Альтэрнатыўная парнаграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дзеўка з наколкамі.

Альтэрнатыўная парнаграфія (таксама альт-порна) — жанр парнаграфіі. Прадугледжвае ўдзел членаў такіх субкультур, як готы, панкі, эма, скейтэры альбо рэйвэры; часта вырабляецца невялікімі й незалежнымі вэб-сайтамі альбо асобнымі кінэматаграфістамі. Часьцяком мадэлі ў альт-порна маюць самаробныя пашкоджаньні цела, такія як татуіроўкі, пірсінг альбо парэзы, альбо часовыя пашкоджаньні, такія як афарбаваныя валасы. Таксама часам выкарыстоўваецца слова інды-порна, хоць гэтае слова часьцей выкарыстоўваецца ў больш агульным значэньні, як сынонім незалежнай парнаграфіі, незалежна ад сувязі зь якім-небудзь відам альтэрнатыўнай субкультуры.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Многія члены супольнасьці альт-порна ня згодныя з азначэньнем альт-порна. Адны лічаць, што гэта ў асноўным эстэтычная ўласьцівасьць, іншыя бачаць у ім больш ідэалягічны ўхіл. Таксама існуюць пытаньні, ці варта альт-парнасайты абмяжоўваць эратычнымі здымкамі альбо ўтрымліваць больш непрыстойны адкрыта жорсткі зьмест, ці трэба альтэрнатыўнай парнаграфіі быць відавочна мужаненавіснай, й ці трэба на старонках прадстаўляць мадэляў ўсіх плоцяў і відаў целаскладу, а ня толькі звычайных прывабных маладых жанчын. Паколькі кожная порнастудыі вядзе работу самастойна і выкарыстоўвае мадэлі па-рознаму, то цяжка знайсьці нейкі адзін ідэалягічны базіс, аднак свабода выказваць свае мысьлі аб індустрыі, працадаўцах і іх бізнэс-праграмах разглядаецца некаторымі як жыцьцёва важная частка альт-порна супольнасьці. SuicideGirls падвергнуліся крытыцы за тое, што абмежавалі магчымасьць супрацоўнікаў рабіць публічныя камэнтары такога роду. Гэта прывяло да публічнай сваркі паміж уладальнікамі SuicideGirls зь іх былымі мадэлямі.

Чытаць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Diehl, Matt. (2007). My So-Called Punk. St. Martin’s Griffin. ISBN 0-312-33781-7. Chapter 8: «Sex and the Single (Suicide) Girl: Are You Ready to be Liberated?» p 207—234.
  • Jacobs, Katrien. (2007). Netporn: DIY Web Culture and Sexual Politics. Rowman & Littlefield Pubs. ISBN 0-7425-5432-5.