Парнаграфія ў сеціве

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парнаграфія ў сеціве — любая парнаграфія, даступная празь сеціва, у асноўным праз вэб-сайты, FTP-злучэньні, аднарангавы абмен файламі. Большая даступнасьць Сусьветнай павуціны з канца 1990-х гадоў прывяла да паступовага росту інтэрнэт-парнаграфіі, выкарыстаньне якой сярод падлеткаў і дарослых з тых часоў становіцца ўсё больш папулярным.

У 1995 годзе Дані Эш стварыў свой мабыць першы порнасайт, лічыцца адным з самых ранніх парнаграфічных інтэрнэт-сайтаў. У 2012 годзе, паводле ацэнак, агульная колькасьць парнаграфічных вэб-сайтаў склала амаль 25 мільёнаў, што складае каля 12% ад усіх сайтаў. У 2022 годзе агульны аб'ём парнаграфічнага зьместу, даступнага ў Інтэрнэце, ацэньваўся ў больш за 10 000 тэрабайт. Два парнаграфічныя вэб-сайты з найбольшым доступам — Іксвідэа і Порнгаб.

Існуюць беларускамоўныя порнасайты[1]. Распаўсюджвае неадназначныя відэа Ютуб[2] і Тыкток[3][4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]