Эротыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эратычная выява жаночай постаці
Эратычная фатаграфія XIX ст.

Эро́тыка — мастацтва перадачы сэксуальных эмоцыяў. Найболей часта эротыка выяўляецца з дапамогай выяўленчых мастацтваў, літаратуры і песень. Паводзіны асобаў намаляваных у эратычным творы можа быць зьвязана як з шчырым, амаль чароўным пачуцьцём каханьня, так і з звычайнай сэксуальнай пажадлівасьцю. У адрозьненьне ад парнаграфіі, эротыка не акцэнтуе графічныя дэталі палавых органаў і палавога акту. У эротыцы часта прысутнічае элемэнт недаказанасьці, няскончанасьці сюжэту — канчатак адлюстроўванай любоўнай прэлюдыі, яе дэталізацыя аддаецца на водкуп уяўленьню гледача, чытача або слухача. Тым ня менш эротыка часам узбуджае ўяўленьне больш, чым парнаграфія. Эратычныя творы могуць падвяргацца цэнзуры (гл. Мараль, Ханжаства).

Міталягічныя пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Афрадыта — старажытнагрэцкая багіня каханьня і прыгажосьці (Вэнэра ў старажытных рымлян).
  • Эрат, Эрас — старажытнагрэцкае бажаство, бог каханьня і запал (Купідон у рымлян). Толькі традыцыя клясычнай паэзіі робіць яго такім, робіць Эрата сынам Зэўса, спараджэньнем Ірыды і Зэфіра, сынам Афрадыты і Арэса.

Эротыка ў культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Францыск Скарына выдаваў свае кнігі з эротыкаю:

І пакуль недзе ў Італіі Мікелянджэла ды да Вінчы малявалі сваіх мадоннаў, наш славуты зямляк ціснуў аголеныя целы на гравюрах да Бібліі.

— Наша ніва. Як Скарына прасоўваў эротыку ў масы.[1]

Масавая культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]