Драма (аповесьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Шамякін у 1992 годзе.

Аповесць «Драма»[1] напісанная Іванам Шамякіным у 1980-ыя гады, а дакладней напісаў аповесьць у 1988 годзе[2]. Аповесьць «Драма» апісвае жыцьцё ў райцэнтры БССР у другое палове 1980-ых гадоў. У той час у СССР пачалася «Перабудовы» і Іван Шамякін паказаў свой погляд на бягучыя падзеі Беларусі і СССР. Ён апісаў адасабленьне парткомаў КПБ і КПСС ад народу[3]. Аднымі з важных вобразаў у аповесьці можна назваць:

  • Ала Уладзіславаўна Наліцкая мае 36 гадоў, першы сакратар гаркому КПБ райцэнтру, дзе ідуць падзеі аповесьці, яшчэ слуцкая шляхцянка
  • Васіль Васільевіч Ліхач дырэктар заводу, якога выбралі работнікі на галасаваньні, тутэйшы ўраджэнец

Было ў аповесьці апісаньне плоцевага чыну, а за тое крытыкавалі мякка:

І хоць асобныя інтымныя пачуцьці і перажываньні гераіні аповесьці Алы Наліцкае, сакратара гаркома, маглі быць пададзеныя, бадай, без гіпэрбалізавана-грубаватае прастакаватасьці ці шакіруючай аголенасьці.

— «Драма». Віктар Каваленка[3].

Іван Шамякін сабраў у аповесьці вобразы ўсіх раённых начальнікаў: гаркомаў, парткомаў, прафкомаў, міліцыі, работнікаў заводаў.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аповесць «Драма»[1] пачынаецца з апісаньня выбараў дырэктара заводу аўтапрычэпаў. Выбары праводзяць пад наглядам новага старшыні гаркому КПБ Алы Ўладзіславаўны Наліцкае. Яна была старшынём выканкому гарадка з усходняе вобласьці БССР. Ала Наліцкая зьвярнула ўвагу на сябе начальства і яно падзякавала і перавяло Алу Наліцкую на новую пасаду першага сакратара парткому прамысловага гораду на захадзе БССР. На выбарах удзельнічалі ўзгодненыя з абкомам асобы. Выбраць дырэктара павінныя былі Мікалая Шатохіна. Ён быў першым намесьнікам старшыні гарвыканкома Воблікава. Яго асобу ўзгаднілі на тайнае радзе з удзелам Алы Наліцкае, Піліпа Баброўкі (другі сакратар гаркому), Воблікава (старшыня гарвыканкому). Ала Наліцкая хацела зьняць былога дырэктара заводу, бо ён не выконваў плян. Выбары дырэктара заводу былі першымі ў горадзе і былі яўным доказам перабудовы ў горадзе. Асобу Мікалая Шатохіна ўзгаднілі і ў абкоме і ў міністэрстве, якому падпарадкоўваўся завод. Ала Наліцкая на выбары падсунула і праціўніка Мікалая Шатохіна, які павінен быў праіграць выбары. Ім стаў Міхаіл Юзафавіч Галубятнік, а быў ён галоўным інжынэрам заводу аўтапрычэпаў. Галубятніка параіў Воблікаў. Галубятнік пісаў сваю нацыянальнасьць «паляк», але падазравалі ў «перахрышчваньні» і няшчырасьці пры казаньні пра сваю нацыянальнасьць.

Іван Шамякін апісвае выбары дырэктара заводу, пошук асобы на пасаду дырэктара і пошук праціўніка на выбарах «для віду». Усе выбары павінныя былі стаць падманам, дзе вынікі ўжо зацьверджаныя, бо дырэктарам павінен быў быць Мікалай Шатохін.

Ала Наліцкая мела наступныя мыслі:

Але кадравая палітыка патрабуе, пры самай шырокай дэмакратыі, гнуткасьці, каб правесьці ўзгодненага чалавека. Стыхіі ня можа быць. Так разумела малады сакратар гаркома. Бо інакш у чым жа сэнс партыйнага кіраўніцтва?

— «Драма». Іван Шамякін[4].

Пасьля выступаў работнікаў заводу, дзе былі за і супраць выбараў, увайшоў у залю паседжаньня Васіль Васільевіч Ліхач. Ён быў дырэктарам суседняга заводу гандлёвага абсталяваньня. Васіль Ліхач прасіў выбраць яго дырэктарам заводу аўтапрычэпам. Работнікі выбралі Васіля Ліхача сваім дырэктарам.

Іван Шамякін пісаў пра сувязь Васіля Ліхача і Алы Наліцкае. Яны вучыліся разам. Ала Наліцкая была камсоргам і часта мела беды са студэнтам Васілём Ліхачом, бо вучыліся ў адной групе ў машынабудаўнічым факультэце. Для яе Вася Ліхач: «Усё ж такі паяц. Скамарох!»[5], «яго шалапута любілі, асабліва, дзяўчаты»[5], «на першых курсах заглядалася на яго»[6], «нахабнік»[7], «лавелас»[7], «марцоўскі кот»[7], «дурань»[8], «як злы дэман, як прывід»[9].

Былі і такія мысьлі Алы Навіцкае пра Васіля Ліхача:

«Зьгінь з маіх вачэй. Нахабнік! Брыдкі тып! Памяло!»
А над сьвітаньні прасіла:
«Здагадайся сам — прыйдзі. Не прымушай мяне прыніжацца. Я ж — жанчына.»

— «Драма». Іван Шамякін[10].


Васіль Ліхач у час вучобы для сьмеху прапанаваў Але Навіцкае выйсьці за яго замуж[8]. Затым было плоцкае каханьне Васіля Ліхача і Алы Наліцкае:

Недзе ў зімовыя канікулы... У пакой увайшоў Вася Ліхач. Не павітаўшыся, спыніўся ля парога і пачаў дзіўна разглядаць яе — як убачыў упершыню. Яна адступіла ад стала да сьцяны і таксама моўчкі глядзела на яго са страхам і... надзеяй. Божа! Якая ганьба — з надзеяй!..
І раптам ён павярнуўся і шчоўкнуў выключацелем.
«Ала! Пагуляем у кошкі-мышкі?»
І яна не абурылася, не выгнала нахабніка прэч.
Яна ўсё з тым жа страхам чакала.
Калі трохі адаптавацца, знайсьці чалавека ў зацемненым пакоі няцяжка — вуліца далекавата, але сьвятло ліхтароў даходзіць.
І ён адразу знайшоў яе. Абняў, моцна прыціснуў, пачаў прагна цалаваць... у вусны, ў шыю. І — о, жах! — ёй гэта было салодка. Потым яго рука дакранулася да калена і, гарачая, папаўзла ўгору, забралася пад трусікі да самага патаемнага месца і ласкава, да неверагоднасьці, да галавакружэньня прыемна гладзіла гэтае месца. Сапраўды, яна згубіла галаву ў той, адзіны ў яе жыцьці, міг. А ён асьцярожна, па сантымэтры, падводзіў яе да канапкі, што стаяла ў кутку за газэтным столікам. О, гэты пракляты столік! Яны такі зачапіліся за яго, пахіснуліся, і ў яе зьляцелі акуляры, з гучным звонам разьбіліся. І тады яна адпіхнула яго і сказала: «Дурань!»

— «Драма» Іван Шамякін[8].

Выява плоцкага каханьня.

Адносіны жанчын з жанчынамі ў аповесьці «Драма» коратка апісаў І. Шамякін:

... нават дактарам, жанчынам, яна ні разу не дазволіла на мэдаглядах мацаць у тым месцы, праўда, ніводная і не настойвала на гэтым: не ў сталоўках практыку праходзіць — на заводах. Толькі адна па-матчынаму ласкава пагладзіла яе жывот, ногі, пахваліла:
«Прыгожае ў цябе цела. Во будзе шчасьце камусь.»
Гэта яе ўсхвалявала мацней, чым усе заляцаньні студэнтаў і нават выкладчыкаў.

— «Драма» Іван Шамякін[8].

Пазьней, Ала Навіцкая ўспамінала тую падзею з Васілём Ліхачом, з самазадаволенасьцю. Яна была рада, што яе стойкасьць і высокія маральныя прынцыпы, непрывяло да «грэхападзеньня»[7]. Жанчыны пыталі пасьля Алу Наліцкую, што здарылася, можа была ў «раю». Ала Наліцкая ж мае мысьлі пра савецкіх жанчын:

Разумная жанчына, маці дзіцяці, а называе гэта[a] раем! Што робіцца ў сьвеці!

— «Драма». Іван Шамякін[7].

Пасьля выступу Васіля Ліхача сабор работнікаў заводу прыпыніўся для цісьненьня лістоў (бюлетэняў) для тайнага галасаваньня. У пакоі каля Прэзыдыюму сядзела Ала Наліцкая і туды заходзілі людзі. Зайшоў Васіль Ліхач і Але Наліцкае здалося, што ён тайна паглядзеў на яе ногі. Яна была ў кароткае спадніцы, вышэй кален[9]. Ала Наліцкая выйшла на вуліцу, бо ёй стала гарачэ, пасьля тайнага позірку Васіля Ліхача. На вуліцы быў жар, лета. Ала Наліцкая думала, што трэба сабраць дырэктараў гарадзкіх заводаў і старшыняў калгасаў. Яна хацела параіць ім, што рабіць са зборам ураджаю. Тайна, каб ніхто аб тым з насельнікаў гораду ня ведаў.

Васіль Ліхач выйшаў на вуліцу, гаварыў з мужчынамі, а затым падышоў да Алы Наліцкае. Пачалі гутарыць пра старых знаёмых, а Васіль Ліхач запрасіў у госьці Алу Наліцкую. Васіль Ліхач прызнаўся Але Наліцкае, што ў час вучобы:

...ты пяць гадоў сушыла маё сэрца.

— «Драма». Іван Шамякін[11].

Пасьля яны пайшлі ў сьвятліцу, дзе агаласілі вынікі галасаваньня: Васіль Ліхач меў 276 галасоў, Галубятнік меў 132, Шатохін меў 39. Вынікі галасаваньня ўстрывожылі Алу Наліцкую, бо яе маглі выклікаць у абком і мець цяжкую размову за дрэнную арганізацыю выбараў, бо не таго выбралі[11].

Васіля Ліхача выбралі дырэктарам заводу аўтапрычэпаў.

Пасьля выбараў на наступны дзень Ала Наліцкая займаецца справамі ў горадзе, дзе быў лівень. Заліло падвалы і склад зь лекамі ў аптэцы і да поўначы першы сакратар гаркому Ала Наліцкая займалася справамі па ачышчэньні гораду пасьля ліўня. На наступны дзень паехала ў калгас, дзе сганялі мяшчан для збору ўраджаю. Старшыня калгасу Фрол Эдуардавіч Івіца сустрэў першага сакратара гаркому спакойна і сказаў, што ім у калгасе столькі людзей зь места ня трэба. Гэта разлавала Алу Наліцкую і рашыла пазьней выгнаць Фрола Івіцу са старшынства ў калгасе. Іван Шамякін коратка апісаў тайныя вечы начальства ў гаркоме, дзе начальства з РАПА патрабуюць многа людзей у калгасы, а дырэктары прадпрыемстваў адгаворваюць, бо лета — час водпускаў і людзей цяжка сагнаць у калгас. Гутарылі Ала Навіцкая і Фрол Івіца пра Перабудову ў СССР. Фрол Івіца пачаў хваліцца пра дасягненьні перабудовы ў калгасе. Ала Навіцкая яго слухала і стала ясна ёй, што яго ня выгнаць з калгасу. Рашыла, што трэба будзе выгнаць мякка, трэба павысіць і перавесьці ў РАПА. Заехалі ў сьвінарнік, дзе 6000 галоў. Сьвінарнік сьмярдзеў. Але Наліцкае стала балець галава і яна перапыніла гутарку зь Івіцам і паехала безь яго ў поле. Выйшла з машыны і гуляла па полі.

Пасьля прагулкі загадала вознаму Толіку ехаць туды, дзе простыя людзі адпачываюць. Толік-шафёр пра сабе думаў, што страшна яму туды ехаць, бо можа сустрэць сваю нявесту. Яна ж вельмі раўнавала яго да Алы Навіцкае. Ад жары і страху сустрэчы нявесты Толік успацеў. Ала Навіцкая заўважыла тое і падумала:

Мне брыдка падумаць, што трэба класьціся спаць з мужчынам. Ад іх потам пахне, тытунём і... гарэлкай

— «Драма». Іван Шамякін[12].

Ала Навіцкая даехала на сваёй службовае белае новае машыне «Волга» да ракі, дзе адпачываў народ. І пачала хадзіць босая, але адзетая. Бачыла тысячы людзей у трусах і бюстгальтарах. Каб убачылі іх дзе-небудзь на балконе ў такім выглядзе — сьмех, а тут спакойна ходзяць і нічога.

Некаторыя старэйшыя жанчыны, работніцы, пэўна, купаюцца ў трусах і бюстгальтарах. І ніхто не зьвяртае на гэта ўвагі. Дзіўныя пляжныя ў моўнасьці! Зьявілася б жанчына ў такім ўбраньні, напрыклад, на балконе сваёй кватэры — скандальная прыгода, а тут — хоць бы што.

— «Драма». Іван Шамякін[13].

Ала Навіцкая спамінае, як яна адпачывала на Залатых Пясках і насіла імпартны (г. зн. вельмі добры і недаступны для простых людзей) купальнік. Пайшла далей. Людзей стала менш, але былі і сядзелі і пілі гарэлку. Ала Навіцкая зьлілася, бо дзе ж бяруць гарэлку. Нечакана сустрэла Васіля Ліхача. Ён быў з дачкою (ёй тры гады, а сын у піянэрскіх лягеры) і жонкаю Дашаю (яна мэдычная сятра). Яны адпачывалі. Ала Навіцкая пра сябе заўважыла, што дырэктар Васіль Ліхач адпачывае, а яго работнікі на полі ў калгасе робяць. Потым пачала глядзець на яго голае у трусах цела:

У думках... — азначыла: прыгожы. Высокі, стройны, мускулісты, як спарцмэн. Загарэлы.

— «Драма». Іван Шамякін[14].

Ала Навіцкая не захацела піць разам зь Ліхачамі і адышла ў лес. За дзеравам яна стала і слухала, што скажуць Ліхачы. Яны ня бачылі Алу Навіцкую і Васіль Ліхач пачаў гутарыць з жонкаю. Ён сказаў, што ногі ў Алы Навіцкае прыгожыя. Жонка Васіля Ліхача спытала пра дзявоцтва Алы Навіцкае. Васіль Ліхач сказаў, што для Алы Навіцкае работа важней за мужа і сям'і. Жонка абазвала Алу Навіцкую дураю[15].

Ала Навіцкая прыехала да дому і памылася. Выйшла з душу і глядзела на свае голае цела:

Здалёк блізарукія вочы ўбачылі адлюстраваньне ўласнага цела, як у тумане. Гэта прыцягнула ўвагу — што на палотнах імпрэсіяністаў. Наблізілася да люстра, агледзела сабе пільна, да радзімае плямкі на левай грудзі. Ніколі так не разглядала сябе, голую. Залюбавалася. Сапраўды прыгожая! Якая дасканаласьць форм! Мастакі мінулага былі ня дурні, разумелі гэта, калі пісалі так многа голую натуру, жаночую. І Ліхач мае густ: не пабаяўся жонцы сказаць, што ў Алы прыгожыя ногі; ў яго жонкі тоўсьценькія.

— «Драма». Іван Шамякін[15].

Затым, Ала Навіцкая мела плоцкія мысьла пра Васіля Ліхача і прадставіла блізкасьць зь ім:

— Фу, якая брыдота! — і плюнула на люстра, у тое месца, дзе адлюстроўваўся залацісты трохвугольнік.

— «Драма». Іван Шамякін[15].

Васіль Ліхач едзе ў Маскву, ў міністэрства. Васіль Ліхач хоча выбіць у міністэрстве для свайго заводу новыя сродкі вытворчасьці. Выбіў. Міністар даў заводу заходненямецкую вытворчую лінію. Паехаў Васіль Ліхач у міністэрства абароны СССР, бо яно замаўляла на яго заводзе вырабы, якія не давалі магчымасьці выканаць плян вытворчасьці. Пасьля таго, Васіль Ліхач паплыў на катары з дырэктарам «Азоўсталі» на Азоўскае мора. Яму звоніць з заводу аўтапрычэпаў Галубятнік і гаворыць загад Алы Навіцкае. Васілю Ліхачу трэба вяртацца на завод, а потым ехаць у гарком да Алы Наліцкае. Прычына — прыйшла скарга бязь імя, што Васіль Ліхач адпачывае за кошт заводу аўтапрычэпаў на Азоўскім моры.

Васіль Ліхач спамінае пра плоцкае каханьне з Алаю Наліцкаю ў час вучобы. Ён хацеў тады спакусіць яе, бо яго справаздача пра вытворчую практыку не спадабалася Але[16]. Плоцкае каханьне магло б зьмякчыць Алу Навіцкую, а, нават, прымусіць выйсьці за Васіля замуж.

Ала Навіцкая была вымушаная сабраць работнікаў гаркому, бо іх работнік Эдуард Булаўскі п'янстваваў і заснуў на лаве каля будынку гаркому. Яго разбудзіў міліцыянэр і затрымаў. Эдуард Булаўскі малады работнік, загадчык аддзела прапаганды гаркому і намесьнік старшыні таварыства цьвярозасьці. Ала Наліцкая ўзгадніла ў абкоме, што Эдуарда Булаўскага звольняць з работы і выключаць з партыі. Другая справа была аб дэзэрцірстве загадчыка фэрмы калгаса імя Кірава Адама Гулевіча. Ён занізіў свой узрост і не папаў пад мабілізацыю ў Савецкае войска ў 1944 годзе. Бацька Адама Гулевіча быў солтысам пры Польшчы, а ў час першых Саветаў старшынём сельскага савета. Кнігу гміны аб рэгістрацыі нараджэньняў і сьмерцяў закапалі. Адам Гулевіч занізіў узрост і немцы не пагналі яго ў Нямеччыну. А ў 1944 годзе Адам Гулевіч змаўчаў і не пайшоў у войска СССР. Пазьней, нехта з калгасу імя Кірава ў Вільні знайшоў касьцёльныя кнігі і адкрыўся сапраўдны ўзрост Адама Гулевіча[b].

Ала Навіцкая пачала ўспамінаць свае сны. Першы сон быў зь дзіцём, хлопчыкам, зь якім яна бавіла час. Другі сон быў плоцкі, бо спала з двума мужчынамі: Васілём Ліхачом і Толікам сваім шафёрам[17]. Пры чым яна спала зь імі ў сьне дзьве ночы запар. Пасьля тых сноў, Ала Навіцкая бачыла, што ўсе мужчыны яе хочуць і жадаюць. Потым быў адзін сон некалькі дзён. Ала Навіцкая карміла дзіцё сваімі грудзямі. Днём грудзі пачалі балець. Яна паехала да лекараў. Яе праверылі, але нічога не знайшлі. Ала Навіцкая пачала думаць пра сваю будучыню, сваю адзіноту. У 36 гадоў радзіць дзіцё — цяжкая справа. Думала, што будзе ў старасьці. Адзінота. Праз 6 ці 7 гадоў ужо ня будзе магчымасьці радзіць, бо будзе позна. Ала Навіцкая пачала шукаць мужчыну, які будзе бацькам. Толік-шафёр быў добры для таго, але Ала Навіцкая баялася. Толік мог пакаяцца перад нявестаю, а тая падымае крык і справа дойдзе да начальства Алы Навіцкае. Яе маглі выгнаць з работы, а яна страціць пасаду, членства ў партыі, кар'еру загубіць. Многіх перабірала ў сваіх думках. Толькі адзін быў у галаве. Яго не магла сагнаць — Васіль Ліхач.

Перад вачыма стаяў адзін. Куды б ні плылі думкі, круг іх замыкаўся на ім. Толькі яму магла б сказаць... у пэўных умовах:
«Вася, я хачу дзіця... ад цябе».
Але менавіта — ў пэўных умовах. А якія яны, гэтыя ўмовы? Як іх стварыць? Першыя бяссонныя гадзіны яна гнала іх прэч:
«Зьгінь з маіх вачэй. Нахабнік! Брыдкі тып! Памяло!»
А над сьвітаньні прасіла:
«Здагадайся сам — прыйдзі. Не прымушай мяне прыніжацца. Я ж — жанчына. А нават у раманах... у старых раманах гераіні ніколі не прасілі дзіця».

— «Драма». Іван Шамякін[10].

Пытаньне пра Эдуарда Булаўскага рашылі на гаркоме. Яму далі вымову без занясеньня ў асабістую справу.

Далей, Ала Навіцкая сустрэлася з Васілём Ліхачом у сваім кабінеце. Ён расказваў пра свае прыгоды ў час падарожжа з АзоўсталіУССР) у Беларусь. Паехаў у Талін у ЭССР, бо не было білетаў ў Менск. Затым прасіў грошаў для падарожжа, бо ўсе патраціў на білет у Талін. Грошы здабыў зь цяжкасьцямі. Пачаў хваліцца пра новую лінію, якую выбіў у Маскве ў міністэрстве. Ала Навіцкая слухала яго і думала, што хоча яго прасіць пра дзіця ад яго... Васіль Ліхач жа думаў аднавіць плятанічныя адносіны зь ёю:

Не засохла ж яна зусім. Наадварот набыла больш жаноцкасьці, формы акругліліся. Памаўзьліва заглянуў у разрэз плацьця.

— «Драма». Іван Шамякін[18].

Іван Шамякін апісвае адносіны Васіля Ліхача на новым заводзе аўтапрычэпаў, дзе ён стаў дырэктарам пасьля выбараў. Скаргі пачалі пісаць на Васіля Ліхача. Скаргі былі тайныя. Было невядома хто ж піша. Васіль Ліхач пачаў шукаць. Галубятнік падказаў, што гэта родзічы Шатохіна. Іх многа на заводзе. Шатохін быў праціўнікам на выбарах дырэктара заводу аўтапрычэпаў. Васіль Ліхач перамог Шатохіна на выбарах.

Васіля Ліхача правяралі рэвізоры па пытаньні падарожжа, адпачынку ў Азоўскім моры. Васіль Ліхач усё не прызнаваўся. Падарожжа было службовае, а расходы былі толькі на патрэбы работы. Для адпачынку нічога ня траціў.

Прывязьлі новую лінію для заводу аўтапрычэпаў. Васіль Ліхач загарэўся задумаю, каб хутка наладзіць вытворчасьць на новае лініі. Не было работнікаў. Лета. Жнівень. Захацеў Васіль Ліхач адзываць з водпуску работнікаў. Заўком выступіў супраць. Паседжаньне прафкому заводу выступіла супраць Васіля Ліхача, бо водзыў з водпуску незаконны. Васіль Ліхач пасварыўся з заўкомам Зояй Іванаўнай Булат. Яна паскардзілася ў гарком. Ала Навіцкая пазвала ў гарком Васіля Ліхача. Была гутарка. Васіль Ліхач сабраў некаторых работнікаў заводу аўтапрычэпаў і хацеў сагнаць з пасады заўкому Зою Булат. Гэта не ўдалося. Адазваць з водпуску ўдалося толькі непасрэдна зьвязаных з наладжваньнем новае лініі. Гарком патрабаваў людзей у калгасы на збор ураджаю. Васіль Ліхач высупіў супраць. Яго пазвалі ў бюро гаркому. Васіля Ліхача і сакратара парткому заводу Паўла Шур'яка вінавацілі ў зрыве жніва.

Васіль Ліхач страціў добрыя адносіны з заўкомам Зояй Булат. Інжынэр Шпілеўскі прасіў для сябе кватэру. Васіль Ліхач згадзіўся, бо пазьней, даведаўся, што Шпілеўскі развёўся з жонкай і тая выжывае Шпілеўскага і дзяцей з дому. Васіль Ліхач ня мог даваць кватэру бяз згоды прафкому. Зоя Булат выступіла супраць Шпілеўскага, бо яна мела свой сьпіс людзей для паляпшэньня жыльлёвых умоў. Зоя Булат напісала скаргу ў вышэйшыя прафсаюзы. Васіль Ліхач даваў ім адказы.

Новую лінію з Заходняе Нямеччыны злучылі і паставілі, але наладзіць не ўдалося. Васіль Ліхач паехаў у Маскву. Прывёз наладчыкаў, але яны не змаглі наладзіць. Лінія была даўно прывезеная ў СССР. Час для гарантыйнага абслугоўваньня прайшоў і работнікі вытворцы з Заходняе Нямеччыны не прыехалі б. Васіль Ліхач спрабаваў за грошы, за валюту заказаць работнікаў вытворцы. Валюту не далі, бо выйшла новая інструкцыя. Былі для гэтага і такія правалочкі: згода гаркому, абкому, міністэрства ў Маскве, КДБ БССР і г.д. Плян завод аўтапрычэпаў праваліў. Ала Навіцкая пазвала Васіля Ліхача на паседжаньне бюро гаркому. Гарком даў Васілю Ліхачу вымову з запісам у асабістую справу. Васіль Ліхач абяцаў скардзіцца ў абком КПБ.

Васіль Ліхач дома гутарыць з жонкаю Дашаю. Прызнаўся, што цалаваўся з Алаю Навіцкаю. Гаварылі пра вымову на гаркоме для Васіля Ліхача. Ён прызнаўся, што хоча быць дырэктарам МАЗу, БелАЗу. Вінаваціў Васіль Ліхач, што Ала Навіцкая ня ведае эканомікі, бо ніколі не была на вытворчасьці.

Васіля Ліхача пазвалі на паседжаньне гарвыканкому Савету народных дэпутатаў. Васіль Ліхач не прыехаў, бо слухалі справу інжынера Шпілеўскага і яго кватэры. Суд пастанавіў высяліць Шпілеўскага. Шатохін намесьнік старшыні выканому Савету народных дэпутатаў хацеў пасяліць свайго свата і сваю дачку. Ала Навіцкая загадала начальніку міліцыі Мігуну прыгнаць на паседжаньне выканкому Васіля Ліхача. Мігун прыехаў на завод аўтапрычэпаў. Васіля Ліхача не было, бо ён паехаў да свайго бацькі на вёску. Начальнік міліцыі Мігун рашыў сядзець у кабінеце Васіля Ліхача і чакаць, каб узяць яго пасьля п'янкі. Прывезьці на паседжаньне выканкому п'яным. Гэта павінна было памагчы Мігуну ў кар'ерным росьце. Іван Шамякін апісвае, як Васіль Ліхач хаваецца ад пасыльных з гарвыканкому. Сакратарка Рэгіна здала месца, дзе Васіль Ліхач будзе хавацца. Мігун і Шатохін знайшлі яго ў гаражы. Мігун убачыў у гаражы на тумбачцы напаўпустую бутэльку гарэлкі «Сталічная». Ўзяў яе. Шатохін убачыў бутэльку і ўцёк. Васіля Ліхача павёў Мігун на асьведчаньне на цьвярозасьць, бо думаў, што Васіль Ліхач па-ціху піў гарэлку ў гаражы. Мігун сілай вязе Васіля Ліхача ў паліклініку. Васіль Ліхач прайшоў праверку, але ён быў цьвярозы. Васіль Ліхач хоча ехаць у гавыканком, а Мігун сілай спрабуе везьці ў шпіталь інвалідаў вайны. Васіль Ліхач выскоквае з машыны на хаду, але няўдала, бо цьвік прабівае грудзі і сэрца.

Васіль Ліхач сканаў.

Вобразы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У аповесьці «Драма» можна назваць два галоўныя вобразы:

  • Ала Уладзіславаўна Наліцкая сакратар гаркому райцэнтру, дзе ідуць падзеі аповесьці, а яшчэ слуцкая шляхцянка;
  • Васіль Васільевіч Ліхач дырэктар заводу, якога выбралі работнікі на галасаваньні, тутэйшы ўраджэнец.

Ала Наліцкая справавала барацьбу з п'янствам і змагалася за цьвярозасьць. Іван Шамякін вядзе тры лініі аповесьці:

  • Ала Наліцкая і Васіль Ліхач, плоцкія адносіны, а правільна іх адсутнасьць.
  • барацьба з п'янствам і барацьба за цьвярозасьць на рабоце і ў вольны час ад работы
  • перабудова ў СССР пры М. Гарбачове, вольныя выбары і спробы па-ціху адмяніць свабоду выбараў

Толік-шафёр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Толік-шафёр, які возіць Алу Наліцкую. Раней, у войску, вазіў генерала. Потым вазіў папярэдніка Алы Навіцкае. Папярэдні першы сакратар гаркому быў мужчынам і езьдзіў у суседні горад да жанчыны, па тае прычыне і быў выгнаны. Толік — чысьцюля. Машына заўсёды чыстая[19]. Ня любіць езьдзіць у калгасы, бо там дарогі гразныя і машына будзе гразнаю. Толікава нявеста Данута ня любіць Алу Наліцкую, раўнуе. Хоча, каб Толік, перавёўся куды-небудзь. Ала Наліцкая падабаецца Толіку

Толя ганарыўся новай гаспадыняй: прыгожая, маладая, далікатная і правільная, як генерал, ніякіх вольнасьцей не дазваляе сабе.

— «Драма». Іван Шамякін[20].

Ала Навіцкая ў Толіку бачыла магчымага біялягічнага айца свайго дзіцяці. Хацела спакусіць яго, але баялася Толікавае нявесты. Толік мог пакаяцца перад нявестаю, а яна падняла б крык. Алу Навіцкую начальства магло звольніць з пасады, выгнаць з партыі, канец яе кар'еры. Аднак для Алы Навіцкае Толік быў прывабным, бо малады. Ала Навіцкая думала пра Толіка:

Спакусіць Толю? Спакусіць можна — пазірае на яе калені пажадліва.

— «Драма». Іван Шамякін[21].

Іван Шамякін ні слова не пісаў пра КДБ СССР. Толік-шафёр у войску вазіў генерала. Яго абавязкова контрвыведка з КДБ абавязала пісаць усё, што рабіў генерал. Іначай яго б проста перавялі на іншую пасаду. Ала Наліцкая першы сакратар гаркому і яе таксама глядзелі з КДБ. Толік-шафёр быў бы вельмі добрым сэксотам для перадачы ўсіх дзеяньняў Алы Навіцкае.

Плоцкія дзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Васіль Ліхач па-ціху глядзіць на ногі Алы Наліцкая, якія добра было відаць. Яна была ў кароткае спадніцы, вышэй каленяў. Ад чаго Алу Наліцкую дало ў жар. Яна часта бачыла:

мужчыны часта паглядвалі на яе прыгожыя ногі.

— «Драма». Іван Шамякін[9].

Мне брыдка падумаць, што трэба класьціся спаць з мужчынам. Ад іх потам пахне, тытунём і... гарэлкай

— «Драма». Іван Шамякін[22].

Ала Навіцкая пачала глядзець на голае у трусах цела Васіля Ліхача:

У думках... — азначыла: прыгожы. Высокі, стройны, мускулісты, як спарцмэн. Загарэлы.

— «Драма». Іван Шамякін[14].

Ала Навіцкая не зьвяртала ўвагу на Васіля Ліхача ў час свае вучобы. Яна ім зацікавілася толькі тады, калі Васіль Ліхач пачаў лазіць на вяроўцы ў інтэрнат да дзяўчат.

Ала Навіцкая прыехала да дому і памылася. Выйшла з душу і глядзела на свае голае цела:

Здалёк блізарукія вочы ўбачылі адлюстраваньне ўласнага цела, як у тумане. Гэта прыцягнула ўвагу — што на палотнах імпрэсіяністаў. Наблізілася да люстра, агледзела сабе пільна, да радзімае плямкі на левай грудзі. Ніколі так не разглядала сябе, голую. Залюбавалася. Сапраўды прыгожая! Якая дасканаласьць форм! Мастакі мінулага былі ня дурні, разумелі гэта, калі пісалі так многа голую натуру, жаночую. І Ліхач мае густ: не пабаяўся жонцы сказаць, што ў Алы прыгожыя ногі; ў яго жонкі тоўсьценькія.

— «Драма». Іван Шамякін[15].

Затым, Ала Навіцкая мела плоцкія мысьла пра Васіля Ліхача і прадставіла блізкасьць зь ім:

— Фу, якая брыдота! — і плюнула на люстра, у тое месца, дзе адлюстроўваўся залацісты трохвугольнік.

— «Драма». Іван Шамякін[15].

Барацьба з п'янствам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ала Наліцкая сядзіць на выбарах разам з Шатохіным у Прэзыдыюме (так зваўся памост у сьвятліцы, дзе быў сабор работнікаў заводу аўтапрычэпаў) і Шатохін пахнуў добрым адкалёнам, а не тытунём[23]. Ала Наліцкая думае пра яго:

Ці ж ня п'е ён яго?

— «Драма». Іван Шамякін[23].

Ніжэй, Ала Наліцкая думае, што трэба Воблікава пакараць вымоваю за продаж гарэлкі ў выхадныя.

Перабудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ала Наліцкая[9] думала, што трэба сабраць дырэктараў гарадзкіх заводаў і старшыняў калгасаў. Яна хацела параіць ім, што рабіць са зборам ураджаю. Тайна, каб ніхто аб тым з насельнікаў гораду ня ведаў. Гэта было забаронена ў час Перабудовы.

Іван Шамякін апісвае выбары дырэктара заводу, пошук асобы на пасаду дырэктара і пошук праціўніка на выбарах «для віду». Усе выбары павінныя былі стаць падманам, дзе вынікі ўжо зацьверджаныя, бо дырэктарам павінен быў быць Мікалай Шатохін.

Ала Наліцкая мела наступныя мыслі:

Але кадравая палітыка патрабуе, пры самай шырокай дэмакратыі, гнуткасьці, каб правесьці ўзгодненага чалавека. Стыхіі ня можа быць. Так разумела малады сакратар гаркома. Бо інакш у чым жа сэнс партыйнага кіраўніцтва?

— «Драма». Іван Шамякін[4].

Работнікі выбралі Васіля Ліхача сваім дырэктарам. Ала Навіцкая баялася, што за гэта яе могуць пазваць у абком для непрыемнае размовы.

Ала Наліцкая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аповесьць «Драма» гэта аповесьць пра Алу Навіцкую. Ўсе астатнія вобразы дапаўняюць карціну жыцьця. Яны паказваюць будзённасьць Алы Навіцкае, бо яе жыцьцё, патрэбы, толькі яе жыцьцё і патрэбы. Сьвет жыве безь яе і будзе жыць безь яе.

Ала Уладзіславаўна Наліцкая сакратар гаркому райцэнтру на захадзе БССР, дзе ідуць падзеі аповесьці, а яшчэ слуцкая шляхцянка. Ёй 36 гадоў, ня замужам і ня мае дзяцей. Ала Наліцкая справавала змагацца зь п'янствам і змагалася за цьвярозасьць.

Васіль Ліхач апісаў Алу Навіцкую:

— Яна з той пароды жанчын, якія аддаюцца рабоце, а не мужчыне.

— «Драма». Іван Шамякін[15].

Ала Навіцкая на людзях думае пра работу, толькі пра работу. Па-ціху, сама з сабою мае трохі іншыя мысьлі. Думае пра мужчын, спакушэньне свайго падначаленага Толіка-шафёра, свайго падначаленага Васіля Ліхача.

А вось Ала Навіцкая думае пра свае цела:

Здалёк блізарукія вочы ўбачылі адлюстраваньне ўласнага цела, як у тумане. Гэта прыцягнула ўвагу — што на палотнах імпрэсіяністаў. Наблізілася да люстра, агледзела сабе пільна, да радзімае плямкі на левай грудзі. Ніколі так не разглядала сябе, голую. Залюбавалася. Сапраўды прыгожая! Якая дасканаласьць форм! Мастакі мінулага былі ня дурні, разумелі гэта, калі пісалі так многа голую натуру, жаночую. І Ліхач мае густ: не пабаяўся жонцы сказаць, што ў Алы прыгожыя ногі; ў яго жонкі тоўсьценькія.

— «Драма». Іван Шамякін[15].

Вобраз Алы Наліцкае выдуманы і проста ня мог існаваць у канцы 1980-ых гадоў. Першы сакратар гаркому КПСС ня мог быць жанчынаю і ня мог быць прывабнаю жанчынаю. Лад жыцьця партработнікаў быў зьвязаны з пастаяннымі паседжаньнямі. Яны рэдка езьдзілі, хадзілі. Яны не займаліся спортам. З гадамі (Ала Навіцкая мае 36 гадоў) іх цела і здароўе пагаршалася. Хворы чалавек ня можа быць прывабным.

Васіль Ліхач[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Васіль Ліхач выдуманы вобраз. Дырэктары заводаў у канцы 1980-ых гадоў вялі свае жыцьцё падобнае да ладу жыцьця партработнікаў. Трэба п'янстваваць, езьдзіць на паляваньні разам з партработнікамі. Іначай не было б павышэньня. Начальства мела ўжо свае хваробы, а яны рабілі іх не прывабнымі для жанчын. Іван Шамякін не апісвае адносіны Васіля Ліхача са сваімі работніцамі заводу аўтапрычэпаў. Ён мог раздаваць жытло ў інтэрнаце. Многія жанчыны гатовыя былі за жыльлё спаць з начальнікамі, а нават зь непрывабнымі начальнікамі.

Васіль Ліхач вельмі падабаецца Але Навіцкае. Яна пачала глядзець на голае у трусах цела Васіля Ліхача:

У думках... — азначыла: прыгожы. Высокі, стройны, мускулісты, як спарцмэн. Загарэлы.

— «Драма». Іван Шамякін[14].

Ала Навіцкая не зьвяртала ўвагу на Васіля Ліхача ў час свае вучобы. Яна ім зацікавілася толькі тады, калі Васіль Ліхач пачаў лазіць на вяроўцы ў інтэрнат да дзяўчат[14].

Васіль Ліхач кепскі начальнік. Яго выбралі на пасаду дырэктара заводу аўтапрычэпаў. Ён ня ведаў, што яго праціўнік на выбарах Шатохін (намесьнік старшыні гарвыкакому) мае на заводзе сваякоў. Яго сваякі пачалі задзіраць з Васілём Ліхачом. Патрабаваць службовыя кватэры для іх, а работнікам заводу аўтапрычэпаў нічога не даваць. Васіль Ліхач рашыў не даваць кватэру сваякам Шатохіна. Заўком Зоя Булат (сваячніца Шатохіна) пачала пісаць скаргі на Васіля Ліхача ў прафсаюз. Пачаліся суды з-за кватэры. Васіль Ліхач іх прайграў, бо ня ведаў жыльлёвае права СССР. Шатохін карыстаецца сваімі ўплывамі ў гарвыканкоме, каб ціснуць на Васіля Ліхача. Яго пазвалі у гарвыканком для тлумачэньня з-за не выкананьня пастановы суду. Васіль Ліхач адмовіўся і не прыйшоў. Ала Навіцкая загадала міліцыянэру Мігуну асабіста прыгнаць у гарвыканком Васіля Ліхача.

Усе беды Васіля Ліхача пачаліся з-за не павагі да начальства гарвыканкому.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слова гэта выдзеленае Іванам Шамякіным.
  2. ^ Іван Шамякін не напісаў у аповесьці, што рашылі ў гаркоме па справе Адама Гулевіча.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 361—453. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  2. ^  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Сэрца на далоні»: Раман; «Шлюбная ноч»: Аповесьць / прадмова В. Каваленкі, рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Я. А. Бабель, Л. П. Бялова. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 1. — С. 7. — 541 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  3. ^ а б  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Сэрца на далоні»: Раман; «Шлюбная ноч»: Аповесьць / прадмова В. Каваленкі, рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Я. А. Бабель, Л. П. Бялова. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 1. — С. 11. — 541 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  4. ^ а б  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 363. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  5. ^ а б  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 366. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  6. ^  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 368. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  7. ^ а б в г д  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 371. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  8. ^ а б в г  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 369—370. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  9. ^ а б в г  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 374. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  10. ^ а б  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 412—413. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  11. ^ а б  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 375. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  12. ^  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 384. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  13. ^  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 387. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  14. ^ а б в г  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 390. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  15. ^ а б в г д е ё  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 391—392. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  16. ^  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 405. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  17. ^  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 408—409. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  18. ^  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 419. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  19. ^  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 379. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  20. ^  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 383. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  21. ^  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 412. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  22. ^  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 384. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х
  23. ^ а б  Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — Т. 3. — С. 373. — 462 с. — 39 200 ас. — ISBN 5-340-00791-Х

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. Т. 1 «Сэрца на далоні»: Раман; «Шлюбная ноч»: Аповесьць / Прадмова В. Каваленка, рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Я. А. Бабель, Л. П. Бялова. — Мн.: Маст. літ., 1992. — 541 с. — isbn 5-340-00791-Х.
  • Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. Т. 2 «Сьнежныя зімы»: Раман; «Гандлярка і паэт»: Аповесьць / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар А. І. Дрозд, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары К. А. Крукоўская, Л. М. Маслоўская. — Мн.: Маст. літ., 1992. — 558 с. — isbn 5-340-00793-6.
  • Шамякін, Іван Выбраныя творы: У 3 т. Т. 3 «Вазьму твой боль»: Раман; «Драма»: Аповесьць; «Аксана»: Апавяданьне / рэдактар М. І. Котаў, мастак С. В. Макееў, мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін, тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова, карэктары Л. М. Маслоўская, К. У. Дзьмітрыенка. — Мн.: Маст. літ., 1992. — 462 с. — isbn 5-340-00791-Х.