Сэкс-турызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
У сталіцы Тайлянду месца для продажу дзевак для паслуг

Сэкс-турызм  — падарожжа з мэтай задавальненьня сэксуальных патрэбаў, у прыватнасьці, з дапамогай блудніц. Сусьветная турысцкая арганізацыя, установа ААН, вызначае сэкс-турызм як «падарожжа, арганізаваныя ўнутры турыстычнай галіны альбо па-за ім, але з выкарыстаньнем яго структур і сетак, асноўнай мэтай якіх зьяўляецца ажыцьцяўленьне грашовых сэксуальных адносін паміж турыстам і жыхарамі ў месцы прызначэньня» .Зьява сэкс-турызму падымае розныя сацыяльныя праблемы, напрыклад, калі асобныя краіны або гораду набываюць рэпутацыю папулярнага месца прызначэньня для сэкс-турызму. Сярод прычын сэкс-турызму можна вылучыць: больш нізкія цэны ў краіне прызначэньня, больш просты доступ да паслуг прастытутак (напрыклад, у некаторых краінах прастытуцыя легалізавана), доступ да дзіцячай прастытуцыі.

Агульная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна на людзей, якія вандруюць з мэтай атрыманьня сэкс-паслуг ад паўналетніх прастытутак, распаўсюджваецца заканадаўства аб прастытуцыі прымаючай краіны. У выпадках, калі сэксуальная актыўнасьць зьвязана зь дзіцячай прастытуцыяй, прымусам да занятку прастытуцыяй або гандлем людзьмі з мэтай сэксуальнай эксплюатацыі, яна зьяўляецца незаконнай і могуць прымяняцца законы як прымаючай краіны, так і краіны, грамадзянінам якой зьяўляецца чалавек. Сэкс-турызм можа быць унутраным (падарожжа ў межах адной краіны) або міжнародным (падарожжа зь перасячэньнем дзяржаўных межаў).Сэкс-турызм зьяўляецца буйной нелегальнай галіной з аб’ёмамі ў мільярды даляраў, у якую напрамую ўцягнутыя, па некаторых ацэнак, больш за мільён чалавек. Напрамую ў галіне занятыя як мужчыны, так і жанчыны, ўскосны ўдзел прымаюць пасярэднікі: авіякампаніі, таксі, рэстараны, гасьцініцы. Часьцей за ўсё сэкс-турызм зьвязаны з жаночай прастытуцыяй, аднак часам таксама зьвязаныя з сэксуальнай эксплюатацыяй дзяцей. Практычна заўсёды работнікі сэкс-індустрыі пакутуюць ад беднасьці, гвалту, хвароб, а таксама сэксуальных злоўжываньняў і наркаманіі. Сэкс-турызмам займаюцца мужчыны й жанчыны. Сярод мужчын пераважаюць такія краіны: Камбоджа, Бразылія, Дамініканская Рэспубліка, Галяндыя (у прыватнасьці, Амстэрдам), Кенія, Філіпіны, Калюмбія, Тайлянд, Куба, Інданэзія (у прыватнасьці, Балі). Жанчыны часьцей наведваюць такія краіны: Бразылія, Паўднёвая Эўропа (Партугалія, Грэцыя, Харватыя, Гішпанія), Турэччына, Карыбскія астравы (Ямайка, Барбадас, Дамініканская Рэспубліка), некаторыя краіны Афрыкі (Туніс, Гамбія, Кенія). Радзей наведваюць такія краіны як Сальвадор, Мэксыка, Пэру, Фіджы.

Сэкс-турызм і эксплюатацыя дзяцей[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэксуальная эксплюатацыя дзяцей для задавальненьня турыстаў шырока распаўсюджаная ў краінах, якія разьвіваюцца. У якасьці «турыстаў» часьцей выступаюць заможныя грамадзяне Эўропы, Паўночнай Амэрыкі, Расеі, Японіі, Аўстраліі і Новай Зэляндыі. Пры гэтым з Заходняй Эўропы з такімі мэтамі часьцей падарожнічаюць ва Ўсходнюю, тады як з Амэрыкі — у Мэксыку. Спэцыяльны дакладчык Генэральнай Асамблеі ААН па пытаньні аб гандлі дзецьмі, дзіцячай прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі ў сваім дакладзе ацэньваў, што кожны год сэксуальнай эксплюатацыі падвяргаюцца каля двух мільёнаў дзяцей. Паводле ацэнак, у Тайляндзе да 10% людзей, якія аказваюць паслугі прастытуцыі, зьяўляюцца непаўналетнім. У Індыі фэдэральныя ўлады ацэньваюць, што ў прастытуцыю можа быць ўцягнута 1,2 мільёна дзяцей. У Бразыліі эксплюатуецца ад 0,3 да 2 мільёнаў дзяцей.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]