаў, а гэта прывяло да павелічэньня вытворчасьці порнавырабаў. Іх рабілі ня сотні, а ўжо тысячы ў месяц[4][6].

Сеціва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 1990-ых гадоў сеціва пачало імкліва разьвівацца ў Францыі, што дало паспалітым людзям просты доступ да жорсткае парнаграфіі. У 2000-ыя гады сеціва стала больш раздаваць порнавырабы, чым прывозілі тайна з-за мяжы старымі спосабамі: кнігі, часопісы, фотаздымкі і г.д. Урад краіны пачаў думаць над спосабамі абароны карыстальнікаў сеціва ад порнавырабаў і, асабліва, непаўнагадовых да 18 гадоў. Адзін са спосабаў — забарона старонак у сеціве. Права краіны абавязвае ўласьнікаў старонкі праверку ўзросту карыстальніка старонкі, каб не дапусьціць да прагляду асоб да 18 гадоў. Разам з тым, многія порнастаронкі ня робяць праверкі ўзросту карыстальнікаў.

Нагляд дарослых[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Францыі спрабавалі стварыць "нагляд дарослых" над старонкамі ў сеціве. Гэта быў спосаб абараны дзяцей ад парнаграфіі. Аднак "нагляд дарослых" існуе толькі на словах. Многія дзеці першых раз бачылі порна ва ўзросьце 8 год. Зараз у Францыі калі 5,5 млн порнасайтаў[7].

Дзіцячая парнаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзіцячая парнаграфія ў Францыі забарона. За прагляд і распаўсюджаньне яе існуе кара да 5 год затвору ў астрозе і 75 000 эўра штраф[8].

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па-француску: «L'Ecole des Filles».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Roots of Western Pornography: the French Enlightenment takes on sex (Эйчытыміель) Libido, the Journal of Sex and Sensibility. Libido Inc (сьнежань 2003). Праверана 22 жніўня 2006 г.
  2. ^  Pearsall, Ronald The Worm in the Bud: the world of Victorian sexuality. — Macmillan, 1969. — С. 404—422.
  3. ^ The Calotype Process. Бібліятэка ВНУ м. Глязга (1999). Праверана 19 чэрвеня 2006 г.
  4. ^ а б в Chris Rodley, Dev Varma, Kate Williams III (Directors) Marilyn Milgrom, Grant Romer, Rolf Borowczak, Bob Guccione, Dean Kuipers (Cast) (7 сакавіка 2006) Pornography: The Secret History of Civilization. Дзіва Коч. Праверана 21 кастрычніка 2006 г.
  5. ^ Denmark in the International Encyclopedia of Sexuality. International Encyclopedia of Sexuality (13 студзеня 2011). — "...Denmark was the first country in the world to legitimize written pornography in 1967 (followed by pictorial pornography in 1969).. Праверана 1 кастрычніка 2022 г.
  6. ^ That Old Feeling: When Porno Was Chic. Time Magazine (Time inc.) (29 сакавіка 2005). Праверана 16 кастрычніка 2006 г.
  7. ^ Evangelical Focus France approves mandatory online pornography age checks
  8. ^ France: Children's Rights |work=Children's Rights: International Law and Practice

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]