Перайсьці да зьместу

Парнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выява Эдуара Аўрыля намаляваная ў 1907 годзе. Фані Гіль.

Парнаграфія ў Вялікабрытаніі й Паўночнай Ірляндыі забароненая і караецца правам. Яе азначэньне і караньне правіцца рознымі законамі, абрадамі й правіламі. Парнаграфічныя матэрыялы ў кожным асобным выпадку вызначаліся судом, або ўраднікам, пасьля іх кожнага асобнага рашэньня[1].

Да XIX стагодзьдзя Брытанія й Паўночная Ірляндыя ня маюць доказаў прысутнасьці парнаграфіі, акрамя невялікіх апісаньняў у хрысьціянскіх пісаньнях. Яны ў большасьці былі для апісаньня грэху і папярэджаньня чыненьня граху. Такі стан быў з-за таго, што архівы дзяржаўныя, асабістыя хаваліся ў манастырах і з-за існуючых правілаў пахатлівыя й плоцкія рэчы не маглі там хавацца. Парнаграфія проста выкідалася, спальвалася, або іншым спосабам зьнішчалася, як непатрэбная, непаважная рэч.

У XIX стагодзьдзі пачалі стварацца архівы неманастырскія: дзяржаўныя, прадпрымальніцкія, багатых асоб. У іх можна знайсьці парнаграфію. Яна была ў асноўным з Францыі: фатаграфіі, кнігі, кіно. У пачатку XX стагодзьдзя Брытанія стала моцнаю дзяржаваю ў сьвеці. Лёндан стаў сталіцаю Брытанскага царства. Розныя людзі выязджалі ў далёкія заморскія землі, дзе знаёміліся з рознымі звычаямі. Народы Брытанскага валадарства мелі рознае разуменьне прыстойнасьці.

У канцы XIX—пачатку XX стагодзьдзяў чалавек павінен быў адзетым і адкрытым мець толькі галаву. Такі погляд зьбліжаў брытанцаў да мусульман. Пасьля заканчэньня Другое сусьветнае вайны разуменьне прыстойнасьці і парнаграфіі пачаў мяняцца. Можна стала хадзіць у адзеньні, якое не прыкрывала рукі й ногі вышэй кален. Цалавацца ў грамадзкім месцы. Купацца ў рэках і моры ў ніжняе бялізьне.

У 1970-ыя гады пачалася сэксуальная рэвалюцыя. Кіно пачало паказваць плоцкае каханьне.

У XXI стагодзьдзі сеціва дало магчымасьць і доступ да порнавырабаў большасьці насельнікаў Брытаніі й Паўночнае Ірляндыі.

Вялікабрытанія й Паўночная Ірляндыя доўга не прызнавала парнаграфію. Толькі ў 1970-ыя гады плоцкае каханьне пачынае пранікаць у кіно й мастацтва, што было пазьней за Францыю, або Нямеччыну. У 2000-ыя гады было дазволена прадаваць жорсткую парнаграфію. Раней продаж парнаграфіі было каранае правам[2].

У XXI стагодзьдзі Вялікабрытанія й Паўночная Ірляндыя была адзінаю краінаю ЭЗ, якая забараняла ўвоз парнаграфіі з замежжа. У 2004—2005 гадох мытня выявіла й адабрала 96 783 штук парнаграфічных матэрыялаў, якія спрабавалі перавезьці падарожнікі ў Вялікабрытанію й Паўночную Ірляндыю[3].

Права Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі ўключае законы, якія былі прынятыя з 1959 году. Адны зь іх дзейнічаюць ў Ангельшчыне 1 Валіі, другія — ў Шатляндыі. Асобныя законы азначаюць забарону парнаграфіі, яе продаж, або перадачу другім асобам. Іншыя законы азначаюць умовы для караньня абнародваньня парнаграфіі. Вялікая колькасьць законаў прыводзіць да супярэчлівасьці паміж імі і валакіцтва пры сьледзтве і судзе па справах аб парнаграфіі.

Правапрымяненьне краіны прывяло да таго, што забарона жорсткае парнаграфіі перастаў дзейнічаць пасьля 2000 году. З 2000 году жорсткая парнаграфія павінна быць адзначаная асобнаю дзяржаўнаю ўстановаю. Аднак ніхто з уладальнікаў не рабіў таго. Парнаграфію нават можна знайсьці ў сярэдзіне Лёндану ў Сога. Порнасайты, якія знаходзяцца ў Брытаніі, таксама не выконваюць тыя патрабаваньні. Часопісы з ЗША і Брытаніі прадаюцца ў сэкс-шопах і праз пошту. Некаторыя можна купіць у крамах.

У 2006 годзе порнавытворчасьць Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі была ацэненая ад 1 да 20 ф. ст.[4].

Асноўны артыкул: Эратычная літаратура

У сярэднявечнае Ангельшчыне любыя цісьненныя кнігі павінныя былі быць узгодненыя з царкоўнымі ўстановамі. У выпадку непрыстойнасьці, яна падлягала царкоўнаму суду. Пасьля адпадзеньня Брытаніі ад каталіцкае царквы, правасудзьдзе, зьвязанае з непрыстойнасьцю, чынілі ў судзе Кароны. Любая кніга перад выданьнем павінна быць мець асобную ільготу на абнародваньне.

Брытанія й Ірляндыя былі пад культурным уплывам Францыі. Першая вядомая кніга, дзе можна чытаць і глядзець парнаграфію, мела назву «Школа каханьня»[a]. Яна выйшла ў сьвет у Францыі ў 1655 годзе. Кніга «Школа каханьня» была пачаткам парнаграфіі ў Францыі[5]. Самойла Пэпіс запісаў у сваім дзёньніку пакупку кнігі «Школа каханьня» для асабістага чытаньня. Ён затым спаліў яе, бо яе магла знайсьці жонка:

не патрэбная зманлівая кніга «Школа каханьня», якую я купіў з-за абкладкі… бо я рашыў, як прачытаю, то яе спалю.

Першым вядомых пісарам Ангельшчыны, якія напісаў і выдаў кнігу з плоцкім казаньнем быў Эдмунт Кэрл (1675—1747). У 1727 годзе яго асудзілі за абнародваньне кнігі «Вэнэра ў манастыры або голы ў сярмязе», бо гэта зламала спакой. Эдмунт Кэрл быў першым вядомым чалавекам, які быў асуджаны за непрыстойнасьць, а той суд стварыў законную аснову для наступных пакараньняў.

«Успаміны жанчыны задаволенае» (пазьней скарочанае й з новаю назваю «Гара забавы») была напісаная ў 1748 годзе Джонам Клілянтам. Кніга мела ганебнае апісаньне жанчыны, дзе баяцель, меў задаволеньне й нават удзел у плоцкім каханьні без увагі на душу й цела. Мова напісаньня кнігі мае многія назвы для плоцкага каханьня, частак цела. Напрыклад, кніга мае каля 50-ці назваў для словаў, якія пазначаюць плоцевыя органы чалавека. Джон Клілянт быў паланёны і затым затвораны ў астрог. Выдаўцы ж не былі пакараныя. «Гара забавы» мабыць адна з самых вядомых і выдаваемых ангельскіх кнігаў па пытаньню плоцкага каханьня.

У XVIII стагодзьдзі парнаграфія была зьвязаная з насільствам—каханьнем. Насільства было ў XIX стагодзьдзі часткаю непрыстойных кнігаў. Асабліва гэта было ў вучылішчах Брытаніі, дзе насільства было звычаем і прымянялася ў караньні вучняў[6].


Плоцкае біцьцё было часткаю такіх кнігаў: «Піры пані Бамтыклер» і «Выстава жаночых слабасьцяў». Танымі часопісамі таго часу былі «Пэрлы», «Устрыцы» і «Прыбіральня». Пахатлівыя байкі для дарослых часта былі ў той час без указаньня пісара, або падпісаныя непраўдзівым імем. Капою для продажу такіх твораў быў Лёндан, вуліца Сьвятадобрая, за Стрэнд, Лёндан.

У канцы XIX—пачатку XX стагодзьдзяў ганеньні і караньні продажу й друку порнавырабаў прымусіла прыпыніць іх продаж. Асноўнымі вытворцамі порнавырабаў стала Францыя, места Парыж.

Друкарня Алімп была ў Парыжы, а яе заснаваў Морыс Джэродыаз. Ён друкаваў пахатлівыя байкі для дарослых. Яго прадпрыемства ціснула кнігі, якія не маглі быць друкаваныя ў Брытаніі, бо пагражала кара. У Францыі яго не каралі, бо насельнікі не маглі чытаць кнігі на чужое для іх мове.

З 1950-ых гадоў праваадносіны ў вобласьці караньня парнаграфіі ў Ангельшчыне й Валіі стаў закон «Аб друку непрыстойнасьцяў» ад 1959 году. Былі дазволеныя лякарскія кнігі (напрыклад напісаныя Гэйвлёк Эліс), клясычныя пісьменьнікі Эміль Заля, Джэймз Джойс і Ды Эйч Лёўрэнс і інш[7]. «Гара забавы» стала дазволенаю ў 1970-ыя гады[8].

У 1970-ыя гады Вялікая Брытанія й Паўночная Ірляндыя была заваленая самаробная парнаграфіяю. Аднак дзяржава спрабавала караць за раздачу порнавырабаў[2]. Нават у 2008 годзе мужчыну пакаралі за выставу ў сеціве аповеду, дзе былі апісаныя крадзеж чалавека, насільства над ім і забойства яго[9][10].

Асноўны артыкул: Эратычная фатаграфія

У 1841 годзе Вілям Фокс Тальбат заявіў аб адкрыцьці спосабу множаньня выявы абразу[11].

Асноўным месцам для вытворчасьці порназдымкаў стала Францыя. Іх вывозілі ў Брытанію[12]. Іх перапраўлялі поштаю. Першымі брытанскімі вытворцамі порназдымкаў былі Дэвід Саліван і Дэвід Гольд. Яны прадавалі мяккую парнаграфію на фотаздымках з дапамогаю пошты ў канцы 1960-ых гадоў[13].

Асноўны артыкул: Порначасопіс

У другое палове XIX стагодзьдзя былі ў Брытаніі незаконныя парнаграфічныя часопісы: «Пэрлы», якія выходзіў паміж 1879 і 1880 гадамі. Ён спажываўся сярод багатых мяшчанаў[14]. У пачатку XX стагодзьдзя зьявіўся 2-колерны друк і ён пачаў выкарыстоўвацца ў часопісах. Сярод іх можна назваць «Фота кускі», які меў здымкі голых людзей (часта былі зьнятыя акторкі бурлеску) і часткова голых людзей, бо яны былі часткова прыкрытыя адзеньнем. Зараз тыя здымкі назвалі бы мяккая парнаграфія, а ў той час здымкі былі жорсткім порна. Такія і іншыя падобныя часопісы пазьней хаваліся пад назваю «мастацкія часопісы», «часопісы аб прыродзе»[12]. «Здароўе і спраўнасьць» пачало выдавацца ў пачатку XX стагодзьдзя і быў звычайным часопісам аб прыродзе для Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі[15].

Пасьля Другое сьсветнае вайны былі часопісы «Прыгожыя брытанкі», «Зь іголкі», дзе паказвалася цікавасьць да нілёну і сподняга адзеньня. Расісцкая «Камэра» абнародаваная чалавекам Гарысан Маркс была вельмі вядомаю ў той час. Часопісы паказвалі голых, або паўголых жанчын ў сарамлівых, або безсаромных паставах цела. Боб Гучыёнэ пачаў выдаваць «Пэнтгаўс» у Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі ў 1965 годзе, каб змагацца з часопісам «Плэйбой»[16].

«Пэнтгаўс» меў трохі асобны спосаб выданьня. Ён першы пачаў друкаваць здымкі, дзе жанчыны былі поўнасьцю голымі і былі паказаныя валасы паміж ног. Гэта дало магчымасьць стаць царом парнаграфіі ў 1960-ыя гады.

У 1965 годзе часопіс «Магу чэсна» пачаў выхад у Брытаніі, каб спаборнічаць з «Плэйбой» і «Пэнтгаўс». З-за ўзмацненьня спаборніцтва іх здымкі было больш непрыстойнымі[16]. Разам з тым, людзі на здымках папярэдне праходзілі касмэтычныя «паляпшэньні» ў хірургаў. Порначасопісы пачалі ўплываць на грамадзкае разуменьне, што прывабнае, а што не. Часопіс «Жаркі перапынак» пачаў выдавацца ў 1966 годзе выдавецтвам «Галяктыка», а затым у пачатку 1970-ых гадоў часопіс выдумаў разьдзел пад назваю «Голыя жонкі чытачоў». У ім быццам бы друкаваліся здымкі жонак і наложніц чытачоў, якія былі голыя, або паўголыя. З рознымі зьменамі такія разьдзелы зьявіліся ў розных порначасопісах[17][18]. Выдавецтва «Галяктыка» пачало выпуск часопісу «Нягоднік», які быў вельмі падобны на часопіс «Жаркі перапынак»[19].

У 1970-ых гадах часопісы з голымі жанчынамі і валасамі паміж ног сталі звычайнаю зьяваю. Дэвід Гольд запусьціў выдавецтва «Залатая зорка», якое выпускала часопісы «для дарослых» у пачатку 1970-ых гадоў. Прадпрыемства давала свае часопісы для многіх крамаў у Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі і ў 1972 годзе Д. Гольд быў тры разы пад сьледзтвам з-за друкаваньня непрыстойных матэрыялаў. Дэвід Саліван стаў яго таварышам[13] і ў 1970-ых гадах іх таварыства мела палову рынку порначасопісаў. Яны друкавалі наступныя часопісы «Пташкі»[b], «Белы дом»[20], «Спорчаныя» і «Наезьнік»[c].

Начальнік карчмы, дзе выступалі голыя жанчыны, Пол Рэйнальц і заснавальнік выдавецтва, пачаў выдаваць у 1971 «Мужчыны толькі» і, затым, «Міжнародны клюб» у 1972 годзе[21]. Далей пачалі выпускаць часопісы «Спадарожніцы» ў 1980 годзе, «Гультай» у 1983 і «Сьвет мужчынаў» у 1988 гадах. Выдавецтва Поўнач і мель з 1983 году мела ільготу на выданьне ў Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі часопіса «Пэнтгаўс». Затым «Поўнач і мель» выпускала каля 45 часопісаў «для дарослых», сярод іх «Азыйскія дзеўкі» выпускаліся з 1992 году[22][23][24]

У 1990-ыя гады выдаваліся порначасопісы для жанчын. Магчыма былі раней порна выданьні для жанчын, але яны не захаваліся ў архівах. «Для жанчын» быў выключэньнем, бо меў попыт і многія яго глядзелі й чыталі. «Загрузка» і «Перад» паказвалі голыя целы. Былі часопісы для мужчын, дзе былі «глямурныя здымкі» зь ледзь адзетымі жанчынамі-мадэлямі. Былі часопісы з жорсткім порна, якія прывозілі з Галяндыі і краінаў Скандынавіі[25], а тыя часопісы паўтаралі часопісы ЗША («Гастлер» і інш.). Часопісы паказвалі самазадавальненьне, плоцкі дотык, лесьбіянства, мужаложніцтва, групавы сэкс[12][26]. Часопісы з жорсткім порна прадаваліся ў сэкс-шопах, або поштаю, бо права Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі забараняла продаж жорсткага порна ў звычайных крамах.

Брытанскія часопісы зь мяккім порна прадаваліся звычайна крамах з газэтамі, або на бэнзазапраўках. Іх называлі «з гары», бо часопісы з порна клалі на самую гару, каб іх не маглі ўзяць у рукі дзеці[25]. У канцы дваццатага стагодзьдзя брытанскія часопісы «для дарослых» былі ў цяжкім грашовым стане, але каля 100 часопісаў «для дарослых» існавала ў Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі[27]. Першая дзясятка порначасопісаў разам мела наклад каля 2 млн асобнікаў. Рынак быў запоўнены часопісамі, якія мелі асаблівасьці. Яны паказваліся ў назве часопіса «40 і болей», «Тоўсты і сорак», «Лысы і крывы» і «Люблю ногі»[25]. Выдавецтва Пола Рэйнальда панавала на рынку краіны і выпускала 8 зь дзесяці найлепшым часопісаў[27].

Вялікабрытанія й Паўночная Ірляндыя ў другое палове дваццатага стагодзьдзя людзі бачылі порнавырабы праз кінатэатры, а затым, празь відэа. Кіно й відэа, з большага, было завезенае з-за мяжы.

Асноўны артыкул: Парнафільм

Брытанская служба нагляду над кіно было заснаваная ў 1912 годзе пад назваю «Брытанская служба рэзаньня стужкі». Яе заснавалі члены кінапрамысловасьці, бо хацелі мець «сваю» цэнзуру, чым мець дзяржаўную службу краёвую, або мясцовую. Служба пачала дзейнічаць 1 студзеня 1913 году[28]

Аснова для ўзьнікненьня службы стаў закон «Аб кінэматографе» 1909 году, дзе ўказанае, што дзіва перад народным паказам павінна мець ільготу ад мясцовае воласьці. Вялікабрытанія й Паўночная Ірляндыя мела сваю службу па наглядзе за дзівам у кіно.

Пасьля Другое Сусьветнае вайны пачаў разьвівацца ў краіне рынак продажу сродкаў здымкаў кіно. Гэта дало пачын для разьвіцьця самаробнага кіно. Некаторыя людзі пачалі здымаць голыя целы людзей. Сярод іх можна назваць Гарысан Маркс, бо ён рабіў здымкі «глямурнага дамашняга дзіва» ў 1960-ыя гады.

Голыя ў дзіве пачалі паказвацца ў Брытанскіх кінатэатрах у 1960-ыя гады пад уплывам Францыі. У 1961 годзе Гарысан Маркс стварыў «Голыя, бо — ад прыроды» ў 1961 годзе. Карціны паказвалі жыцьцё любіцеляў голага цела, але з большага паказвалі ў іх голых жанчын. Іх здымалі ў месцах, дзе скапліваліся людзі для назіраньня голых целаў людзей. Усё ж такі, здымалі ня простых людзей, але прывабных мадэляў. Цела паказвалася бяз плоцкіх зносінаў, а міжножная часткі цела был замазаныя на стужцы, або закрытыя тканінаю. Сьпіна і бок цела не закрываліся тканінаю, а паказаваліся без замазваньня на стужцы. Спосаб здымкаў і самі ўдзельнікі здымкаў не былі высокага ўзроўню. Паказ дзіва і колькасьць людзей было абмежаванае, а адно і тое ж дзіва пад рознымі назвамі паказвалі некалькі разоў[29].

У Эўропе карціны былі больш непрыстойнымі з пачаткам 1960-ых гадоў і некаторыя з тых непрыстойных карцінаў пранікалі ў Вялікабрытанію й Паўночную Ірляндыю. Дазвол вытворчасьці парнаграфіі ў Даніі, Галяндыі (1969)[30] й Швэцыі (1971). Гэта прывяло да выбуху вытворчасьці порнавырабаў для продажу ў тых краінах. Цьвет бясплоднае таварыства стала ў Эўропе вядучым вытворцам парнаграфіі на наступныя некалькі дзесяцьцігодзьдзяў. Адкрыты паказ панаграфіі ў Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі быў строгім наглядам дзяржавы і пастаянна з карцінаў выразалі непрыстойнасьці[31]. Праўда, неабрэзанае дзіва з непрыстойнасьцямі тайна завозілі ў Вялікабрытанію й Паўночную Ірляндыю й затым прадавалі «з-пад прылаўка», або, часам, паказвалі «сярод сяброў» у клюбе[12]. «Сярод сяброў» паказвалі ў асабістых прадпрыемствах, дзе гледачы падпісвалі дагавор аб сяброўстве і таварыстве. У адпаведнасьці з законам «Аб кінэматаграфіі» 1952 году паказ для іх дзіва не павінен быў быць узгоднены зь дзяржаўнымі ўрадамі (Брытанская служба нагляду над кіно і мясцовая ўлада)[32] і былі вызваленыя ад пагрозы караньня за парушэньня заканадаўства аб непрыстойнасьцях. Людзі пачалі выкарыстоўваць невялікія пакоі для паказу мяккае парнаграфіі ў 1960-ыя гады. Напрыклад, Тоні Тэнсэр адкрыў «Клюб комптан дзіва» ў лёнданскім Сога[33]. У 1970-ыя гады Джон Ліндзі стварыў некаторую лічбу кароткіх жорсткіх порнастужак для продажу. Ліндзі першым стварыў жорсткае порна для кінатэатраў «сярод сяброў», бо заснаваў «Капу блакітнага дзіва Лёндану» на вул. Бэрвік і «Клюб забарона» на вул. Вялікая-новая-прыстань. Былі іншыя кінатэатры: Сайнклюб-24 на вул. Двор-татэнгам, «Клюб Комптан дзіва» і «Клюб Эксан дзіва» на вул. Дэнбэры. Паказ жорсткага порна «сярод сяброў» быў дазволены да 1982, бо яго забаранілі пасьля прыняцьця закону «Аб кінэматаграфіі» ад 1982 году[34].

У канцы 1960-ых гадоў пачалі стварацца брытанскія насільныя карціны і паказвацца ў кінатэатрах. Сярод іх можна назваць «Яе асабістае пекла» (1968) і «Жонка Свапэр» (1969). Брытанскія плоцкія камэдыі пачалі стварацца ў 1970-ыя гады. Напрыклад, «Споведзь мыўца вокнаў» (1974), «Эскімос Нэль» (1975) і «Сёньня я сам ня свой» (1976)[35]. Яны злучалі паказ поўнага голага цела і апісаньне плоцкага каханьня. Гэта было вельмі патрэбным для паказу ў 1970-ых гадоў[36].

У канцы 1970-ых гадоў Дэвід Саліван стварыў некалькі брытанскіх карцінаў. Сярод іх можна назваць «Ідзі бавіцца са мною» (1977) (здымаў Гарысан Маркс). Затым былі «Гарэзы» (1978), «Споведзь адносінаў Дэвіда Гэляксі» (1979) і «Княгіня блюзу» (1979), дзе здамалася Мэры Мілінтан. Пасьля яе самагубства ў жніўні 1979 году Саліван працягнуў здымкі «Праўдзівая споведзь Мэры Мілінтан» (1980) і «Эманюэль у Сога» (1981). Дэвід Макджыліўры адзначыў «Эманюэль у Сога» канцом брытанскага парнафільму[37]. На працягу 1970-ых гадоў насільства ў кіно было вельмі да спадобы гледачам, бо порна было дазволенае па-за межамі краіны і ў нутры краіны пачалі распаўсюджвацца дамашняе відэа.

У пачатку 1980-ых гадоў выдавец Пол Рэйманд зьняў некалькі мяккага порна, пакуль відэа не выціснула кіно. «Эротыка Пола Рэйманда» (1981) паказвала поўнае апісаньне «Фэсту эротыкі» 1970-ых гадоў.

Брытанская служба нагляду над кіно на справе стала галоўнаю службаю нагляду за непрыстойнасьцямі ў кіно[38]. «Глыбокая глотка» (1972) не было дазволеная для паказу без абразаньня да 2000-ых гадоў. Толькі ў чэрвені 2005 годзе яе паказалі адкрыта[39][40][41].

У справах паказу дзіва ў кінатэатрах мясцовыя ўлады мелі важнейшую задачу, бо рашалі, што будзе паказанае, а што ня будзе.

Да сярэдзіны 1980-ых гадоў порна здымалася на кінастужкі, а пазьней паступова пачало выцясьняцца відэакасэтамі. Іх можна было глядзець на відэамагнітафонах дома, а не ў кінатэатры. Запіс порна можна было рабіць дома без удзелу многіх людзей. Гэта прывяло да падзеньня расходаў па вытворчасьці порнавырабаў, а гэта прывяло да павелічэньня вытворчасьці порнавырабаў. Іх рабілі ня сотні, а ўжо тысячы ў месяц[12][39].

У 1977 годзе была выпушчаная ў прагляд мяккае порна і адначасова камэдыя «Гуляй са мною», якая была дастаткова пасьпяховая па сваіх зборах пры продажах квіткоў у кіно. Яна стала мабыць першаю брытанскаю карцінаю, якая была прададзеная вялікаю колькасьцю відэакасэтаў[42]. У 1979 годзе Пол Рэйманд запусьціў «Электра блакіт», дзе паказвалася мяккае порна відэа, якая існавала да сярэдзіны 1990-ых гадоў. Яна стала прычынаю для пераўтварэньня выдавецтва ў сучаснае СМІ прадпрыемства[43]. «Электра блакіт» і «Ноч за стойкаю для дзіва» (1983) ўключала зьмест падобны да «Фэсту эротыкі» 1970-ых гадоў Пола Рэйманда. У пачатку 1980-ых гадоў Джон Ліндзі пачаў прадаваць зборку жорсткага порна на відэа. Продаж быў па пошце, што давала абарону ад дзяржаўнага караньня. Яшчэ адзін чалавек па імю Майк Фрыман ў 1979 годзе заснаваў ТАА «Вайдэкс», якое прадавала жорсткае порнавідэа. Майк Фрыман наняў Бэн Довэр (сцэнічнае імя «Мілая Ліндзі»), якая здымалася ў порнавідэа[44]. Мілая Ліндзі пачала самастойна прадаваць порна з дапамогаю пошты. Яна ўзяла таварышам Лінзі Дру. Таварыства дзейнічала да часу пакуль іх не пакаралі ў 1992 годзе[45]. З 1990-ых да 2000-ых гадоў Мілая Ліндзі карысталася імем Бэн Довэр для вырабу й продажу толькі Парнаграфія-гонза. Іншым вядомым вытворцам порнавідэа быў Віў Томас. Ён пачаў рабіць парнаграфічнае дзіва ў 1980-ых гадах, а пазьней перайшоў на жорсткае порна, бо яно стала законным у 1999 годзе. Томас быў вядомым вытворцам ЖЖ-дзіва і меў вядомасьць з-за сваіх «добрых якасьцяў» дзеяньняў людзей на відэа[46]. Таня Гайд стала вытворцам порна, але да таго была порнакторкаю зь сярэдзіна 1990-ых да 2004 году. Затым пачала рабіць начальнікам таварыства «Карціны гармоніі»[47].

Закон «Аб запісе дзіва» (1984 г.) указала Брытанская служба нагляду над кіно цэнзарам усяго відэа, якое вырабілі ў Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі. Выпуск відэа для прагляду магло быць толькі з папярэднім праглядам работнікамі Брытанскае службы. Затым яны давалі відэа знак, які даваў, або не даваў, права на выпуск у сетку пракату дзіва. Відэа бяз знаку не магло быць паказанае ў краіне. Брытанская служба мела выключнае права на дачу знаку любому відэа ў краіне. Жорсткі нагляд рабіў не выгадным пракат дзіва бяз знаку Брытанскае службы. Пасьля выхаду закону «Аб запісе дзіва» ў 1984 годзе вытворцы былі больш караныя за парушэньне гэтага закону, чым за непрыстойнасьць на відэа. Брытанская служба выдавала знак, якія быў лістом паперы, а ня знакам. Цікавае, што паказ у кінатэатрах бяз знаку не прыводзіла да караньня. Улады каралі за продаж касэтаў для прагляду дома, а не ў кінатэатрах. Вялікія міжнародныя вытворцы кіно баранілі свае грошы ад ціску з боку Брытанскае службы. У выніку, Вялікабрытанія стала, мабыць, адзінаю краінаю Эўропы, дзе порна ў кінатэатрах стала законным. Іншыя краіны Эўропы стараліся «навесьці парадак» у кінатэатрах, а продаж дамашняга відэа пакінула без увагі з-за цяжкасьці пры назіраньні за мільёнамі простых людзей[48]. З 1980-ых па 1990-ых гадоў быў «залатым векам» відэкасэт. Іх можна было проста тайна прывесьці з-за мяжы ў краіну, дзе касэтаў з порнавідэа было дастаткова многа. Відэа можна было дома перапісаць на іншую касэту, што было прычынаю разьвіцьця «чорнага рынку» порнавідэа зь нізкаю якасьці дзіва. Можна сказаць, што ў Брытаніі жорсткая парнаграфія была ў простым доступе для любога дарослага насельніка краіны. Забароны не дапамагалі[49]. Цікавае, што існавала ў 2000-ыя гады забарона на продаж непрыстойнасьцяў па пошце[50].

Асноўны артыкул: Сэксшоп
Законны сэксшоп у Плімуце, Дэван у 2018 годзе.

Слова «сэксшоп» прыйшло з ангельскае мовы. Яно перакладаецца: «плоць-крама». Сапраўдны сэксшоп быў адкрыты на пачатку 1960-ых гадоў у Лёндане ў ваколіцы пад назваю Сога. Яго адкрыў Карл Слэк. У сярэдзіне 1970-ых гадоў было ў Сога 59 сэксшопаў[51]. Некаторыя мелі «тайны» пакой, дзе прадаваліся фотаздымкі і кнігі з парнаграфіяю (у тым ліку вырабы Друкарня Алімп). Дзяржава не выдзяляла сэксшоп асобна ад іншых крамаў. У 1978 годзе Дэвід Саліван адкрыў многа крамаў «Пра́йвітшоп» па усёй Брытаніі[34]. У 1981 годзе Закон «Аб забароненым паказе» абавязаў сэксшоп вывешваць знак пры ўваходзе ў краму і забаранілі паказ іх тавараў праз акно[2]. У 1982 годзе дзяржава больш ускладніла дзейнасьць сэксшопаў, якія дзейнічалі законна. Разам з тым, пачаліся ганеньні на незаконныя сэксшопы. Асобы да 18 год не маглі купляць тавары ў сэксшопе. Многія мясцовыя ўлады дапісваюць свае патрабаваньні, якія сэксшопы павінныя выконваць. Нават у 2020-ых гадах у Брытаніі сэксшопы не паказваюць свае тавары праз акно, бо яны закрытыя[2].

Людзі на Сьвяце голага цела. Лёндан, 2011 год.

Стварэньне кабэльнага тэлебачаньня і спадарожнікавага тэлебачаньня ў Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі ў 1990-ых гадах прывяло да разьвіцьця вытворчасьці порнавырабаў і парнаграфічных тэлеканалаў. Частка каналаў вяшчалі адкрыта ў этэр, а частка шыфравала перадачы (увесь час, або некаторы час перадачы). Пачатак вяшчаньня шыфраванае (кадаванае) перадачы прывяло да зьніжэньня дармовага прагляду. Жорсткае порна стала таварам за які трэба плаціць[2]. Эрэкцыя і плоцкае каханьне стала дарагім таварам.

У студзені 1992 году «Канал Дом Відэа» заснаваў канал парнаграфічнага тэлебачаньня з назваю «Канал дарослых», якія перадаваўся з дапамогаю кабэльнага і спадарожнікавага тэлебачаньня. «Канал дарослых» паказваў дзіва для дарослых і быў даступны для прагляду прыблізна каля 2 млн кабэльных карыстальнікаў, каля 4 млн спрадарожнікавых карыстальнікаў у Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі. Канал атрымаў папярэджаньне ад незалежнае ўправы тэлебачаньня ў 1994 годзе за незаконную перадачу шыфраванага (некадаванага) зьместу[52]. Пасьля 1 траўня 1999 году «Канал дарослых» зьмяніў галоўную ўвагу з парнаграфічнага дзіва і памножыў парнаграфічны зьмест. Пазьней «Канал дарослых» было злучанае з таварыствам «Прадпрыемства Плэйбой». У 2017 годзе «Канал дарослых» усё яшчэ існаваў.

У 1995 годзе два парнаграфічных каналы былі створаныя ў краіне. Першым быў «Ксі тэлебачаньне», а другім быў «Плэйбой ТБ». «Ксі тэлебачаньне» было каналам, які заснаваў «Портлянд ТБ» (у той час яго ўласьнікам быў Поўнач і Шэл) ў чэрвені 1995 году. Многае на тэлебачаньні рабіў Дэрык Ботэм, якія стаў пазьней рэдактарам «Пэнтгаўс». Затым «Ксі тэлебачаньне» разраслося ў некалькі асобных парнаграфічных тэлеканалаў. «Плэйбой ТБ» пачало свае вяшчаньне ў лістападзе 1995 году.

Некаторыя тэлеканалы перадавалі порнавырабы з Эўразьвязу, бо там былі больш мяккія адносіны дзяржавы да дзіва для дарослых. «Чырвоны жар Галяндыя», «ТБ Эротыка» і «Рандэву» ў сярэдзіне 1990-ых гадоў перадаваліся па кабэльных каналаў краіны. Пазьней урад Брытаніі ўвёў забароны на «ўвоз» парнаграфічных тэлеканаў з-за мяжы, або нават перадачу ведаў аб іх існаваньні і спосабах атрыманьня іх вырабаў[52][53]. У 2000 годзе «Портлянд ТБ» заснавала некалькі парнаграфічных тэлеканаў пад агульнаю назваю «Чырвоны жар». Іншыя каналы мянялі сваю назву, закрываліся або перазапускаліся некалькі разоў. У 2003 годзе «Портлянд ТБ» заснавала два тэлеканалы для «Ксі тэлебачаньня» і перадавалі іх са спадарожніка. У 2007 годзе заснавалі трэці тэлеканал. «Поўнач і Шэл» прадаў «Портлянд ТБ» у 2016 годзе[54]. У сакавіку 2017 году тэлеканал «Чырвоны жар» зьмяніў назву на «Ксі знак».

У 2000-ых гадах «прамая перадача» стала шырока распаўсюджанаю. Прамая перадача са студыі, дзе выступала маладая жанчына і гаварыла па тэлефоне з гледачамі па асобным тэлефонным нумары (як правіла з дарагою аплатаю). Гледачы глядзелі на тую жанчыну і гаварылі свае «дарослыя патрэбы». Перашаю перадачаю стала «Стан маладой» у 2002, далей «Выступ маладой» у 2003 і «Прамая перадача ТБ» у 2004. «Ксі тэлебачаньне» пачало такі спосаб перадачы ў 2005 годзе пад назваю «ТБ Ксі жывыя званкі дзеўкі». Падобным быў «Сьвет маладых» і быў заснаваны ў 2006[55] і ў 2007[56][57] і яго дазвол на існаваньне быў працягнуты ў 2011[58]. «Прамая перадача ТБ» была закрытая ў 2009 (тады мела назву «Плоць прыпынак»), а яе працягам стала старонка ў сеціве.

У 2004 годзе спадарожнікавы парнаграфічны канал «Ксірлісіт Тры ксі» заснаваны «Прадпрыемствам лічбавага тэлебачаньня»[59] быў пакараны Афком навязкаю 50 000 ф. ст. за перадачу жорсткае парнаграфіі да 21:00 гадзін[60]. У лютым 2005 году «Плэйбой ТБ» быў пакараны Афкомам навязкаю за перадачу «Малая Сэнды замяжою», бо аднеслі яго да жорсткіх парнаграфічных карцінаў. Афком заявіў:

яно мела зьмест, які не павінен быць перадаваны ў любы час пад любых прычынах на брытанскім тэлебачаньні

— Плэйбой ТБ.[61][62]

У 2009 годзе зноў тэлебачаньне было пакаранае Афкомам за перадачу «плоцкага зьместу для шырокага гледача»[63]. У студзені 2013 году «Плэйбой ТБ» пакаралі за недахопа ў абароне дзяцей ад магчымага парнаграфічнага зьместу. Афком указаў на недахопы, якія не давалі магчымага нагляду за зьместам перадачаў і нагляду за ўзростам гледачоў ніжэй 18 год[64]. «Плэйбой адзін» стаў спадарожнікавым каналам, якія быў заснаваны ў лістападзе 2005 году. Гэта быў адзіны канал «Прадпрыемства Плэйбой», якое дармовым. Яно было з самага пачатку для простае забавы, дзе гледачы бавяць час. Задача «Плэйбой адзін» стала пошук і заахвочваньне гледачоў да закупкі платнага зьместу другога тэлеканала «Плэйбой ТБ». Абодва каналы перадаваліся адным і тым жа спадарожнікам. Пазьней «Плэйбой адзін» зьблізіўся па сваім зьмесьце з «Плэйбой ТБ» і стаў перадаваць мяккую парнаграфію. Нягледзячы, на сваю «мяккасьць» «Плэйбой адзін» устойліва набіраў колькасьць гледачоў. У 2008 годзе яго закрылі, а на яго месца перанесьлі канал «Пол Рэйманд ТБ». Ён вяшчаў дзіва з мяккаю парнаграфіяю з сеціва. Пазьней канал зьмяніў назву на «Мае колішнія дзеўкі».

«Гэй ТБ» было запушчанае ў 2004 годзе. Яно стала шыфраваным (кадаваным) каналам, які трэба было купіць асобна «пад падпіску». Яго задачаю стала пошук закупаў сярод мужаложнікаў і жанчынаў. Да 2007 году — быў такі адзіны тэлеканал, які перадаваўся ў Брытаніі з дапамогаю спадарожніка. «Гэй ТБ» закрылі ў красавіку 2011 і яго зьмест перанесьлі да «Юры ТБ». Затым працягнуў існаваць пры «Нявіннасьць ТБ», якое можна было купіць разам зь іншымі парнаграфічнымі тэлеканаламі.

Асноўны артыкул: Сэкс па тэлефоне

У Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі сэкс па тэлефоне меў свой залаты час у 1980-ыя гады. Для яго карысталіся асобнымі тэлефоннымі нумарамі, за званкі на іх трэба было плаціць асобную павышанную плату. Часта замест жывое размовы па тых тэлефонах проста гучалі запісаныя на магнітафон галасы жанчын. Нумары тэлефонаў пачыналі зь лічбаў 0891 і 0898. Рынак «сэкс па тэлефоне» быў вельмі зьвязаны з рынкам парнаграфічных часопісаў. Аб’явы паслугі «сэкс па тэлефоне» былі часта значнаю часткаю даходаў тых часопісаў. Мабыць, чацьвертая частка старонкі некаторых часопісаў займалі аб’явы «сэкс па тэлефоне»[25]. Аб’явы ў газэтах, якія былі звычайна пашыраныя ў 1980-ыя гадах, паменшыла, бо былі заканадаўчыя навіны ў 1994 годзе. Яны ўскладнілі абвесткі ў газэтах для «сэкс па тэлефоне», бо іх з-за тых аб’яваў павінныя былі класьці ў крамах на самую верхнюю паліцу. Так трэба было, каб дзеці не маглі да іх дасягнуць і чытаць. У той жа час, новыя правілы абавязалі карыстальнікаў «сэкса па тэлефоне» да праверкі свайго ўзросту. Яны павінныя былі сказаць свой асабісты лічбавы код, які карыстальнікі павінныя былі атрымаць ад тэлефоннага прадпрыемства. Гэта прывяло да таго, што панізілася колькасьць карыстальнікаў «сэкса па тэлефоне». Удзельная частка даходаў прадпрыемства, якія карысталіся паслугамі «сэкс па тэлефоне» адносна валавага памеру даходаў тэлефонаў з асобнымі «дарагімі» нумарамі скарацілася з 18 % ў 1992 годзе да 1 % ў 1996 годзе[65]. Перамена нумарацыі тэлефонаў у канцы 1990-ых гадоў прывядо да таго, што 09 перастаў быць асаблівым нумарам. Нумары 098 сталі тэлефоннымі нумарамі для «паслугаў для дарослых», але большасьць «сэкс па тэлефоне» пачыналася зь лічбаў 0908 або 0909.

Разьвіцьцё сеціва прывяло да заняпаду «сэксу па тэлефоне».

У пачатку 1990-ых гадоў сеціва пачало імкліва разьвівацца ў Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі, што дало паспалітым людзям просты доступ да жорсткае парнаграфіі. У 2000-ыя гады сеціва стала больш раздаваць порнавырабы, чым прывозілі тайна з-за мяжы старымі спосабамі: кнігі, часопісы, фотаздымкі і г.д. Урад краіны пачаў думаць над спосабамі абароны карыстальнікаў сеціва ад порнавырабаў і, асабліва, непаўнагадовых да 18 гадоў. Адзін са спосабаў — забарона старонак у сеціве. Права краіны абавязвае ўласьнікаў старонкі праверку ўзросту карыстальніка старонкі, каб не дапусьціць да прагляду асоб да 18 гадоў. Разам з тым, многія порнастаронкі ня робяць праверкі ўзросту карыстальнікаў[66].

У 2003 годзе пачаўся рух па забароне старонак у сеціве, дзе маюцца порнавырабы з насільствам. Пасьля забойства Джэйн Лонгэрст чалавекам зь імем Грэгэм Коц. Ён гаварыў у свае апраўданьне, што мае залежнасьць ад порнавырабаў з насільствам у сеціве[67]. Маці й сястра Джэйн Лонгэрст пачалі грамадзкую дзейнасьць па ўзмацненьню адказнасьці за парнаграфію ў сеціве. У выніку, ў жніўні 2005, урад заявіў, што намераны забараніць асабістую ўласнасьць над «крайняю парнаграфіяю»[68][69]. Яно было азначанае, як праўдзівыя, або быццам бы праўдзівыя прыклады плоцкага насільства: трупалюбства, скоталожніцтва. Карны закон аб забароне ўступіў у сілу Ангельшчыне і Валіі ў студзені 2009 году[70].

Парнаграфія стала адным зь відаў зьместу старонак, якую дазволілі ўлады краіны да абмежаваньня доступу карыстальнікамі сеціва. Спосаб абмежаваньня вызначала «Служба сувязі сеціва»[d]. З канца 2013 году задума пачаць адсейваць карыстальнікаў ад доступу да порнасайтаў. Гэта паставіла карыстальнікаў сеціва ў новае становішча, якое іх ставіла ў залежнасьць ад проваду сеціва. Разам з тым, спосаб адсейваньня порнастаронак быў зацьверджаны галоўнымі службамі сувязі сеціва[71], што дало права карыстальнікам сеціва выбіраць спосабы адсейваньня зьместу сеціва[72]. «Служба сувязі сеціва» свае спосабы адсейваньня порнастаронак зьмяняе ўвесь час[73].

Платнае дзіва ў сеціве існуе з самага пачатку стварэньня сеціва. У краіне порнавырабы падлягаюць абмежаваньням й караньню. Продаж порна можна з абмежаваньнямі ў сэксшопе[74]. З пачатку нагляд за сецівам чыніў Афком і Брытанская служба нагляду над кіно, а значыць яны сьлядзілі за порнавырабамі ў сеціве і іх распаўсюджаньнем сярод карыстальнікаў сеціва. Па стане на 1 студзеня 2023 года Афком пануе ў сеціве краіны, але перад ім тое рабіў «Управа платнага тэлебачаньня». Яна чыніла нагляд з пачатку 2016 году[75]. За той час «Управа платнага тэлебачаньня» часта ўказывала ўласьнікам старонак краіны аб выкананьні яе патрабаваньняў, а неслухаў «Управа платнага тэлебачаньня» з дапамогаю Афкому каралі навязкаю, або, нават, закрывалі старонку[66][76].

Вялікабрытанія й Паўночная Ірляндыя ў 2017 годзе зацьвердзіла закон, дзе было правіла аб праве праверкі ўзросту прадаўцамі сеціва. Старонкі з платнымі порнавырабамі павінныя паставіць дадаткі, якія правяраюць узрост карыстальнікаў старонкі[77][78]. Брытанская служба нагляду над кіно была абвінавачаная ў тайным прапіхваньні гэтага закону[79][80][81]. Пасьля некалькіх рухах і саступак, задумананы спосаб праверкі ўзросту карысталльнікаў сеціва быў у 2019 адвергнуты[82].

  1. ^ Па-француску: «L’Ecole des Filles».
  2. ^ Па-ангельску: «Playbirds».
  3. ^ Па-ангельску: «Raider».
  4. ^ Па-ангельску:«UK Internet Service Providers (коратка: ISPs)»
  1. ^ A Guide to Pornography Laws in the UK. Сьцюарт Мілер (праўны раднік). Праверана 8 сьнежня 2021 г.
  2. ^ а б в г д Richard Procida, Rita James Simon [сеціва Global Perspectives on Social Issues: Pornography]. — Lexington Books, 2007. — С. 36–40. — ISBN 9780739120927
  3. ^ Ведамасьць мытні (Підыеф). Урад Вялікабрытаніі й Паўночнае Ірляндыі (травень 2004). Праверана 21 студзеня 2014 г.
  4. ^ Britain becoming the largest porn market (Підыеф). Chinadaily.com.cn (30 траўня 2006). Праверана 21 студзеня 2014 г.
  5. ^ The Roots of Western Pornography: the French Enlightenment takes on sex (Эйчытыміель) Libido, the Journal of Sex and Sensibility. Libido Inc (сьнежань 2003). Праверана 22 жніўня 2006 г.
  6. ^  Pearsall, Ronald The Worm in the Bud: the world of Victorian sexuality. — Macmillan, 1969. — С. 404—422.
  7. ^ Cyril Pearl (1955) The Girl With the Swansdown Seat; p. 270
  8. ^ The Roots of Western Pornography: England bites back with Fanny Hill (Эйчытыміель) Libido, the Journal of Sex and Sensibility. Libido Inc. (студзень 2003). Праверана 22 жніўня 2006 г.
  9. ^ Blogger wrote of murdering Girls Aloud (Эйчытыміель). Independent.co.uk (03 кастрычніка 2008). Праверана 21 студзеня 2014 г.
  10. ^ Man cleared over Girls Aloud blog. BBC News (29 чэрвеня 2009). Праверана 21 студзеня 2014 г.
  11. ^ The Calotype Process. Бібліятэка ВНУ м. Глязга (1999). Праверана 19 чэрвеня 2006 г.
  12. ^ а б в г д Chris Rodley, Dev Varma, Kate Williams III (Directors) Marilyn Milgrom, Grant Romer, Rolf Borowczak, Bob Guccione, Dean Kuipers (Cast) (7 сакавіка 2006) Pornography: The Secret History of Civilization. Дзіва Коч. Праверана 21 кастрычніка 2006 г.
  13. ^ а б David Sullivan — living a dream in Theydon Bois, Essex. Essex Life. Праверана 18 лістапада 2010 г.
  14. ^ «Against Communal Nostalgia: Reconstructing Sociality in the Pornographic Ballad» 'Victorian Poetry 54.4
  15. ^ About H&E Naturist. Health and Efficiency Naturist (14 кастрычніка 2006). Праверана 10 кастрычніка 2006 г.
  16. ^ а б Gene N. Landrum Entrepreneurial Genius: The Power of Passion. — Brendan Kelly Publishing, 2004. — С. 156, 157. — ISBN 1-895997-23-2
  17. ^ J. Pratt Pornography and Everyday Life // Theory, Culture & Society : Часопіс. — 1986. — № 3. — С. 65–78.
  18. ^ Fiesta, Volume 43, Issue 9. Page 70. ISSN 0265-1270
  19. ^ Simon Sheridan King, Queen, Knave… Mary Millington: The Official Website of Britain’s Legendary Sex Goddess. Health and Efficiency Naturist. Праверана 24 студзеня 2015 г.
  20. ^ David Sullivan. The Times (2004). Праверана 9 красавіка 2008 г.
  21. ^ UK | Porn baron Raymond dies aged 82 // «Бібісі навіны», 3 сакавіка 2008 г. Праверана 3 лютага 2013 г.
  22. ^ Amit Roy. Asian babes in puritan’s past – Rage at Kate’s topless snaps masks a skeleton // «The Telegraph», 18 верасьня 2012 г. Праверана 13 чэрвеня 2016 г.
  23. ^ Jane Arthurs, Jean Grimshaw Women’s bodies: discipline and transgression. — Continuum International Publishing Group, 1999. — С. 191—192. — ISBN 0-304-33963-6
  24. ^  Smith, Clarissa One for the girls!: the pleasures and practices of reading women’s porn. — Intellect Books, 2007. — С. 57. — (European Communication Research and Education Association Series). — ISBN 1-84150-164-6
  25. ^ а б в г Peter Childs, Michael Storry Encyclopedia of Contemporary British Culture. — Routledge, 1999. — С. 537. — ISBN 9781134755554
  26. ^  Gabor, Mark The Illustrated History of Girlie Magazines. — Random House Value Publishing. — Routledge, 1984. — ISBN 0-517-54997-2
  27. ^ а б Jamie Doward. Top shelf gathers dust // «Назіральнік», 13 траўня 2001 г. Праверана 13 чэрвеня 2016 г.
  28. ^ Film Classification and the BBFC. Бібісі (кастрычнік 2003). Праверана 20 верасьня 2012 г.
  29. ^  Storey, Mark Cinema Au Naturel: A History of Nudist Film. — 2021. — ISBN 9781916215139
  30. ^ Denmark in the International Encyclopedia of Sexuality. International Encyclopedia of Sexuality (13 студзеня 2011). — «…Denmark was the first country in the world to legitimize written pornography in 1967 (followed by pictorial pornography in 1969).». Праверана 1 кастрычніка 2022 г.
  31. ^  Forshaw, B. Sex and Film: The Erotic in British, American and World Cinema. — Springer, 2015. — Т. 14. — ISBN 9781137390066
  32. ^  Hunt, Leon British Low Culture: From Safari Suits to Sexploitation. — Routledge, 2013. — С. 23–24. — ISBN 9781136189364
  33. ^  Hamilton, John Beasts in the Cellar: the exploitation film career of Tony Tenser. — FAB Press, 2005.
  34. ^ а б  Hunt, Leon British Low Culture: From Safari Suits to Sexploitation. — Routledge, 2013. — С. 23–24. — ISBN 9781136189364
  35. ^  Forshaw, B. Sex and Film: The Erotic in British, American and World Cinema. — Springer, 2015. — Т. 13. — ISBN 9781137390066
  36. ^  Leach, Jim British Film. — Cambridge University Press, 2004. — Т. 13. — С. 132. — ISBN 9780521654197
  37. ^  Chapman, James Cinemas of the World: Film and Society from 1895 to the Present. — Reaktion Books, 2004. — Т. 13. — С. 132. — ISBN 9781861895745
  38. ^ Брытанская служба адбору кінэматографу. Брытанская служба адбору кінэматографу. Праверана 29 траўня 2006 г.
  39. ^ а б That Old Feeling: When Porno Was Chic. Time Magazine (Time inc.) (29 сакавіка 2005). Праверана 16 кастрычніка 2006 г.
  40. ^ Simon Hattenstone. After 33 years, Deep Throat, the film that shocked the US, gets its first British showing // ТАА «Гардыен навіны й мэдыя», 5 кастрычніка 2006 г. Праверана 18 кастрычніка 2006 г.
  41. ^ Porn film on 'landmark 100' list // «Навіны Бібісі», 5 кастрычніка 2006 г. Праверана 28 кастрычніка 2006 г.
  42. ^ Fallen stars: tragic lives and lost careers. Headpress/Critical Vision (2004). — isbn 1-900486-38-5 ст. 42.
  43. ^ Paul Raymond the King of Soho. Strip Magazine (27 сьнежня 2013). Праверана 15 чэрвеня 2016 г.
  44. ^ Videx · Truth or Dare. Pre Certification Video. Праверана 5 чэрвеня 2017 г.
  45. ^ Ex-Penthouse editor jailed for porn film sales. Тыднёвы тэлеграф (10 сакавіка 1992).
  46. ^ Girlfriends to Distribute Viv Thomas Titles. XBIZ (11 студзеня 2012).
  47. ^ Harmony Films California-Bound. XBIZ (5 верасьня 2008).
  48. ^ It’s About Censorship, Not Sexism. Sex and Censorship (4 сьнежня 2014).
  49. ^ FAQ: Buying Adult Films: Is it legal?. Melonfarmers. Праверана 17 жніўня 2013 г.
  50. ^ UK | High Court blocks web porn sales. Бібісі Навіны (23 траўня 2005). Праверана 17 жніўня 2013 г.
  51. ^ Soho - A brief history of the area. Sixties City. Праверана 1 студзеня 2016 г.
  52. ^ а б Bottomley bans hard-core porn TV channel. The Independent (10 кастрычніка 1996). Праверана 16 чэрвеня 2016 г.
  53. ^ Porn TV channel to be banned. The Independent (14 лістапада 1995). Праверана 16 чэрвеня 2016 г.
  54. ^ Porn-no more for Richard Desmond as he sells adult entertainment network Portland TV for less than ?1m. City A.M. (14 красавіка 2016).
  55. ^ PhonePayPlus
  56. ^ Babeworld fined after mum complains. The Guardian. Праверана 31 сакавіка 2008 г.
  57. ^ Babeworld TV fined ?25,000 for 'serious breaches'. Brand Republic (30 лістапада 2007). Праверана 22 ліпеня 2010 г.
  58. ^ Ofcom Broadcast Bulletin - Issue number 192. Ofcom (24 кастрычніка 2011).
  59. ^ Watchdog raps porn channel. The Scotsman. Праверана 7 ліпеня 2017 г.
  60. ^ Porn channel fined for broadcast. Бібісі Навіны (28 ліпеня 2004).
  61. ^ Lifeline: Playboy TV. Campaign (17 лістапада 2011). Праверана 16 чэрвеня 2016 г.
  62. ^ Playboy TV fined for hardcore broadcast. The Guardian (11 лютага 2005). Праверана 16 чэрвеня 2016 г.
  63. ^ Ofcom fines Playboy TV for sexually explicit content. The Guardian (2 красавіка 2009). Праверана 16 чэрвеня 2016 г.
  64. ^ Playboy TV fined ?100,000 by UK broadcasting regulator. BBC Newsbeat (16 студзеня 2013). Праверана 16 чэрвеня 2016 г.
  65. ^ Sex. The Independent (6 верасьня 1996). Праверана 16 чэрвеня 2016 г.
  66. ^ а б ATVOD Acts to Protect Children from Hardcore Porn on UK VOD Services and Proposes Block on Payments to Non-UK Porn Services. Authority for Television on Demand (ATVOD) (18 ліпеня 2013). Праверана 24 верасьня 2013 г.
  67. ^ Man guilty of teacher murder. Бібісі Навіны (4 лютага 2004). Праверана 29 траўня 2006 г.
  68. ^ 'Extreme' porn proposals spark row. Бібісі Навіны.
  69. ^ Ban on violent net porn planned. Бібісі Навіны (30 жніўня 2005). Праверана 19 траўня 2006 г.
  70. ^ Backlash | Defending freedom of expression and sexual autonomy. Backlash-uk. Праверана 7 верасьня 2015 г.
  71. ^ Parents asked if adult websites should be blocked. Department for Education and Home Office Press release (28 чэрвеня 2012). Праверана 3 студзеня 2023 г.
  72. ^ Internet porn block 'not possible' say ISPs. Бібісі Навіны (20 сьнежня 2010). Праверана 25 студзеня 2011 г.
  73. ^ Cameron started his purge on the net today // Tech Eye Nick Farrell, 17 сьнежня 2013 г. Праверана 18 сьнежня 2013 г.
  74. ^ The Audiovisual Media Services Regulations 2014. Аддзел Культуры, Галашэньня й Забавы (4 лістапада 2014). Праверана 24 лістапада 2014 г.
  75. ^ «Управа платнага тэлебачаньня» старонка ў сеціве. «Управа платнага тэлебачаньня». Праверана 2 сьнежня 2013 г.
  76. ^ Online pornography age checks to be mandatory in UK from 15 July. The Guardian.
  77. ^ Adult video-on-demand website closed for failing to protect children. The Guardian. — issn 0261-3077. Праверана 17 красавіка 2019 г.
  78. ^ Why the UK’s porn block is one of the worst ideas ever. Wired UK (6 сакавіка 2019). — issn 1357-0978. Праверана 8 сакавіка 2019 г.
  79. ^ Pornhub owner may become the UK’s gatekeeper of online porn // Engadget Праверана 27 красавіка 2018 г.
  80. ^ Pornhub's owner reveals its age verification tool for the UK // Engadget Праверана 27 красавіка 2018 г.
  81. ^ Porn check critics fear data breach // Бібісі Навіны Праверана 27 красавіка 2018 г.
  82. ^ UK drops plans for online pornography age verification system. The Guardian (10 лістапада 2019). — issn 0261-3077. Праверана 16 лістапада 2019 г.
  • A History of Pornography, Montgomery H. Hyde, A History of Pornography, 1964, London, publisher Heinemann.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў