Перайсьці да зьместу

Парнаграфія ў Харватыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парнаграфія ў Харватыі — незабароненая, але мае абмежаваньні ў выкарыстаньні і доступе асоб да яе. Выпрабы з жорсткаю парнаграфіяю нельга прадаваць ці даваць асобам да 18 гадоў. Гэта караецца ў Харватыі. Захоўваньне, перадача, продаж дзіцячае парнаграфіі забароненае і караецца пазбаўленьнем волі (затворам) да 10 гадоў. Дарослыя людзі, што наўмысна паказваюць порнавырабы дзецям караюцца навязкаю або затворам да 1 году.

Навука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Харватыі вучоныя з ВНУ ў Загрэбе разам з вучонымі з Канады з вобласьці Антарыё правялі дасьледаваньні, дзе вывучалі шкоднасьць парнаграфіі. Яна неабавязкова шкодзіць маладым асобам. Важнае тое, што порнавырабы ня шкодзяць пры ўмове адсутнасьці насільля і гвалту[1]. Настрой асобы зьвязаны з выкарыстаньнем порнавырабаў. Высокая амаацэнка і заніжаная самаацэнка была зьвязаная з карыстаньнем порнавырабамі. Нізкая самаацэнка і прыгнечаны стан маладых жанчын быў зьвязаны з магчымасьцю ўзьнікненьня карыстаньня порнавырабамі.

Парнаграфія ў сеціве дала магчымасьць доступу да порнавырабаў большае колькасьці асоб, сярод іх дзяцей і маладых людзей. Дасьледаваньне асоб паміж 10 і 16 гадоў высьветліла, што каля 27 % зь іх глядзела порнавырабы. Сярэдні ўзрост, хто бачыў порнавырабы ў Харватыі складае 12,5 гадоў. Прыблізна 88 % хлопчыкаў і 66 % дзяўчын сатыкаліся ў сеціве з порнастаронкамі з дапамогаю мабільных прыладаў.

У 2011 годзе дасьледаваньне паказала, што 60 % жанчын у Харватыі самі задавольваюць без удзелу іншых асоб. Гэта дае палёгку жанчынам. Порнавырабы ў сеціве дапамагаюць пры самазадавальненьні[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]