Перайсьці да зьместу

Узрост сэксуальнай згоды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Узрост у розных краінах
     — полавае паўналецьце
     — менш за 12
     — 12
     — 13
     — 14
     — 15
     — 16
     — 17
     — 18
     — 19
     — 20
     — 21+
     — розны ў розных частках краіны
     — павіннныя быць у шлюбе
     — не вызначаны законам
     — няма зьвестак

Узрост сэксуальнай згоды — у карным праве ўзрост, зь якога чалавек лічыцца здольным даць інфармаваную згоду на каханьне зь іншай асобай. У большасьці выпадкаў, дарослы нясе карную адказнасьць, калі ён уступае ў палавую сувязь з асобай, якая не дасягнула гэтага ўзросту.

Пакараньні за гэта правапарушэньне вар’ююцца ў залежнасьці ад заканадаўства, узросту старэйшага ўдзельніка і розьніцы паміж удзельнікамі. У заканадаўствах некаторых краінаў таксама маецца паняцьце ўзросту сэксуальнай згоды ў сытуацыях, калі дарослы знаходзіцца ва ўладнай у дачыненьні да малодшага ўдзельніка (настаўнікі, урачы, трэнэры, працаўнікі праваахоўных органаў, члены сям’і).

Узрост сэксуальнай згоды ня варта блытаць з узростам паўналецьця ці ўзростам, зь якога чалавек можа ўзяць шлюб. Словы спакушэньне непаўналетніх азначае спакушэньне асобаў, які не дасягнулі менавіта ўзросту згоды, а ня ўзросту паўналецьця (разумеючы пад узростам паўналецьця ўзрост атрыманьня грамадзянінам чарговай часткі ці ўсёй поўнасьці грамадзянскіх правоў і абавязкаў).

Узрост сэксуальнай згоды можа значна адрозьнівацца ў залежнасьці ад заканадаўства, хоць у большасьці краінаў ён знаходзіцца паміж 14 і 16 гадамі. Тым ня менш узрост сэксуальнай згоды можа як адсутнічаць зусім, так і дасягаць 20 гадоў. Пэўная лічба можа вызначацца тыпам каханьня.

Узрост сэксуальнай згоды ў розных краінах

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гэта табліца прадстаўлена толькі для параўнаньня «нормаў» у розных краінах і ня можа лічыцца канчатковай.

не ўсталяваны 9 12 13 14 15 16 17 18 20

Катар[1]
Саудаўская Арабія[2]

Емэн[3]

Ангола[4]
Мэксыка[5]
Філіпіны[6]

Аргентына
Буркіна-Фасо[7]
Гішпанія[8]
Паўднёвая Карэя[9]
Японія[10]

Аўстрыя
Альбанія
Баўгарыя
Балівія[11]
Босьнія і Герцагавіна
Бразылія
Ватыкан[12]
Вугоршчына
Нямеччына
Італія
Кітай
Калюмбія[13]
Ліхтэнштайн
Мадагаскар
Парагвай
Пэру
Партугалія
Сэрбія
Сьера-Леонэ
Тога
Фарэрскія астравы
Харватыя
Чарнагорыя
Чылі
Эквадор
Эстонія

Габон
Гвадэлупа
Гвінэя
Грэцыя
Данія
Ісьляндыя
Коста-Рыка
Кот-д’Івуар
Марока
Мартыніка
Маўрыкій
Манака
Новая Каледонія
Паўночная Македонія
Польшча
Пуэрта-Рыка
Румынія
Славаччына
Славенія
Танзанія
Тайлянд
Уругвай
Францыя[14]
Чэхія
Швэцыя
Этыёпія

Азэрбайджан
Армэнія
Аўстралія[15]
Альжыр
Андора
Антыгуа
Багамскія астравы
Барбадас
Бэліз
Беларусь
Бэльгія
Бэрмудзкія астравы
Батсвана[16]
Вялікабрытанія[17]
Вэнэсуэла
Гаяна
Ганконг[18]
Гуам
Зымбабвэ
Ізраіль[19]
Індыя
Ярданія
Казахстан
Камбоджа
Канада[20]
Кенія
Куба
Летува[21]
Латвія
Лібэрыя
Люксэмбург
Малайзія
Малі
Малдова
Нідэрлянды
Новая Зэляндыя
Нарвэгія
Новая Гвінэя
Расея[14]
Сальвадор
Сэнэгал[22]
Сынгапур
Сурынам
Таджыкістан
Тайвань
Тонга
Трынідад і Табага
Узбэкістан
Украіна[23]
Фіджы
Фінляндыя
Швайцарыя
Шры-Ланка
ПАР
Ямайка

Грэнада
Інданэзія
Ірляндыя
Кіпр

Вануату
Віетнам
Гаіці
Гватэмала
Дамініканская Рэспубліка
Эгіпет
Ірак
Мальта
Намібія
Нэпал
Нігерыя[24]
Аман[25]
Пакістан
Руанда
Свазіленд
Танзанія
Турэччына
Уганда
Эрытрэя

Туніс

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Пазашлюбны сэкс у Катары забаронены, але законы не ўсталёўваюць мінімальнага шлюбнага ўзросту.
  2. Пазашлюбны сэкс у Саудаўскай Арабіі забаронены, але законы не ўсталёўваюць мінімальнага шлюбнага ўзросту.
  3. Пазашлюбны сэкс у Емэне забаронены. У мінулым, узрост згоды быў усталяваны ў 15 гадоў. У 1999 годзе гэты закон быў адменены, і ўзростам згоды стаў лічыцца «надыход сталасьці», што кансэрватары інтэрпрэтавалі як 9-гадовы ўзрост.
  4. Сэкс зь дзецьмі да 12 лічыцца згвалтаваньнем; сэкс з падлеткамі ад 12 да 17 гадоў можа быць палічаны сэксуальным гвалтам .
  5. У некаторых штатах павышаны да 13-14 гадоў ці да дасягненьня палавой сталасьці.
  6. Толькі для бясплатнага ськса. Калі ж партнёр прапануе любую ўзнагароду, ськсуальны кантакт дазваляецца з 18 гадоў; гэта выводзіць дзіцячую прастытуцыю па-за рамкі закона. (Часопіс «Русский Репортер», № 24, 2008)
  7. Паводле сайта avert.org
  8. Паводле артыкула 181(2) гішпанскага КК. Аднак калі згода на сэкс была атрымана зманам, артыкул 181(3) павялічвае ўзрост згоды да 16 гадоў.
  9. Артыкул 305 КК Паўднёвай Карэі
  10. У некаторых прэфэтурах узрост згоды павялічаны да 18 гадоў мясцовым заканадаўствам. (Часопіс «Русский Репортер», № 24, 2008)
  11. 16 для юнакоў, 14 для дзяўчын
  12. Свайго крымінальнага заканадаўства ў Ватыкане няма, у гэтай краіне дзейнічае італьянскае крымінальнае заканадаўства, за выключэньнем тых выпадкаў, калі італьянскія законы супярэчаць папскім булам. Раней усе зьмены італьянскага крымінальнага заканадаўства аўтаматычна распаўсюджваліся і на Ватыкан, з 1 студзеня 2009 года гэта ня так. Такім чынам, узрост згоды ў Ватыкане супадае з італьянскім на 1 студзеня 2009, і складае 14 гадоў.
  13. Артыкул 208 КК Калюмбіі — «Abusive 'carnal access' of minors under 14 — He who has carnal access with a person under 14 years old, will be placed in prison for 4 (four) to 8 (eight) years.»
  14. 1 2 Адказнасьць партнёра за парушэнне ўзросту сэксуальнай згоды настае з 18 гадоў.
  15. У Паўднёвай Аўстраліі і Тасманіі — 17 гадоў; у Квінслэндзе для анальнага сэкса — 18 гадоў, гл. .
  16. 14 для юнакоў, 16 для дзяўчын
  17. Узрост згоды складае 18 гадоў у выпадку адносін з асобай, якая мае ўплыў і ўладу ў дачыненьні да непаўналетняга (апякун, настаўнік, і да т. п.)
  18. 18 для юнакоў, 16 для дзяўчын
  19. Калі розьніца ва ўзросьце менш 2 гадоў, узрост сэксуальнай згоды памяншаецца да 14.
  20. Калі розьніца ва ўзросце меншая за 5 гадоў, узрост сэксуальнай згоды памяншаецца да 14. Калі розьніца ва ўзросце меншая за 2 гады, узрост сэксуальнай згоды памяншаецца да 12. Узрост сэксуальнай згоды для анальнага сэксу — 18, незалежна ад розніцы ва ўзросьце.
  21. Country Report on Human Rights Practices in Lithuania
  22. Артыкул 320 КК Сенегала
  23. Усталявана адказнасьць толькі за палавыя адносіны з асобай, якая не дасягнула палавой сталасьці, аднак таксама ўсталявана адказнасць за распусныя дзеянні ў дачыненьні да асобы, якая не дасягнулага ўзросту 16 гадоў, гл. КК Украіны.
  24. «The minimum age of consensual sex is 18.» — 2009 Human Rights Report: Nigeria
  25. Пазашлюбны сэкс у Амане забаронены. Мінімальны ўзрост для шлюбу ў Амане — 18 гадоў.