Парнаграфія ў Партугаліі
Нэўтральнасьць гэтага артыкула аспрэчваецца.
|
Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
Парнаграфія ў Партугаліі забароненая.
Доступ да порнавырабаў маюць асобы, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў. Яны могуць заключаць дагаворы з адпаведнымі тэлеканаламі.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Партугаліі парнаграфія была даступная для невялікага кругу асоб. Порнавырабы тайна "па-ціху" прывозілі з-за мяжы, як правіла з Заходняе Эўропы, Францыі, Гішпаніі.
Да 19 ст. Партугалія ня мае доказаў прысутнасьці парнаграфіі, акрамя невялікіх апісаньняў у хрысьціянскіх пісаньнях. Такі стан быў з-за таго, што архівы дзяржаўныя, асабістыя хаваліся ў манастырах і з-за існуючых правілаў пахатлівыя й плоцкія рэчы не маглі там хавацца. Парнаграфія проста выкідалася, спальвалася, або іншым спосабам зьнішчалася, як непатрэбная, непаважная рэч.
У 19 ст. пачалі стварацца архівы неманастырскія: дзяржаўныя, прадпрымальніцкія, багатых асоб. У іх можна знайсьці парнаграфію. Яна была ў асноўным з Францыі: фатаграфіі, кнігі, кіно. У пачатку 20 ст. Партугалія мела валоданьні ў сьвеці (т. зв. Ангола, Мазамбік, Бразылія і інш.). Розныя людзі выязджалі ў далёкія заморскія землі, дзе знаёміліся з рознымі звычаямі. Народы Партугальскага валадарства мелі рознае разуменьне прыстойнасьці.
У канцы 19 ст. і пачатку 20 ст. чалавек павінен быў адзетым і адкрытым мець толькі галаву. Такі погляд зьбліжаў партугальцаў да мусульман. Пасьля заканчэньня Другое сусьветнае вайны разуменьне прыстойнасьці і парнаграфіі пачаў мяняцца. Можна стала хадзіць у адзеньні, якое не прыкрывала рукі й ногі вышэй кален. Цалавацца ў грамадзкім месцы. Купацца ў рэках і моры ў ніжняе бялізьне.
У 1970-ыя гады пачалася сэксуальная рэвалюцыя. Кіно пачало паказваць плоцкае каханьне.
У 21 ст. сеціва дало магчымасьць і доступ да порнавырабаў большасьці насельнікаў Партугаліі.
У 1960-ыя і 1970-ыя гады Партугалія пачала запаўняцца самаробнымі порнавырабамі, якія прывозілі з Францыі. Порнавырабы сталі даступнымі для простага чалавека. У 1990-ыя гады ледзь усе рынкі краіны Партугаліі мелі месца продажаў відэа, дзе таксама можна было купіць порна. Сталі прадавацца порначасопісы замежныя, напрыклад Плэйбой, Гастлер і інш.
Чытанка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэднявечнае Партугаліі любыя цісьненныя кнігі павінныя былі быць узгодненыя з царкоўнымі ўстановамі. У выпадку непрыстойнасьці, яна падлягала царкоўнаму суду. У 20 ст. Партугалія стварылі сьвецкія ўстановы вольныя ад каталіцкае царквы, а правасудзьдзе, зьвязанае зь непрыстойнасьцю, чынілі ў судзе Кароны. Любая кніга перад выданьнем павінна быць мець асобную ільготу на абнародваньне.
Першая вядомая кніга, дзе можна чытаць і глядзець парнаграфію, мела назву «Школа каханьня»[a]. Яна выйшла ў сьвет у Францыі ў 1655 годзе. Кніга «Школа каханьня» была пачаткам парнаграфіі ў Францыі[1].
Фатаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1841 годзе Вілям Фокс Тальбат заявіў аб адкрыцьці спосабу множаньня выявы абразу[2].
Асноўным месцам для вытворчасьці порназдымкаў стала Францыя. Іх вывозілі ў Брытанію і іншыя краіны[3]. Іх перапраўлялі поштаю.
Дзіва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Невядома час стварэньня першае порнастужкі ў Партугаліі. Да сярэдзіны 1980-ых гадоў порна здымалася на кінастужкі, а пазьней паступова пачало выцясьняцца відэакасэтамі. Іх можна было глядзець на відэамагнітафонах дома, а не ў кінатэатры. Запіс порна можна было рабіць дома без удзелу многіх людзей. Гэта прывяло да падзеньня расходаў па вытворчасьці порнавырабаў, а гэта прывяло да павелічэньня вытворчасьці порнавырабаў. Іх рабілі ня сотні, а ўжо тысячы ў месяц[3][4].
У краіне не існуюць прызнаныя дзяржаваю вытворцы порна, але разам з тым вытворчасьць порна забаронае і караецца законам. Самаробнае порна ў краіне вырабляецца і распаўсюджваецца празь сеціва, або паміж людзьмі «з рук у рукі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ The Roots of Western Pornography: the French Enlightenment takes on sex (Эйчытыміель) Libido, the Journal of Sex and Sensibility. Libido Inc (сьнежань 2003). Праверана 22 жніўня 2006 г.
- ↑ The Calotype Process. Бібліятэка ВНУ м. Глязга (1999). Праверана 19 чэрвеня 2006 г.
- 1 2 Chris Rodley, Dev Varma, Kate Williams III (Directors) Marilyn Milgrom, Grant Romer, Rolf Borowczak, Bob Guccione, Dean Kuipers (Cast) (7 сакавіка 2006) Pornography: The Secret History of Civilization. Дзіва Коч. Праверана 21 кастрычніка 2006 г.
- ↑ That Old Feeling: When Porno Was Chic. Time Magazine (Time inc.) (29 сакавіка 2005). Праверана 16 кастрычніка 2006 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Па-француску: «L'Ecole des Filles».